Свет44

Не толькі «Бі-2». Паляванне на зорак з антываеннай пазіцыяй у Тайландзе ідзе па замове МЗС Расіі

Затрыманне гурта «Бі-2» стала трэцім інцыдэнтам у Тайландзе з артыстамі, якія выступілі супраць вайны.

 Удзельнікі калектыву сёння былі затрыманыя ў гатэлі на Пхукеце пасля таго, як напярэдадні адыгралі там вялікі канцэрт. Фармальная прычына — адсутнасць у калектыву дазволу на працу. Але калектыў «Бі-2» вядомы сваёй антываеннай пазіцыяй. А Лёва «Бі-2» (сапраўднае імя Ягор Бортнік) прызнаны расійскім Мінюстам «замежным агентам».

Як распавёў каналу «МО» наведвальнік канцэрта, «сам выступ у зале Illuzion Phuket прайшоў гладка і добра, без інцыдэнтаў, было поўна народу — поўная зала».

Жыхар Пхукета, расійскі прадзюсар Уладзімір Воранаў у гутарцы з «МО» заўважыў:

«Напэўна хтосьці настукаў. Калі ў іх і праўда не было дазволу на працу, то не дзіва, што арыштавалі. Але гэта вялікі гурт, усе ведалі пра канцэрт, рэкламы было поўна».

У студзені на Пхукет былі адмененыя выступы комікаў Руслана Белага і Максіма Галкіна — там справа не дайшла нават да канцэртаў, нягледзячы на шырокую рэкламу.

Як высветліў «МО», усе гэтыя выпадкі звязаны з кампаніяй супраць артыстаў з антываеннай пазіцыяй, якую вядзе пасольства Расіі ў Тайландзе, а менавіта — Генеральны консул Расіі ў Пхукет Уладзімір Сасноў. 

Прадстаўніцтва Расіі на востраве было з помпай адкрыта ў мінулым годзе асабіста міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым.

Тайланд дагэтуль з пашанай прымае кіраўніка МЗС РФ і не далучыўся ні да якіх санкцый супраць Расіі.

Чытайце таксама:

Расійскі першы канал знайшоў замену Максіму Галкіну ў дзіцячым шоу. Гэта ўкраінка, якая адмовілася ад грамадзянства

У Казахстане «па тэхнічных прычынах» адмянілі канцэрты Галкіна. Артыст казаў, што яго выступам тут перашкаджаюць на дзяржаўным узроўні

Канчаткова адмянілі брэсцкі канцэрт каманды КВЗ «Уездный город». Няма цікавасці

Каментары4

  • Вой-вой
    25.01.2024
    Русскій мір іжрэ сваіх адэптаў. То й добра! 
  • Тайланд
    25.01.2024
    Байкот гэтым карупцыянерам-астравiцянам у Тайландзе. Такая пазiцыя сьвядчыць, што нармальным Беларусам там так сама небяспечна - улiчвайце гэта.
  • Рэчаіснасьць
    26.01.2024
    Насамрэч Тайланд і сапраўды сусьветна вядомы сваёй прастытуцыяй

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц «глыбока шакаваны» перамогай «Альтэрнатывы для Германіі» ў Саксоніі-Анхальт17

Беларус ездзіў па Чарнагорыі адразу пад пяццю наркотыкамі3

Склалі сусветны рэйтынг колькасці азёр. На якім месцы Беларусь?4

Пад Маладзечнам п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

«Міністр у Беларусі не можа не быць саўдзельнікам злачынстваў рэжыму Лукашэнкі»: Каверын расказаў, чаму стаў такім радыкальным32

Дзеля дзяўчыны, хворай на лейкемію, гулец вярнуўся ў свой футбольны клуб. І ўжо забіў!

У Расіі для Android зрабілі незвычайную клавіятуру— яна адразу паказвае тэрмін за каментар, што вы напісалі4

Пайшла з жыцця Наталля Адамовіч3

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць