Культура11

Выходзіць з друку кніга пра легендарны рок-гурт «Нейра Дзюбель». Адкрыты папярэдні заказ

Выдавецтва «Янушкевіч» паведаміла, што спецыяльна пад 35-годдзе з моманту заснавання (17 ліпеня 1989 года) легендарнага беларускага рок-гурта «Нейра Дзюбель» выдаецца новае, кардынальна пераробленае і дапоўненае выданне яго біяграфіі.

Выдавецтва адзначае, што сваякам і знаёмым Аляксандра Кулінковіча пашчасціла знайсці старыя непраяўленыя плёнкі з 1990-х, якія з'яўляюцца сапраўдным скарбам! У кнізе гэтыя здымкі публікуюцца ўпершыню.

Таксама ў кнізе друкуюцца рэцэнзіі на кожны нейрадзюбелеўскі альбом ад музычнага эксперта Алега Клімава.

Кніга выходзіць у цвёрдай вокладцы, у альбомным фармаце, на крэйдаванай паперы. Наклад абмежаваны — усяго 300 асобнікаў.

Выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла папярэдні заказ на выданне. Ад сёння і да 25 ліпеня кнігу можна заказаць па спецыяльнай цане 69,90 злотых.

Старт продажаў плануецца на 27 ліпеня ў кнігарні «Кнігаўка» (Варшава, ul. Kłopotowskiego 4), сайце knihauka.com і пляцоўках выдавецтва на Allegro i Amazon. 

Каментары1

  • Acab
    17.07.2024
    Некалькі разоў быў на Neuro Dubel, выдатна слэміў, ажно капыты празь дзень-другі ад ляктату адвальваліся.
    Праз тузін-два гадоў ізноў паслэмлю на жывым выступе спадара Аляксандра ўжо ў Выраі

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць