Свет1313

Польскае медыя сцвярджае, што ў «Белсата» выявілі «шматлікія парушэнні». Пра што гаворка?

Польскае выданне Fakt са спасылкай на ўнутранае расследаванне Польскага грамадскага тэлебачання TVP сцвярджае, што за апошнія гады ў працы «Белсата» быццам назапасіўся «доўгі спіс парушэнняў».

Агнешка Рамашэўская-Гузы. Фота: Белсат

«На тэлеканале «Белсат» адбывалася ірацыянальнае і сістэматычнае растрачванне дзяржаўных грошай шляхам бескантрольнай замовы паслуг або абсталявання без якой-небудзь ацэнкі карыснасці дзеянняў. «Белсат» дэ-факта функцыянаваў як цалкам незалежная структура, якая не выконвае аніякіх унутраных правілаў, якія дзейнічаюць на TVP», — гаворыцца ў «службовай запісцы TVP», да якой нібыта атрымала дасяг польскае выданне Fakt.

Калі верыць той запісцы, бюджэт «Белсата» ў 2021-2022 гадах раптоўна павялічыўся на 50% на фоне адсутнасці аналагічнага росту аўдыторыі і актыўнасці канала.

У той жа час даходы многіх кампаній-партнёраў «Белсата» за даванне яму паслуг таксама павялічыліся на 50%, заяўляе Fakt.

Акрамя таго, выданне са спасылкай на крыніцы напісала пра супрацоўніка, які нібыта «выкарыстоўваў сваю ўласную кампанію для аказання паслуг каналу, якія сам жа заказваў у сябе ад імя «Белсата».

Гэты супрацоўнік, паводле Fakt, — выканаўчы прадзюсар канала «Белсат» Міхал Барона.

«Наш інфарматар паведаміў, што Міхал Барона ў большасці выпадкаў афармляў заказы паслуг ад імя «Белсата» пад сваім подпісам на імя сваёй жа кампаніі Ad Astra Media, дзе ў якасці выканаўцы паслуг для канала таксама пазначаны Міхал Барона.

Гаворка ідзе пра паслугі коштам некалькі сотняў тысяч злотых у год», — піша выданне Fakt.

У якасці прыкладу выданне прыводзіць інфармацыю з рахункаў-фактур Ad Astra Media, якая аказвала паслугі «Белсату» у арганізацыі фестываля беларускага кіно «Bulba Movie» ў Варшаве 31 кастрычніка 2023 года.

Замова на тыя паслугі ад «Белсата» была аформлена асабіста Міхалам Баронай, а выканаўцам паслуг ад асобы Ad Astra Media таксама выступаў Барона, адзначае Fakt.

Сам Міхал Барона, як піша Fakt, у каментарах да выдання пацвердзіў, што ягоная кампанія выконвала замовы «Белсата», але падкрэсліў, што ён не замаўляў гэтыя паслугі асабіста.

«Гэта адбываецца таму (супрацоўніцтва Ad Astra Media з «Белсатам»), што мая кампанія вельмі прафесійная. Я змог прапанаваць значна лепшую цану за паслугі, чым было ў іншых кампаній. Дзякуючы нашаму супрацоўніцтву, «Белсат» зэканоміў каля 20% бюджэту на выпуск прадукцыі», — прыводзіць словы Міхала Бароны выданне Fakt.

Нагадаем, што праблемы ў «Белсата» узніклі з прычыны рэформы грамадскіх СМІ ў Польшчы, у тым ліку тэлекампаніі TVP, у структуру якой уваходзіць «Белсат».

Сітуацыя стала вынікам змены кіраўніцтва Польскай тэлевізіі. Кадравыя перастаноўкі ініцыявала новая ўлада, што прыйшла пасля парламенцкіх выбараў. Быў таксама звольнены менеджмент Польскага радыё і Польскай агенцыі друку.

Сярод звольненых аказалася і Агнешка Рамашэўская-Гузы, якая 17 год кіравала «Белсатам» на пасадзе дырэктаркі. Пры гэтым ёй нібыта спярша прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні і «з залатым парашутам», то-бок на вельмі добрых умовах, але жанчына на гэта не пагадзілася.

Кіраўніком «Белсата» цяпер стаў Аляксей Дзікавіцкі. 

Каментары13

  • Адроўка
    06.04.2024
    вот что значит не сменяемость руководства,   в результате коррупция во всей красе.
  • Имя
    06.04.2024
    Увольнять и Диковитского надо, как зам он был в курсе махинаций вместе с Агнешкой
  • Чистилище
    06.04.2024
    Почему польские власти 17 лет не обращали внимание на гниение Белсата ?
    Теперь этот канал стал рупором офиса Тихановской, напитанного кгбэшной агентурой.
    Зачем поляки вредят беларусам этим каналом ?

Цяпер чытаюць

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся17

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

«Толькі цемру бачу». Палітвязень Вацлаў Арэшка амаль страціў зрок у зняволенні

Трамп: ЗША сёння нанясуць па Іране магутны ўдар6

Пазняк: Ціханоўскія і Бабарыкі — абсалютнае нішто. У іх усё на чужыя грошы, ад губной памады да шкарпэтак183

УСУ ўдарылі ракетамі ATACMS і SCALP па Данецкім аэрапорце5

Блогер «Жыве», якога вызвалілі ў Беларусі праз літоўскае грамадзянства: Я пабачыў пісталет, накіраваны на мяне, і на дыскусіі ўжо не было часу7

Школу для дзяцей з псіхічнымі асаблівасцямі ў Мінску пераробяць у кадэцкае вучылішча. Да рэалізацыі ішлі 18 гадоў13

Байдэн: Я забыў пра Пуціна больш, чым многія ведаюць10

Заняпад брытанскіх кансерватараў. Ці знікне партыя Чэрчыля і Тэтчэр?3

«Я адразу закахалася ў ягоныя вочы». Жонка-украінка і сябар расказваюць пра загінулага беларускага добраахвотніка Васіля «Дзіра» Рапіцкага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся17

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць