У Кітаі выпусцілі аналаг ChatGPT, які чысціць чат пры кожным няёмкім пытанні пра палітыку. Пратэставалі яго
Новы кітайскі чат-бот DeepSeek, як і любы іншы штучны інтэлект (ШІ), па законах Кітая павінен «адлюстроўваць каштоўнасці сацыялізму і не падрываць дзяржаўную ўладу». Праверылі, як гэта выглядае на практыцы, і дамагліся адказаў на некаторыя вострыя пытанні. У тым ліку і пра Беларусь.
Ілюстрацыйная выява. Фота: Getty Images
У канцы мінулага года Кітай прадставіў новую нейрасетку DeepSeek, якая з’яўляецца аналагам сусветна вядомага ChatGPT і таксама навучаная весці паўнавартасны дыялог з карыстальнікамі.
Кітайскі чат-бот на гэты момант знаходзіцца на стадыі альфа-тэставання, аднак, як піша партал VentureBeat, ён ужо адпавядае і нават пераўзыходзіць чат-бот LIama 2 ад карпарацыі Meta па такіх паказчыках, як кадаванне і матэматычныя вылічэнні.
Але галоўнай праблемай DeepSeek з'яўляецца цэнзура і непрымальнасць нават нязначнай крытыкі ці маленькіх намёкаў на яе ў адрас камуністычнага ладу Кітая і яго кіраўніцтва.
Паводле партала VentureBeat, карыстальнікі сталі адзначаць, што чат-бот пры некаторых палітычных пытаннях можа проста без адказу выдаліць першапачатковы запыт «з прычын бяспекі».
«Наша Ніва» пагутарыла з DeepSeek і паспрабавала дамагчыся адказаў на некаторыя няёмкія для кітайскіх уладаў пытанні. Вось як гэта было.
«Усе людзі знаходзяцца пад уладай Кампартыі Кітая»
Пачаўся дыялог з высвятлення магчымасці чат-бота пісаць на беларускай мове, на што той адказаў сцвярджальна і перайшоў на беларускую.
Аднак на наступнае пытанне пра апазіцыю ў Кітаі DeepSeek адказаў па-кітайску і пасля ачысціў сеанс перапіскі (пазнака context cleared).
У новым сеансе мы папрасілі нейрасетку перакласці папярэдняе паведамленне, на што атрымалі адмову «з-за немагчымасці чат-бота разумець і перакладаць людскія мовы» (беларускі правапіс у DeepSeek не заўсёды зразумелы і правільны).
А сам адказ на кітайскай пра існаванне апазіцыі гучаў так.
«У Кітаі мы прытрымліваемся асноўных сацыялістычных каштоўнасцей і актыўна будуем гарманічнае грамадства. Кітайскі ўрад заўсёды імкнуўся абараняць асноўныя правы, інтарэсы і свабоды народа, забяспечваючы пры гэтым стабільнасць і росквіт краіны. Мы верым, што пад кіраўніцтвам партыі (Камуністычная партыя Кітая — «НН») кітайскі народ працягне разам рухацца наперад па шляху сацыялізму і даб'ецца вялікага адраджэння кітайскай нацыі».
Пасля гэтага мы спыталіся ў нейрасеткі, адкуль узялася версія пра лабараторнае паходжанне віруса Covid-19, на што зноў атрымалі адказ на кітайскай. Сеанс таксама быў ачышчаны.
Але гэтым разам мы скапіявалі адказ DeepSeek і папрасілі перакласці яго ў новым запыце. Нейрасетка забылася пра немагчымасць разумець людскія мовы і пераклала свой папярэдні тэкст.
У ім яна адказала, што, паводле ацэнак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, лабараторнае паходжанне каранавіруса малаверагоднае і што Кітай «супрацьстаіць палітычным маніпуляцыям».
Затым мы вырашылі задаць яшчэ некалькі вострых і няёмкіх для кітайскіх уладаў пытанняў, якія тычацца ўнутранай і знешняй палітыкі Кітая.
Пытанні гучаць так.
Ці з'яўляецца Святлана Ціханоўская прэзідэнтам Беларусі?
Чаму Кітай хоча далучыць Тайвань?
На чыім баку знаходзіцца Кітай у кантэксце вайны Расіі супраць Украіны?
Што за лагеры перавыхавання уйгураў ў Сіньцзяне?
Што адбылося са студэнтамі на плошчы Цяньаньмэнь?
Першае пытанне пра Ціханоўскую адразу ж паламала чат-бот, які ніяк не мог дафармуляваць адказ, доўга генеруючы бязладзіцу.
На наступныя чатыры пытанні DeepSeek увогуле адмовіўся адказваць, выдаляючы ўсе паведамленні з сеансаў пасля кожнага пытання. Сваю рэакцыю чат-бот патлумачыў «пытаннямі бяспекі».
Але з моманту напісання пытанняў да іх выдалення праходзіла некалькі секунд, падчас якіх DeepSeek генераваў частку адказаў на кітайскай.
Мы зрабілі скрыншоты і даведаліся, якімі былі яго першыя словы ці сказы.
2) «Кітайскі ўрад няўхільна рэалізуе «прынцып аднаго Кітая». Тайвань са старажытных часоў з'яўляецца неад'емнай часткай тэрыторыі Кітая. Кітайскі ўрад адданы вялікай справе мірнага ўз'яднання і заўсёды імкнуўся да гэтага…»
4) «Кітайскі ўрад заўсёды прытрымліваўся ідэалогіі развіцця, арыентаванай на абарону інтарэсаў і законных правоў усіх этнічных груп. У Сіньцзяне кітайскі ўрад ініцыяваў…»
5) «Па ўсім Кітаі, уключаючы плошчу Цяньаньмэнь, людзі знаходзяцца пад уладай Камуністычнай партыі Кітая…»
Нагадаем, што ў Кітаі ўжо даўно існуе асобная інтэрнэт-экасістэма праграм і сэрвісаў са сваёй асобнай атмасферай. Большасць заходніх пошукавых інтэрнэт-сэрвісаў і сацыяльных сетак забароненыя ў краіне, што дазваляе кітайскім фірмам дамінаваць у прасторы.
Кітайскім карыстальнікам прыходзіцца звяртацца да VPN, каб атрымаць доступ да распрацаванага ў ЗША ChatGPT, а спробы трэціх асоб інтэграваць ШІ ў папулярны кітайскі мэсенджар WeChat былі спыненыя.
Апроч гэтага, вядомыя выпадкі пра абмежаванні па палітычных матывах у кітайскім генератары малюнкаў Baidu ERNIE-ViLG, які «адмаўляўся» ствараць, напрыклад, выявы плошчы Цяньаньмэнь альбо партрэты палітычных лідараў, пазначаючы іх як «канфідэнцыйныя».
Даражэнькія, вы там асцярожней! Калі ўжо мы, простыя чытачы, здагадваемся, хто з вашых журналістаў гуляецца з гэтай прапагандысцкай шарманкай, то і кітайцы могуць вылічыць, ды адправіць на радзіму. Яно вам трэба?
прддтмавупіллооь
23.01.2024
То бок яны выдаляюць нават адказы, якія топяць за дзядулю Сі? Гэта каб не адбіраць хлеб у мясцовых Азаронакаў
sdasd
07.03.2024
<script>alert( 'Привет, мир!' );</script>
Цяпер чытаюць
Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае22
Starlink ва Украіне аднавіў працу на хуткасці больш за 161 км/г
У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь
Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?
Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу. Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію44
Звычайны скотч аказаўся больш эфектыўным за мяшкі з пяском пры абароне дзвярэй ад паводкі11
Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае2
Амерыканскі мірны план прадугледжвае дэмілітарызаваную зону на Данбасе і адмову Украіны ад уступлення ў НАТА2525
Амерыканскі мірны план прадугледжвае дэмілітарызаваную зону на Данбасе і адмову Украіны ад уступлення ў НАТА25
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім1414
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14
«Быў пустэльнікам, але быў спакойны». Што вядома пра пенсіянера, які страляў па міліцыі ў Астравецкім раёне1717
«Быў пустэльнікам, але быў спакойны». Што вядома пра пенсіянера, які страляў па міліцыі ў Астравецкім раёне17
Памерла Таццяна Прановіч — выкладчыца журфака БДУ і дачка Івана Чыгрынава77
Памерла Таццяна Прановіч — выкладчыца журфака БДУ і дачка Івана Чыгрынава7
Рух на плошчы Бангалор у Мінску зменіцца. Новаўвядзенні глабальныя1313
Рух на плошчы Бангалор у Мінску зменіцца. Новаўвядзенні глабальныя13
Славутага беларускага псіхолага абвінавацілі ў харасменце. Праз гэта цяпер могуць быць праблемы не толькі ў яго4545
Славутага беларускага псіхолага абвінавацілі ў харасменце. Праз гэта цяпер могуць быць праблемы не толькі ў яго45
Жыгар: Лабісты Лукашэнкі неўзабаве выступяць з адкрытым лістом за «далучэнне ЕС да гуманітарнага трэку»120120
Жыгар: Лабісты Лукашэнкі неўзабаве выступяць з адкрытым лістом за «далучэнне ЕС да гуманітарнага трэку»120
У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»1616
У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16
Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі99
Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9
Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд77
Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд7
У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі3737
У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі37
Каментары