Грамадства3434

Дырэктарку «Белсата» звольнілі пасля 17 гадоў працы

Пра сваё звальненне датуль нязменная дырэктарка тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўска паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Агнешка Рамашэўская-Гузы, фота Белсат

Паводле ўжо былой дырэктаркі, яе звольнілі пасля 17 гадоў працы на «Белсаце» і 32 гадоў працы на Польскім тэлебачанні. Пры гэтым ёй нібыта спярша прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні і «з залатым парашутам», то-бок на вельмі добрых умовах, але жанчына на гэта не пагадзілася.

Што да будучыні «Белсата», то ягоны бюджэт, па словах Агнешкі Рамашэўскай, будзе па рашэнні МЗС зменшаны на 47%, а расейскамоўныя праграмы з канала будуць перададзеныя каналу TVP World. Былая дырэктарка «Белсата» лічыць гэта памылкай, бо справа прасоўвання праўдзівай інфармацыі на ўсход ад гэтага, на яе думку, страціць. 

Каментары34

  • Сьвятлана К.
    12.03.2024
    Нарэшце!
  • Жора
    12.03.2024
    Выдатныя навіны! Звольнілі ўрэшце русіфікатарку! 

    Шкада, столькі шкоды нарабіла з 2018 па 2023 год, калі пачалі з "адной пятнаццаціхвіліннай праграмы" па-расейску, а скончылі паловай часу на расейскамоўны кантэнт і крамлёўскія купала.

    Але пазітыў! Выдатны сёння дзень!
  • Цікава
    12.03.2024
    То бок гэта прынцыповая пазіцыя спадарыні Рамашэўскай: рускамоўныя перадачы.

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 44

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

Чыноўнікі расказалі, калі ў Беларусі адновяць унутраныя авіярэйсы1

Ашчадзілі $1000 на паездцы, але пашкадавалі. Беларусы расказалі, як з'ездзілі на адпачынак у Егіпет

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 44

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць