Культура22

У Купалаўскім тэатры ў Мінску з'явілася «Месца Янкі Купалы»

Цяпер на кожным спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы дадасца яшчэ адзін глядач, праўда, віртуальны: сам Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч), піша «Звязда».

У тэатры ў яго з’явілася пастаяннае месца — тое самае, на якім ён пры жыцці любіў сядзець. Калі паглядзіце на левую ложу, убачыце крэсла з шыльдачкай і партрэт класіка. 

«Месца Янкі Купалы» — сумесны праект Купалаўскага тэатра і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, якія 13 верасня падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. Дата падпісання дамовы і адкрыцця «Месца Янкі Купалы» выбрана невыпадкова: 104 гады таму пачаў сваю дзейнасць Беларускі дзяржаўны тэатр, сённяшні Купалаўскі.

Дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская перадала кіраўніку тэатра ліст сучасніцы Івана Луцэвіча Ларысы Гарэцкай, у якім якраз і згадваецца, што Пясняр звычайна сядзеў у тэатры ў левай ложы, ля самой сцэны.

«Месца Янкі Купалы» было ўрачыста адкрытае ягоным стрыечным унукам — Віктарам Аўлачынскім. У гэты дзень у тэатры была прэзентаваная яшчэ адна навінка — галерэя знакамітых купалаўцаў, створаная па ініцыятыве галоўнага мастака тэатра, народнага мастака Беларусі Барыса Герлавана. Сярод тых, чые партрэты будуць вітаць гледача — Фларыян Ждановіч, Еўсцігней Міровіч, Стэфанія Станюта, Галіна Макарава, Леў Літвінаў, Валерый Раеўскі ды іншыя асобы, што адыгралі вялікую ролю ў станаўленні беларускага тэатральнага мастацтва і стварылі славу Купалаўскага тэатра.

Каментары2

  • Бюджэтная Сынэкура
    16.09.2024
    Расплываецца мэтастазамі
  • пачотная госця упалаўскага
    16.09.2024
    добра было б яшчэ дадаць галаграму

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць