Грамадства99

«Каб разарваць краіну і знішчыць усё». СК завёў крыміналку на ўдзельнікаў «Кадравага рэзерву для новай Беларусі»

СК выпусціў адмысловую заяву, у якой прыгразіў крыміналкай удзельнікам ініцыятывы, абвешчанай Аб'яднаным пераходным кабінетам у сакавіку мінулага года, — «Кадравага рэзерву для новай Беларусі».

Прэс-служба СК у сваім рэлізе не шкадавала эмоцый і прапагандысцкіх штампаў. Паводле СК, гэтая ініцыятыва «экстрэмісцкіх супольнасцях зʼяўляецца нічым іншым, як «кузняй кадраў» для прызначэння на ключавыя пасады ў псеўдадзяржаве, якую старанна малюе Ціханоўская і Ко ў справаздачах перад спонсарамі, ідэі якіх яны прагнуць насадзіць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пасля сілавога захопу ўлады ў краіне». 

Паводле СК, план ініцыятывы — «стварыць з экстрэмістаў, якія ненавідзяць існуючы ў краіне парадак, «балванкі» для прызначэння на кіруючыя дзяржаўныя пасады, узброена ўварвацца на тэрыторыю краіны, правесці масавыя люстрацыі ў дачыненні да адданых радзіме прадстаўнікоў улады, праваахоўнікаў, грамадскіх дзеячаў, прывесці паплечнікаў-радыкалаў, каб разарваць краіну і знішчыць усё, што было створана за апошнія 30 гадоў». 

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь кваліфікуе дзейнасць ініцыятывы, у тым ліку тых яе ўдзельнікаў, якія, паводле СК, знаходзяцца ў Беларусі, па ч.3 арт. 361-1 КК (уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці). 

Да ўстаноўленых удзельнікаў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, будзе прыменена працэдура спецыяльнай вытворчасці, паведамляе СК. 

Пра запуск кампаніі «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» было абвешчана ў сакавіку 2023 года.

«Для таго, каб дзяржаўная сістэма паспяхова функцыянавала пасля перамен, пад эгідай АПК пройдуць стажыроўкі ў краінах ЕС, у якіх прымуць удзел будучыя дзяржаўныя служачыя. Яны зоймуць дзяржаўныя пасады і будуць ажыццяўляць рэформы», — гаварылася ў абвестцы. Да навучання мог далучыцца любы беларус, які меў жаданне, вопыт і адукацыю для эфектыўнага выканання службовых абавязкаў у сферы дзяржаўнага адміністравання пасля змен у Беларусі.

Каментары9

  • Вася
    14.02.2024
    А что было создано? Вся система пережиток совка. Куда не ткни, любая сфера работает через одно место, из недавнего, даже пачтоматы не могут заставить работать
  • Іван
    14.02.2024
    Во іх бамбіць, аж галовы трасуцца
  • Дзяржаўнік
    14.02.2024
    Любая альтэрнатыва дзяржаўным структурам і інстытутам лукашэнкі - гэта наймацнейшая небяспека і для яго, і для яго прапаганды.

    Бо адзіным з галоўных козыраў дзяржпрапанганды заўсёды былі:
    - Можа лукашэнка і не ідэальны, але каго вы прапануеце замест лукашэнкі і яго сістэмы? Нікога ж няма! Ну абрыніце вы рэжым - а якім чынам у вас на заўтра будзе функцыянаваць дзяржава?
    І тут замах на смерць кашчэя - ягоную вертыкаль!

    Што ж тычыцца рэжыма лукашэнкі, то кадравы рэзерв - гэта набліжэнне спачатку дваеўладдзя, а потым і ягонай замены. Бо калі сілавікі і чыноўнікі лукашэнкі ўбачаць, што ёсць альтэрнатыва таксічнаму і ўжо зусім немаладому лукашэнку не ў выглядзе абстрактнага народу, як гэта было ў 2020, а ў выглядзе зразумелых ім інстытутаў дзяржавы - яны наўрадці будуць доўга вагацца.

    Таму карнікі з ўсей моцы спрабуюць дасягнуцца любымі злачыннымі метадамі, нават праз узяццё закладнікаў у выглядзе сваякоў.

Цяпер чытаюць

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Усе навіны →
Усе навіны

На адной з вуліц у цэнтры Мінска ўвялі аднабаковы рух1

Урад Кіра Стармера трапіў у сур'ёзны палітычны крызіс. І ўсё зноў з-за Эпштэйна2

Найлепшы футбаліст Беларусі, які выбіраў паміж турэцкім і карэйскім клубамі, пераходзіць у віцебскі «Макслайн»2

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза25

Ціханоўская паедзе на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы3

За што людзі любяць Беларусь?13

У Вялікабрытаніі і Францыі ультраправыя сілы ў чаканні выбараў стараюцца адмежавацца ад Пуціна12

У Мінску расіяне адкрываюць італьянскі рэстаран4

Праз КПП на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Маларыцкім раёне штодня праходзяць дзясяткі людзей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць