Спорт

Беларуская футбольная «маладзёжка» скончыла адборачны турнір да ЧЕ паразай ад Фарэрскіх астравоў

Сёння ў фарэрскай сталіцы Тарсхаўне ў апошнім паядынку кваліфікацыйнай групы G каманда пад кіраўніцтвам Сяргея Яромкі саступіла футбалістам Фарэрскіх астравоў з лікам 0:1.

У выніку беларусы занялі ў табліцы толькі пятае, перадапошняе месца, апярэдзіўшы толькі Андору. Першае месца заняла Партугалія з 27 баламі, другое — Харватыя з 22, трэцяе — Грэцыя з 17, чацвёртае — Фарэры з 10. У беларусаў у выніку 6 балаў, у андорцаў 3.

За ўвесь турнір у актыве беларускіх футбалістаў была ўсяго адна перамога над грэкамі (1:0), таксама тройчы яны згулялі ўнічыю — з Андорай (0:0 і 1:1) і Грэцыяй (1:1). Фарэрцам яны саступілі і ў першым крузе спаборніцтваў з вынікам 2:3. Акрамя таго, беларусы прайгралі яшчэ чатыры сустрэчы — Партугаліі (0:5 і 1:6) і Харватыі (0:2 і 0: 1).

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі33

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі33

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць