Культура1212

Следам за Ружанамі. БНТУ перамалёўваюць у кіслотна-зялёныя колеры

Помнік савецкай неакласікі на праспекце Незалежнасці ў Мінску нечакана стаў ярка-салатавым. Хто вінаваты? 

Інтэрнат № 3 БНТУ, памаляваны ў ярка-салатавыя колеры. Фота з сацсетак.

Мінчукі звярнулі ўвагу на дзіўныя колеры інтэрната №3 па праспекце Незалежнасці, 63, які сваім фасадам фарміруе фронт забудовы галоўнай магістралі сталіцы.

Фасады будынка, які ўваходзіць у пасляваенны ансамбль Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, набылі яркія кіслотныя адценні, якіх раней не было. 

Як выглядаў будынак у 2023 годзе. Колеры таксама не аўтэнтычныя, але не такія кіслотныя. Фота: Яндэкс Карты

Як адзначаюць спецыялісты, іх не толькі не было, але і быць не магло. Такія адценні сталі магчымыя толькі ў наш час, калі з'явіліся разнастайныя трывалыя пігменты, а на савецкіх будынках 1950-х гадоў выкарыстоўваліся прыглушаныя глыбокія колеры, далёкія ад салатавага.

Каляровы здымак Сталінскага праспекта ў 1958 годзе, неўзабаве пасля ўзвядзення інтэрната №3. Фота: Pastvu

Як жа яны з'явіліся? Актывісты звяртаюць увагу, што ў 2020 годзе ў такой жа ярка-салатавай гаме былі перамаляваныя фасады галоўнага корпуса БНТУ. Як тады выявілася, работы на помніку рэспубліканскага значэння былі выкананыя незаконна, без узгаднення з Міністэрствам культуры. Кіраўніцтва ўніверсітэта абівала парогі ведамства, каб узгадніць свае работы заднім чыслом і пазбегнуць прыцягнення да адказнасці.

Работамі кіраваў дэкан архітэктурнага факультэта Армэн Сардараў, якія мае пасведчанне навуковага кіраўніка і выконвае для свайго ўніверсітэта ўсе працы на гісторыка-культурных каштоўнасцях. Відавочна, што нетыпова яркімі колерамі інтэрнат № 3 таксама абавязаны яму.

Галоўны корпус БНТУ, незаконна памаляваны ў 2020 годзе ў салатавы колер, і агароджа ўніверсітэта, якой вернуты гістарычны каларыт. Фота: Анлайнер

Актывісты адзначаюць, што Сардарава ў свой час выключылі з Рады пры Мінкультуры, якая займаецца навукова-метадычнымі пытаннямі рэстаўрацыі і разглядае працы на найбольш адказных аб'ектах.

У тым жа 2020 годзе была рэканструявана і агароджа ўніверсітэта. На ёй, хоць яна і не мае ахоўнага статусу, архітэктарам удалося ўзнавіць арыгінальную каларыстыку 1950-х гадоў па выяўленых пігментах старога аздаблення.

Кантраст паміж новымі колерамі інтэрната БНТУ і ягонай агароджай. Фота з сацсетак.

Агароджа, пафарбаваная сёння ў глыбокі глухі зеленаваты колер, прымыкае да інтэрната №3, паказваючы наколькі выбраны для будынка колер далёкі ад таго, што ён меў гістарычна.

Ружанскі палац перафарбуюць. Але выпраўляць будуць зусім не тое, чаго ўсе чакалі

Гэта далёка не першы выпадак, калі ў Беларусі малююць у дзіўныя колеры важныя гістарычныя помнікі. Найбольш кур'ёзны выпадак адбыўся пры рэстаўрацыі палаца Сапегаў у Ружанах. Сёння тры часткі ансамблю, якія аднаўляліся паслядоўна, памаляваныя абсалютна па-рознаму — ад кіслотна-зялёнай да пастэльнай гамы — і ніводны варыянт не адпавядае гістарычнаму.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Нормы колер
    27.08.2024
    Нармальныя колеры. Цёмнай зімой, калі накрывае дэпрэсняк, самае то. Падымае настрой.
    Лепш вокны памяняйце ў інтэрнаце. Згнілі зусім. Па гнілому фарбуюць зверху гнілыя рамы. Выглядаюць як карчы у фільме жахаў.
  • CV
    27.08.2024
    Sandman, таму што акрамя прыватнай уласнасці, на якую дрочаць розныя крайнія маргіналы, у чалавечым грамадстве існуюць складныя ўзаемаадносіны і нематэрыяльныя каштоўнасці кшталту свабоды слова, свабоды веравызнання, аховы культурнай спадчыны.
  • Антось
    27.08.2024
    Нехта начытаўся “Волшебник изумрудного города» :)

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць29

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы не ведаем, як дабіцца алайнмэнту такіх сістэм». Размовы пра пагрозы ШІ — змова OpenAI, Google і Anthropic?10

Арменія можа пачаць купляць газ у былых ворагаў. І няважна, што ў Расіі танней5

Мінскія ўлады патлумачылі, чаму не называюць дакладныя даты адкрыцця новых станцый метро4

Беларускі студэнт стварыў робапавука з функцыяй начнога бачання3

«Удовіна бухта», трыумфатар «Эмі», — ідэальны баланс гумару і жахаў4

Людзі сабралі 25 тысяч на дапамогу вызваленым героям за пяць гадзін1

У Баранавічах раскрылі забойства 27‑гадовай даўніны2

Паўлу Белавусу ў зняволенні не далі захаваць тату з бел-чырвона-белым сцягам10

У Бярэзінскім раёне двухгадовае дзіця атруцілася ягадамі ландыша2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць29

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць