Грамадства11

Хто такі Юрась Зянковіч — амерыканскі адвакат, які меў каласальнае жаданне звяртаць на сябе ўвагу

Юрась Зянковіч выглядае чалавекам, які найменш здольны стаць лідарам чагосьці — ён нават лідарам невялікіх эміграцыйных асяродкаў ці Партыі БНФ не стаў. Ён любіў гучныя, скандальныя заявы. І менавіта яго абвінавацілі ў спробе арганізацыі «ваеннага перавароту» — у кантакце з высокапастаўленымі сілавікамі.

Юрась Зянковіч на з'ездзе Партыі БНФ у 2017 годзе. Фота Сяргея Гудзіліна.

Юрасю Зянковічу — 43 гады. Быў актывістам Партыі БНФ, абіраўся ў Ждановіцкі сельскі савет і Мінскі райсавет на мясцовых выбарах. Калі быў дэпутатам, дабіўся, каб у пасёлку была вуліца Васіля Быкава. Гэта было вельмі даўно. У 2007 годзе Зянковіч разам з бацькамі эміграваў у ЗША, атрымаў там грамадзянства.

Спачатку жыў у Дэнверы (штат Каларада), працаваў разносчыкам піцы. Пасля перабраўся ў Нью-Ёрк, стаў адвакатам, займаўся справамі міграцыі. Апошнім часам жыў у Х'юстане.

Адвакацкая кар'ера апошнім часам не складвалася — летась яму на 6 месяцаў забаранілі юрыдычныя кансультацыі. Гісторыя была дзіўная: Зянковіч папярэдне ўзяў у літоўца $6 тысяч за вырашэнне іміграцыйнага пытання, але нічога не рабіў. 

Увогуле ў ЗША з асобай Зянковіча звязаны шэраг канфліктаў у эміграцыйных асяродках. Ëн спрабаваў асядлаць некаторыя арганізацыі, старэйшае пакаленне дыяспары ставілася да яго з недаверам. Лідарам Зянковіч у выніку не стаў.

У той жа час, у адрозненне ад большасці эмігрантаў, ён працягваў рэгулярна наведвацца на радзіму і спрабаваў удзельнічаць у палітычным жыцці: такі ўвесь «амерыканскі», гучны, заўсёды ў гарнітуры з яркім гальштукам. У 2017 годзе на з'ездзе Партыі БНФ ён абвясціў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі.

Зянковіч хацеў вылучацца кандыдатам у прэзідэнты ў 2020 годзе, але прайграў Аляксею Янукевічу.

Зянковіч быў найбольш вядомы супярэчлівымі, часам адкрыта скандальнымі заявамі. Многія бачылі ў іх проста каласальнае жаданне звяртаць на сябе ўвагу.

Пасля таямнічай смерці галоўнага рэдактара Хартыі'97 Алега Бябеніна Зянковіч выказваў здагадкі, што той хацеў дасягнуць сэксуальнага задавальнення праз задушэнне, але перастараўся і памёр. А пасля гібелі салдата Коржыча ён заявіў, што «гэта нармальна, што ў войску здараюцца надзвычайныя становішчы і што нават гінуць людзі». Яго фразы выклікалі абурэнне ў сацсетках, асабліва ў родных ахвяраў, пра памяць якіх цынічна выказваўся Зянковіч.

Зянковіч выступаў у ютубе, пісаў у фэйсбуку, але нідзе не стаў мегапапулярным блогерам.

У 2018-м Зянковіч сабраўся быць медыятарам паміж уласнікамі рэстарана «Паедзем паядзім» у Курапатах і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці — маўляў, каб бізнэсмен Леанід Зайдэс адкрыў музей памяці ахвяраў сталінізму. Далей за размовы справа не зварухнулася. А праз некалькі гадоў актывісты заўважылі Зянковіча на ўваходзе ў скандальны рэстаран, куды ён накіроўваўся на вячэру.

Не так даўно Зянковіч набыў нерухомасць у Мядзельскім раёне. Гэтае лета ён разам з жонкай Аленай Дзенісавец бавіў у Беларусі.

У прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ён не ўдзельнічаў, са штабам Ціханоўскай ніяк не быў звязаны. У час бурлівых падзей лета і восені 2020-га Зянковіча СМІ згадвалі усяго адзін раз. 31 жніўня яго затрымалі і асудзілі на 10 сутак у Мядзелі — як паведаміла жонка, за ўдзел у акцыі пратэсту ў дзень выбараў.

Затое Зянковіч пачаў актыўнічаць у пачатку 2021 года — змяшаў з брудам Ціханоўскую, называючы яе «Светкай-катлетніцай» і даводзячы, што ўлада не патрэбная ні ёй, ні яе штабу. Заснавальнік Panda.doc Мікіта Мікада, ініцыятар кампаній салідарнасці, атрымаў ад Зянковіча характарыстыку «неверагодны дэбіл».

А сам Зянковіч месяц таму абвясціў, што пачынае фармаванне «Дружын Народнай Самаабароны» — ініцыятывы, якая мусіла супрацьстаяць АМАПу на масавых акцыях пратэсту.

Юрась Зянковіч выглядае чалавекам, які найменш здольны стаць лідарам чагосьці — ён нават лідарам невялікіх эміграцыйных асяродкаў ці Партыі БНФ не стаў. Ён, як і Аляксандр Фядута, і Рыгор Кастусёў, — не чалавек з сілавым бэкграўндам і сувязямі ў сілавых структурах, што, напэўна, ёсць перадумоваю любога паспяховага перавароту.

Аляксандр Фядута і Юрась Зянковіч у карчме ў Маскве.

Тым не менш, у відэасюжэтах на беларускім і расійскім тэлебачанні гаворыцца, што Юрась Зянковіч і Аляксандр Фядута сустракаліся ў карчме на Садовым кальцы ў Маскве з «некаторымі генераламі Узброеных Сіл Беларусі» — ці з асобамі, якія выдавалі сябе за генералаў, ці з рэальнымі генераламі, якія «гулялі» ў змоўнікаў, якія маюць намер ажыццявіць пераварот. Гэтыя сустрэчы былі знятыя схаванай камерай, імаверна, адным з «гульцоў».

Каментары1

  • Віталь
    29.07.2022
    Гнюсеенькі такі артыкул

Цяпер чытаюць

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч18

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Усе навіны →
Усе навіны

«Перадайце, што ў нас так не паркуюцца». У сацсетках абураныя паркоўкай «Гелендвагена» на блатных нумарах7

Штучны інтэлект рашыў матэматычную задачу, якая 80 гадоў ставіла навукоўцаў у тупік10

Як у самай жорсткай беларускай турме ламаюць людзей5

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася43

З якога ўзросту дзіця можа ехаць у аўтобусе адно — гэта трэба ведаць бацькам1

У Крыме адмянілі паліўныя талоны. Бо паліва няма5

Засталася без кватэры і назапашванняў на $25 000. Работніцу мінскай ВНУ развялі ашуканцы11

У чэмпіянаце Беларусі па футболе выступае 66‑гадовы гулец3

Спецыялісты папярэдзілі пра рызыку выбуху тушы кіта Цімі каля датскага вострава. Ён проста можа лопнуць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч18

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць