Грамадства4242

Як выглядае 46-гадовы юрыст Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады зняволення ў беларускай турме

Прапагандысты анансавалі фільм з яго ўдзелам.

Юрый Зянковіч. Скрын відэа прапагандыстаў

Юрыст Юрый Зянковіч, грамадзянін Беларусі і ЗША, быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Маскве па так званай справе змоўшчыкаў. 

Ён абвінавачваўся па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

@nashaniva Як выглядае Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады беларускай турмы #беларусь #палітвязні #беларус #сша #режим #правительство #урад #улада #рб #власть #суд #минск #нашаніва ♬ dźwięk oryginalny - Наша Ніва. Навіны

Юрый Зянковіч цалкам прызнаў сваю віну і не адмаўляў, што з'яўляўся арганізатарам змовы. Таксама ён папрасіў прабачэння ў саўдзельнікаў.

5 верасня 2022 г. суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Юрыя вінаватым і прысудзіў яму 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

КДБ уключыў яго ў спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», а МУС — у спіс «асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».

Як паведамлялі праваабаронцы, Зянковіч трапіў у калоніі пад прэсінг — у бабруйскай ПК № 2 адміністрацыя прымушала Зянковіча выносіць вёдры з экскрэментамі і мыць прыбіральню, а калі той адмовіўся — адправілі ў ШІЗА. Там ён абвяшчаў галадоўку.

У снежні 2022 года Зянковічу дадалі яшчэ паўгода тэрміну — па справе аб абразе прадстаўніка ўлады.

Яшчэ праз нейкі час яго перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую турму №4. У жніўні 2024 года Зянковіча судзілі яшчэ і «непадпарадкаванне адміністрацыі», але невядома, ці дадалі нейкі тэрмін.

Юрый Зянковіч да затрымання

Сёння з'явіўся анонс прапагандысцкага відэа з удзелам Зянковіча. Мяркуючы па тызеры, Зянковіч зноў пацвярджае версію абвінавачання, пра тое, што разам з саўдзельнікамі рыхтаваў напад на Лукашэнку. 

Разам з Зянковічам па справе праходзілі Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, якія абвінавачваліся ў змове, здзейсненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК), і таксама Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, яны абвінавачваліся ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК).

Аляксандру Фядуту і Рыгору Кастусёву далі па 10 гадоў пазбаўлення волі; Вользе Галубовіч і Дзянісу Краўчуку — па 2,5 года пазбаўлення волі.

3 ліпеня 2024 года хворага Рыгора Кастусёва выпусцілі з гродзенскай турмы па амністыі. 

Каментары42

  • Бобр
    18.09.2024
    Беларус кий оземпик(((
  • Далоу лукашысцкa-фашысцкi канцлагер!
    18.09.2024
    Асвенцым нумар 2, чаго чакаць ад нашчадкау калгасна-нкавэдэшна-гэбiсукiх былых саюзьнiкау гiтлера .
  • Жах
    18.09.2024
    Як пасля гулагу

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць