Грамадства44

Васкрасенскі ўладкаваўся на выгадную пазіцыю ў загадкавую кампанію

Ён атрымаў пасаду намесніка дырэктара ТАА «Новая біятэхналагічная кампанія». Што пра гэтае прадпрыемства вядома?

Скрыншот АНТ

Такія звесткі ўтрымліваюцца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі, якім ён надзяліў камісію па вяртанні пры Генеральнай пракуратуры новымі паўнамоцтвамі. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, звярнуў увагу Reform.news.

Указам не толькі пашыраны паўнамоцтвы камісіі, але і зменены яе склад, а таксама пасады ўдзельнікаў. Цяпер у камісію замест былога кіраўніка МЗС Алейніка ўключаны Максім Рыжанкоў, а замест Франскевіча дададзены Андрэй Самбук — намеснік кіраўніка КДК — дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Раман Пратасевіч у складзе камісіі так і не з'явіўся.

Пасада Васкрасенскага таксама зменена на актуальную. Раней ён прадстаўляўся як дырэктар інфармацыйна-аналітычнай установы «Круглы стол дэмакратычных сіл».

ТАА «Новая біятэхналагічная кампанія», дзе цяпер працуе Васкрасенскі, не зусім простая кампанія. У яе ёсць ліцэнзіі на вытворчасць алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту і тытунёвых вырабаў і на аптовы гандаль ды захоўванне алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту і тытунёвых вырабаў.

У апісанні ліцэнзіі гаворыцца, што прадпрыемства мае права выпускаць шкламой, а таксама віскавыя і каньячныя дыстыляты.

Кампанію зарэгістравалі ў ліпені 2021 года. Цяпер ёй валодаюць Дзмітрый Саханчук (45%), Васіль Варфаламееў (22,5%) і Міхаіл Стаянаў (22,5%). Стаянаў таксама пазначаны як дырэктар фірмы.

Быў у складзе заснавальнікаў з 12 студзеня 2022 года і Андрэй Карповіч (10%), але 20 чэрвеня 2024 года яго долю выкупіла сама ТАА «Новая біятэхналагічная кампанія».

Андрэй Карповіч вядомы пад мянушкай «Руды» — гэта правая рука Дзмітрыя Лукашэнкі па «Прэзідэнцкім спартыўным клубе». Мае рэпутацыю «рашалы». Якраз з яго прыходам ТАА атрымала ліцэнзіі.

Дырэктар Міхаіл Стаянаў (альбо яго поўны цёзка) вядомы як чэпкі бізнэсмэн. У свой час ён умацаваў свае перагаворныя пазіцыі дзякуючы сумна вядомаму Дзмітрыю Паўлічэнку, якому дапамагаў, у тым ліку і ў справе медцэнтра «Сёмае неба».

Яшчэ адзін уласнік — Варфаламееў (Ворфоломеев па-руску) Васіль Васільевіч — гэта, магчыма, саўладальнік «Гіпа» (імя амаль цалкам супадае, саўладальнік сеткі крам — Варфоломеев па-руску). Паведамлялася, што яго нібыта арыштавалі ў лютым 2024 года, пратрымалі ў СІЗА да мая, а затым адпусцілі.

Менш за ўсё інфармацыі пра Дзмітрыя Саханчука — яго поўны цёзка быў з 2013 года (і, магчыма, застаецца) камерцыйным дырэктарам ТАА «Грынойл».

Каментары4

  • .
    19.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Міхась
    19.10.2024
    Нічога новага. Васкрасенскі заўсёды выхваляўся тым, нібыта ён ідэйна падтрымлівае Лукашэнку, не атрымлівая ўзамен аніводнай капейкі з бюджэту і зарабляя выключна прыватным бізнэсам. Насамрэч імя Васкрасенскага заўсёды свяцілася ў каламутных бізнэсах, бяспечна займацца якімі ў Беларусі дазваляецца выключна праз дазвол з найвышэйшага ўзроўню. Дастаткова узгадаць скандал с кантрабандай у Расею "контрсанкцыйнай" малочнай прадукцыі еўрапейскай вытворчасці, якую з 2015 па 2018 ажыццяўлялі беларускія фірмы Васкрасенскага. Аб'ёмы кантрабанды дасягнулі такіх памераў, што скандал дайшоў да ўзроўню публічнай канфрантацыі паміж Лукашэнкай і тагачасным кіраўніком Рассельгаснагляда Данквертам. Нагадаю, што Рассельгаснагляд, Распатрэбнагляд і Газпрам выкарыстоўваюцца Крамлём у якасці галоўных інструментаў палітычнага ціску Крамля на краіны-гандлёвыя партнёры Расеі.
    Імаверна, што гэткім чынам рэжым і разлічваўся з Васкрасенскім за ягоныя палітычная паслугі.
    Да Васкрасенскага па падобных схемах рэжым разлічваўся з Гайдукевічам-старэйшым, фірмам якога напрыканцы 90х рэжым дазволіў удзельнічаць у праграме ААН "Нафта ўзамен на харчаванне" у датычэнні падсанкцыйнага Іраку часоў панавання Садама Хусэйна. Незалежныя раследвальнікі выкрылі тады шмат злаўжыванняў у межах той праграмы, калі ўзамен на кваціраваны экспарт іракскай нафты Хусэйн атрымліваў ня толькі гуманітарныя тавары, але і зброю.
  • Міхась
    19.10.2024
    Нічога новага. Васкрасенскі заўсёды выхваляўся тым, нібыта ён ідэйна падтрымлівае Лукашэнку, не атрымлівая ўзамен аніводнай капейкі з бюджэту і зарабляя выключна прыватным бізнэсам. Насамрэч імя Васкрасенскага заўсёды свяцілася ў каламутных бізнэсах, бяспечна займацца якімі ў Беларусі дазваляецца выключна праз дазвол з найвышэйшага ўзроўню. Дастаткова узгадаць скандал с кантрабандай у Расею "контрсанкцыйнай" малочнай прадукцыі еўрапейскай вытворчасці, якую з 2015 па 2018 ажыццяўлялі беларускія фірмы Васкрасенскага. Аб'ёмы кантрабанды дасягнулі такіх памераў, што скандал дайшоў да ўзроўню публічнай канфрантацыі паміж Лукашэнкай і тагачасным кіраўніком Рассельгаснагляда Данквертам. Нагадаю, што Рассельгаснагляд, Распатрэбнагляд і Газпрам выкарыстоўваюцца Крамлём у якасці галоўных інструментаў палітычнага ціску Крамля на краіны-гандлёвыя партнёры Расеі.
    Імаверна, што часткай прыбытка ад гэтай схемы рэжым і разлічваўся з Васкрасенскім за ягоныя палітычная паслугі.
    Да Васкрасенскага па падобных схемах рэжым разлічваўся з Гайдукевічам-старэйшым, фірмам якога напрыканцы 90х рэжым дазволіў удзельнічаць у праграме ААН "Нафта ўзамен на харчаванне" у датычэнні падсанкцыйнага Іраку часоў панавання Садама Хусэйна. Незалежныя раследвальнікі выкрылі тады шмат злаўжыванняў у межах той праграмы, калі ўзамен на кваціраваны экспарт іракскай нафты Хусэйн атрымліваў ня толькі гуманітарныя тавары, але і зброю.

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе13

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт у Расіі экстранна сеў праз недахоп паліва. Ён ляцеў праз Казахстан з-за беспілотнікаў6

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці38

У Беларусі патаннелі бульба і морква

Бяляцкаму ў ЗША ўручылі медаль за служэнне дэмакратыі3

Што за будынак з'явіўся за гандлёвым цэнтрам «Мома» ў Мінску?

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА28

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе13

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць