Ежа

Пудынг, піца і рол — небанальныя стравы з бульбы

З бульбы можна зрабіць не толькі пюрэ ці дранікі, але нашмат больш розных страў. Простыя складнікі, аднак разнастайнасць рэцэптаў не дасць вам засумаваць.

Potato pizza
Фота: thekitchn.com

Піца з бульбай — рэцэпт

Для асновы:

  • 7 г сухіх дрожджаў
  • палова чайнай лыжкі цукру
  • 200 мл цёплай вады
  • 400 г мукі (лепш — спецыяльнай мукі для італьянскай піцы)
  • 3 сталовыя лыжкі алею
  • 1 чайная лыжка солі, дробка перцу

Для начынкі:

  • 300 г бульбы
  • дробка солі і перцу
  • 1 чайная лыжка нарэзанага размарыну
  • 2 сталовыя лыжкі маянэзу
  • 1 зубчык часнаку
  • палова чайнай лыжкі праванскіх траў
  • 120 г мацарэлы
  • 30 г пармезану

Як гатаваць:

  1. У міску насыпаем сухія дрожджы, цукар, сталовую лыжку мукі і 50 мл цёплай вады. Усе змешваем і пакідаем на 5-10 хвілін.
  2. У вялікую міску дадаём муку, соль, алей, ваду, дробку перцу і дражджавую сумесь. Месім каля 5 хвілін, пакуль цеста не стане аднастайным і не пачне прыліпаць да рук.
  3. Даць пастаяць 40 хвілін, накрыць тканінай. Па заканчэнні гэтага часу цеста абавязкова павінна павялічыцца ў аб'ёме. Бульбу абраць і нарэзаць тонкімі скрылькамі. Кладзём іх у міску і заліваем злёгку падсоленай вадой.
  4. У гэтым расоле пакідаем бульбу на час пад'ёму цеста, каб яна трохі размякчылася. Замешваем круглы пірог рукой — у залежнасці ад таго, наколькі тоўстая ці тонкая піца нам падабаецца, піца будзе большай ці меншай у дыяметры.
  5. У місцы змяшайце маянэз са здробненым часнаком, дробкай солі і перцу. Нашмаруйце часночным соусам і пасыпце праванскімі травамі, а таксама сечаным свежым размарынам. Затым пасыпце цёртай мацарэлай і пармезанам.
  6. Зверху выкладваем скрылькі бульбы (перад гэтым з іх трэба сцадзіць ваду).
  7. Запякаць пры тэмпературы 240°C цягам 13—15 хвілін (у канцы запякання можна выкарыстаць канвекцыю, каб абсмажыць бульбу зверху — тады яна будзе больш храбусткай).

Рол з грыбамі і печанай бульбай у чабары і размарыне — рэцэпт

Спатрэбіцца:

  • 250 г бульбы
  • 150 г шампіньёнаў
  • 100 г тварагу
  • 70 г ёгурту
  • 1 зубчык часнаку
  • лыжка алею
  • палова чайнай лыжкі чабару
  • палова чайнай лыжкі размарыну
  • палова цыбуліны
  • палова салодкага перцу
  • 1 чайная лыжка салодкага перцу
  • соль, чорны перац
  • цэльназерневы лаваш/тарцілля

Як гатаваць:

  1. Бульбу старанна прамываем, наразаем на досыць роўныя кубікі і варым каля 10 хвілін у падсоленай вадзе. Потым працэджваем і чакаем, пакуль яна высахне.
  2. Пасля высыхання апырскваем алеем і пасыпаем салодкім перцам, соллю і чорным перцам і ставім у духоўку на 180°С на 25 хвілін.
  3. Грыбы прамываем і таксама наразаем роўнымі кубікамі.
  4. Абсмажваем іх у алеі, дадаючы шчопаць солі, каб пазбавіцца ад лішняй вады. Дадаём чабор і размарын.
  5. Як толькі яны добра падсмажацца, перакладваем у міску.
  6. Потым мы робім часночны соус (ёгурт + здробнены часнок) і злучаем яго з тварагом.
  7. Пасля запякання бульбы змешваем усё разам (соус, бульба і грыбы). Апошні крок — пакласці начынку на тарціллю ці лаваш.
  8. Перац і цыбулю нарэзаць палоскамі і пер'ем і таксама дадаць у лаваш.
  9. Затым складваем і абсмажваем на патэльні для грылю.

Пудынг з бульбы — рэцэпт

  • 500 г зваранай бульбы
  • 40 г масла
  • 30 г мукі
  • 500 мл малака
  • 5 яек
  • 80 г цукру
  • 1 чайная лыжка ванільнага цукру

Для соусу:

  • 10 г масла
  • 600 г сліў
  • цукар па жаданні, калі слівы кіслыя

Як гатаваць:

  1. У місцы старанна змешваем малако з мукой, пакуль не застанецца камячкоў.
  2. Дадаём яйкі і старанна ўзбіваем.
  3. Насыпаем цукар і ванільны цукар, змешваем.
  4. У другой місе старанна здрабняем бульбу, дадаём да яе мяккае масла і расціраем, каб маса была як мага больш гладкай.
  5. Дадаём у малако, энергічна змешваем палачкай.
  6. Форму 22 см змазваем маслам.
  7. Атрыманую масу выліваем у форму праз сіта з дробнымі дзірачкамі.
  8. Выпякаем 40 хвілін пры 180°C, затым чакаем, пакуль астыне.
  9. Для соусу слівы наразаем кубікамі.
  10. У патэльні разагрэйце масла, дадайце слівы і тушыце каля 10 хвілін на павольным агні. Час ад часу перамешвайце. Калі трэба, дадайце цукар.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць