Расійскія сацыёлагі з Лявада-цэнтра ў маі задалі рэспандэнтам пытанне, якія краіны яны лічаць найбольш блізкімі сябрамі, саюзнікамі Расіі.

Фота: БелТА
Найбольшая колькасць расіян (81%) назвала такой краінай Беларусь. Іншыя «сяброўскія» краіны далёка адсталі — Кітай (65%), Казахстан (33%), Індыя (33%) і Іран (22%).
Увогуле ж станоўчыя адносіны да Беларусі засведчылі ажно 95% рэспандэнтаў. Найбольш любяць беларусаў расіяне сталага ўзросту, а таксама людзі з лепшым матэрыяльным становішчам.
Што да найбольш варожых краінаў, то, як ні дзіўна, Украіна толькі на чацвёртым месцы, яе лічаць такой 38% расіян. У першай жа тройцы ЗША (76%), Вялікабрытанія (51%) і Германія (49%), а пятае месца заняла Польшча (37%).
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары