Грамадства2020

Мінскі вакзал з дапамогай ізаленты пазбавіўся англійскай мовы. А вось каманды выправіць памылкі ў беларускай не было

Днямі ў сеціве з'явілася фатаграфія: Мінскі чыгуначны вакзал з дапамогай ізаленты пазбавіўся англійскай мовы на інфармацыйных табло. Blizko.by тут жа выехаў на месца падзей і праверыў, як лацінскую транслітарацыю і англійскую мову цалкам замянілі на рускую. Адначасова журналісты знайшлі некалькі істотных памылак у беларускамоўных надпісах.

На фатаграфіі з інтэрнэту быў выяўлены тунэль пад чыгуначнымі пуцямі. Перш за ўсё журналісты адправіліся туды і тут жа ўбачылі табло, якія падвергліся рэдактуры.

Цяжка дакладна сказаць, з дапамогай чаго заляпілі англамоўныя надпісы: ці то ізастужка, ці то арміраваны скотч, ці то кавалкі ПВХ на ліпучай аснове. Але цяпер усе словы амаль надзейна схаваныя. Зрэшты, пад імі ўсё адно можна прачытаць ледзь бачныя словы Train, Route, Numeration from, Arrival, Departure, Delay.

Такім спосабам выправілі ўсе электронныя табло ў абодвух падземных пераходах пад пуцямі.

На саміх платформах з цягнікамі таксама ўсё выпраўлена. Гэта значыць, пад абклейванне патрапілі дзясяткі табло. Ні слоўца па-англійску на іх цяпер няма.

У будынку самога вакзала таксама няма ні транслітарацыі, ні англійскай мовы. Цяпер усюды толькі па-руску і па-беларуску. Калі напісанне ў абедзвюх мовах супадае, то яго не дублююць (медпункт, туалет, банк «Беларусбанк», метро і да т.п.).

Напрыканцы праверылі велізарнае электроннае табло каля прыгарадных кас. Паколькі захавалася яго старое фота, то ёсць з чым параўнаць.

Раней велізарны лагатып БЧ суправаджалі надпісы «ІНФАРМАЦЫЯ/INFORMATION», а таксама «шапка» табліцы на беларускай і англійскай: «№ цягніка / Train», «Маршрут руху / Route», «Адлік вагонаў з / Numeration from», «Прыбыццё / Arrival», «Вяртанне / Departure», «Пуць / Track», «Платформа / Platform», «Спазненне / Delay».

Цяпер гэтыя сінія палоскі з подпісамі адклееныя, агаліліся святлодыёды падсвятлення. Але цяпер, пасажыр, сам здагадвайся як хочаш, што азначаюць якія з лічбаў на табло.

Унутры вакзала, дзе табло суцэльна электроннае, гэтыя тлумачальныя надпісы выводзяцца, як мае быць.

Таксама журналісты знайшлі памылкі ў беларускіх надпісах на паказальніках. Слоўнік сцвярджае, што правільна не «ваенаслужачы», а «ваеннаслужачы». Таксама памылка ў беларускім надпісе: правільна не «пакои маці і дзіцяці», а «пакой маці і дзіцяці».

Каментары20

  • З Годам Якасьці!
    15.01.2024
    Дык ізастужка - гэта нацыянальны брэнд луканомікі, што дазваляе ператварыць кітайскія маніторы у Інтэгралы. І нетолькі маніторы
  • Алек. Ру
    15.01.2024
    Ну няма канца І краю тупасці беларускіх чыноу́нікау́ ад самага - самага верху І да самых нізоу́.
  • No
    15.01.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў5

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля самых дарагіх лекаў у свеце ў некалькіх дзяцей выявілі выпадкі раку1

Замест мэблевай фабрыкі ў Шклове зробяць завод металаканструкцый

Стала вядома, колькі грошай сям'я хворага Бруса Уіліса траціць на яго догляд4

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары81

«Трошкі і фатаграфіі няўдалыя». У Быхаўскім райвыканкаме расказалі, чаму ў скульптуры да Года жанчыны такі дзіўны твар6

Ва Уруччы ў Мінску збіты машынай пешаход пераляцеў цераз яе, але застаўся жывы ВІДЭА3

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў4

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў5

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць