Усяго патроху4040

Беларуска сцвярджае, што прадстаўнік Ціханоўскай у Кіеве Манько скраў яе сабаку. Што?

Беларуска Ірына Піянташка наракае, што яе любімага сабаку, кавалер-кінг-чарльз-спаніэля па мянушцы Шані, забраў сабе і адмаўляецца вяртаць Генадзь Манько, старшыня Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве, дэлегат фракцыі «Воля» ў Каардынацыйнай радзе.

Ірына і Шані. Сабаку жанчына купіла ў 2021 годзе, ён зарэгістраваны на яе імя ў міжнароднай базе дадзеных Safe Animal

Ірына пераехала ў Польшчу ў 2021 годзе, атрымала там статус дадатковай аховы. У жніўні 2024-га была вымушаная рухацца далей і пераехаць у Партугалію па працы.

«Я хацела ўзяць сабаку з сабой, але знаёмыя ўпэўнілі мяне, што лепш будзе забраць сабаку, калі я ўладкуюся на месцы і змагу забяспечыць яму там умовы пражывання», — расказвае Ірына.

Па словах жанчыны, Генадзь Манько, з якім яны пазнаёміліся ў Варшаве ў Доме творцаў, дзе Ірына жыла нейкі час, прапанаваў ёй дагледзець сабаку, пакуль Ірына ўладкуецца ў новай краіне.

«Мяне запэўнілі, што Манько вельмі любіць сабак. Я аддала яму Шані з пашпартам і асабістымі рэчамі перад сваім ад’ездам. Але перад гэтым выразна заявіла, што гэта не назаўсёды. Ён сказаў мне, што я ў любы момант магу прыехаць і забраць сабаку», — дадае абставіны гісторыі жанчына.

У выніку, расказвае Ірына, калі яна праз два месяцы напісала, што гатовая забраць Шані, ёй адказалі, што гэта немагчыма: новыя гаспадары былі ўпэўненыя, што сабака быў перададзены ім назаўсёды.

Генадзь Манько сцвярджае, што, калі б ведаў, што за сабакам просяць паглядзець часова, яго сям'я б на гэта не пайшла:

«Яна (Ірына — НН) упрасіла мяне, незнаёмага ёй чалавека, маючы сына ў Варшаве і сяброў, забраць гэтага Шані, бо ёй не было куды яго падзець. Я ёй адразу сказаў, што працую ва Украіне, а жонка ў мяне жыве ў іншай краіне. І што я не займаюся развядзеннем і ўтрыманнем сабак, іх ператрымкай. І калі аддаеш, то аддаеш. Інакш — шукай іншы варыянт. Я папросту пайшоў чалавеку насустрач».

Непаразуменне паміж бакамі пацвярджаецца скрыншотамі ліставання, якія мае Рэдакцыя. На іх відаць, што калі Ірына ў першы раз піша жонцы спадара Манько пра тое, што абмяркоўвае з гаспадарамі ў Партугаліі хуткі прыезд сабакі, тая непрыемна здзіўляецца.

Відэа, у якім жонка Генадзя Манько прадстаўляе сабаку як іх новага гадаванца

Па выніку сям'я Манько патлумачыла: раз гэта была ператрымка, то яны выставяць за яе рахунак.

«Мне сказалі, што калі я хачу вярнуць сабаку, то мушу заплаціць за яе ўтрыманне — 25 еўра за суткі. Людзі так «палюбілі» Шані, што не могуць з ім расстацца, але гатовыя зрабіць гэта за 1200 еўра», — не хавае эмоцый Ірына і дадае, што купіла Шані за тысячу даляраў, але для яе ён каштоўны найперш тым, што сабака — гэта яе сям’я.

«Я хацела забраць сабаку, заплаціць за ўтрыманне адэкватную суму, а не тысячы еўра, і быць удзячнай гэтым людзям усё астатняе жыццё…»

Але па выніку Ірына ад бяссілля вырашыла апублічыць канфлікт, а таксама накіравала зварот у паліцыю з просьбай паспрыяць у вяртанні гадаванца.

Ірына і Шані. Фота: zycie_szani / Instagram

Асноўная праблема ў тым, што дамоўленасць паміж Ірынай і Генадзем была вусная. І цяпер усё, што могуць зрабіць абодва бакі, гэта зноў перадамовіцца.

«Нашай Ніве» Генадзь Манько паабяцаў, што па сваім вяртанні з Украіны сам звяжацца з Ірынай і ўрэгулюе сітуацыю. Ён не разумее, чаму жанчына падняла публічную інфармацыйную хвалю з абвінавачваннямі, перш чым дамовіцца з імі да канца асабіста.

«Я не супраць вярнуць сабаку, але яна пачала з хлусні, што я скраў у яе сабаку, што я махляр… Пытанне не ў грошах, а ў тым, што такія хітрамудрыя вырашаюць свае пытанні як хочуць, пагражаючы нейкімі каламутнымі спосабамі. Калі б яна проста прыйшла, пазваніла мне: «Гена, я нешта пераблытала, аддала сабаку, бо думала, што будуць праблемы, а цяпер у мяне ёсць умовы яе ўтрымліваць»… Яна б яго забрала, мне нічога не трэба…»

У сваю чаргу Ірына кажа, што больш не хоча весці дыялог з тымі, хто забраў яе сабаку і прынёс ёй столькі эмацыйных перажыванняў, без адваката:

«Я звярнулася ў паліцыю, і вельмі спадзяюся, што хуткім часам усё вырашыцца».

Каментары40

  • Сучка
    17.11.2024
    Ірына выглядае непаслядоўнай інтрыганткай і аферысткай. Не дай бог па жыцці сутыкнуцца з такімі людзьмі. Калі сабака сапраўды член сям'і, яго не аддаюць незнаёмым людзям.
  • Беларус з-пад Маладэчна
    17.11.2024
    Каму цікава даведацца што зь сябе уяўляе як "палітык" Генадзь Манько пагартайце яго фэйсбук да 2015 года.

    Цікаўнасьці, узровень культуры і г.д.
  • Псих О’лог
    17.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі24

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

З Новым годам! Хай здохне той, хто нас не любіць!40

«Самае жудаснае віншаванне за ўвесь час!» Ганна Бонд у шаленстве ад навагодняй рассылкі банка13

Лукашэнка назваў лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне». Сярод іх цэнтр Румо і БРСМ4

Санкцыі здагналі кіпрскую кампанію, за якой можа стаяць Шэйман5

Салюту ў Мінску не будзе1

Кіберпартызаны ўзламалі некалькі рэгіянальных сайтаў і запоўнілі іх віншаваннямі з Пагоняй4

Украінская пагранслужба адказала на расійскі ролік пра Санту5

«Газпром» пачаў зніжаць ціск у трубаправодзе з Урэнгоя ў Еўропу. Кампанія страціць яшчэ 5 млрд даляраў2

Будзьце асцярожныя! Каля навагодніх ялінак сёння будзе свет сілавікоў, могуць правяраць і тэлефоны17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі24

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →