Дзяржаўнае аб'яднанне «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» павышае цэны на свае паслугі, паведамляецца на ягоным сайце.

Фота ілюстрацыйнае
Кошт захоўвання транспартнага сродку вагой да 3,5 тоны (легкавыя аўтамабілі) з 1 жніўня будзе складаць 49 рублёў. Раней гэтая сума была роўная 46 рублям.
Апошні раз перад тым тарыф павышаўся вясной 2023 года.
У веданні ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» ў Мінску знаходзіцца 110 аўтастаянак, у тым ліку тры паркінгі.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары