Свет77

Скандал у каралеўскай сям'і Нарвегіі: сына прынцэсы абвінавачваюць у сэксуальным гвалце

Марыус Борг Хёйбі знаходзіцца пад вартаю ўжо тыдзень. За гэты час у справе з'явілася больш дэталяў. Расказваем, што вядома.

Marius Borg Hoiby Марыўш Борг Хёйбі Мариуш Борг Хёйби
Марыус Борг Хёйбі. Фота: Julian Parker / UK Press via Getty Images

Цяперашні кароль Нарвегіі — 87-гадовы Харальд V. Услед за ім узначаліць краіну павінен яго 51-гадовы сын, кронпрынц Хокан. А вось у жонкі Хокана, наследнай прынцэсы Нарвегіі Метэ-Марыт, ёсць сын ад першага шлюбу. Пра яго, 27-гадовага Марыуса Борга Хёйбі, і ідзе гаворка. Ён не можа ўзначаліць краіну, але тым не менш датычны да каралеўскай сям'і. Скандал, у які ён уляпаўся, абмяркоўвае ўся Нарвегія. Зрэшты, уся біяграфія Марыуса Борга — знаходка для скандынаўскіх таблоідаў.

Маці нарадзіла яго ў студзені 1997 года, калі працавала афіцыянткай у Осла. На момант з'яўлення хлопчыка на свет яго біялагічны бацька адбываў турэмны тэрмін за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі і гвалтам.

Пасля нараджэння сына Метэ-Марыт вярнулася ў свой родны горад, дзе выхоўвала хлопчыка з іншым партнёрам, пакуль у 1999 годзе не пазнаёмілася з наследным прынцам Хоканам і праз некалькі гадоў не выйшла за яго замуж.

Marius Borg Hoiby Марыўш Борг Хёйбі Мариуш Борг Хёйби
Марыус Борг Хёйбі ў дзяцінстве. Фота: Julian Parker / Getty Images

У адрозненне ад сваёй маці, якая мае статус наследнай прынцэсы, Марыус не мае ніякіх афіцыйных тытулаў, пра яго няма інфармацыі на афіцыйным сайце нарвежскай каралеўскай сям'і, якая заўжды падкрэслівала, што пасынак кронпрынца не будзе выконваць ніякіх публічных абавязкаў. Праўда, час ад часу хлопчык прымаў удзел у сямейных мерапрыемствах.

Marius Borg Hoiby Марыуш Борг Хёйбі Мариуш Борг Хёйби
Ззаду: Марыус Борг Хёйбі (злева) і наследны прынц Хокан. Спераду (злева направа): кронпрынцэса Метэ-Марыт, прынцэса Інгрыд Аляксандра, прынц Сверэ Магнус, каралева Соня і кароль Харальд. 14 снежня, 2015. Фота: Lise Aaserud / Pool Photo via AP 

Пасля заканчэння сярэдняй школы Марыус пачаў вывучаць эканоміку ў Лос-Анжэлесе, але ўжо праз некалькі месяцаў кінуў вучобу і вярнуўся ў Нарвегію, дзе заслужыў рэпутацыю спешчанага і свавольнага чалавека.

Адна з уплывовых газет Нарвегіі Dagbladet апісвае кола зносін Хёйбі як «багатых спадчыннікаў, знакамітасцяў і інфлюенсераў», а таксама людзей, якія былі асуджаныя за гандаль наркотыкамі і сур'ёзныя злачынствы.

Хёйбі не аднойчы трапляў у розныя скандалы. Так, у 15-гадовым узросце ён выклаў у сваіх сацыяльных сетках здымкі, якія дазвалялі вызначыць месцазнаходжанне каралеўскай сям'і. У 2017 годзе Хёйбі быў асуджаны за захоўванне наркотыкаў. Пры затрыманні хлопец сцвярджаў, што пражывае ў каралеўскім палацы, што не з'яўлялася праўдай.

У жніўні гэтага года малады чалавек быў затрыманы па абвінавачанні ў нанясенні цялесных пашкоджанняў і прычыненні матэрыяльнай шкоды. Пацярпелай была яго дзяўчына, якую даставілі ў бальніцу з страсеннем мозгу. Паліцыя, якая прыехала па выкліку, убачыла разгромленую кватэру, у адным з пакояў якой з сцяны тырчаў нож.

Тады хлопец правёў пад арыштам 30 гадзін, а пазней выступіў з публічнаю заявай, у якой прызнаўся ў гвалце над дзяўчынай у стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення.

Марыус на вечарыне на трэнажоры Формулы E, 2018 год. Фота: Ian Gavan/Getty Images for Tempus Magazine

18 лістапада 2024 года Марыуса зноў затрымалі. У яго доме правялі ператрус. Як паведамляе паліцыя, разам з Хёйбі ў машыне знаходзілася тая самая дзяўчына, якую ён пабіў у жніўні. Прычым суд забараніў яму з ёй бачыцца на працягу паўгода. У верасні мужчыну ўжо арыштоўвалі за парушэнне гэтай судовай забароны. Тады ён спрабаваў звязацца з ёй па тэлефоне.

Паведамляецца, што на гэты раз паліцыя расследуе выпадкі гвалту ў адносінах дзвюх былых дзяўчын Марыуса і сэксуальнага гвалту ў адносінах дзвюх іншых жанчын, а таксама пагрозы забойства, дзе пацярпелым выступае мужчына.

Наконт выпадкаў сэксуальнага гвалту паліцыя мае відэадоказы, якія знайшлі ў тэлефоне маладога чалавека. Вядома, што адзін з выпадкаў адбыўся ў сакавіку гэтага года ў Осла. Ахвярай стала 20-гадовая дзяўчына, якая не ведала Хёйбі да таго, як сустрэла яго ў дзень, калі ён здзейсніў гвалт у адносінах яе.

Другі выпадак адбыўся ў верасні ў доме Марыуса. Пра ахвяру нічога не паведамляецца.

У абодвух выпадках гаворка ідзе аб «сэксуальных дзеяннях у адносінах жанчыны, якая была не ў стане аказаць супраціў».

Заканадаўства Нарвегіі за такія дзеянні прадугледжвае турэмнае зняволення на тэрмін да 10 гадоў. Судовыя пасяджэнні па гэтых дзвюх справах закрытыя для прэсы.

Каментары7

  • Во як
    26.11.2024
    Гэта гісторыя - вельмі добры прыклад, чаму небясьпечна браць у сваю сям'ю пасынкаў і падчарыц: калі іх бацька пастанна рабіў скандалы-разборкі і матаўся па турмам - як дзяцей не выхоўвай, як не глядзі за імі, але гены пальцам не расплюшчыш: дзіцё як падрасьце таксама пачне пьянстваваць і ужываць наркотыкі, паводзіць сабе агрэсіўна, будзе матацца па турмам і г.д.
  • Сум
    26.11.2024
    У абодвух выпадках гаворка ідзе аб «сэксуальных дзеяннях у адносінах жанчыны, якая была не ў стане аказаць супраціў».

    Ёсьць розныя меркаванні аб тым, ці можна лічыць гэта гвалтам.
    Гаворка ў сутнасці аб тым, што дзяўчына надзюбалася гарэлкі ці чаго іншага да ледзь прытомнага стану.
    І не ў стане не толькі аказаць супраціў, а нават выказаць пратэст, ці нават адчуць незадаволеннасць.
    Натуральна, такі ж паўпрытомны хахаль разумее гэта як запрашэнне.
  • Вадзім
    26.11.2024
    Сум, ну ёсьць меркаванні што калі чалавек грошы сам у рукі даў, то можна на папяровую "ляльку" іх падмяніць і назад сунуць. Ці калі расьпіску адразу не напісаў, то можна і не вяртаць. Ці калі дзьверы незамкнёныя, то можна зайсьці і ўзяць што хочаш. Розныя ёсьць меркаванні.

    А ёсьць меркаванне што тым, хто так прысабечвае маёмасьць трэба ламаць ручкі, а тым хто так карыстаецца дзяўчатамі - ламаць пісюнчыкі.

    Я праўда зь гісторыі ведаю што лепш усё ж садзіць у турмы. Там многа прычын, судовыя памылкі ў тым ліку. А шкада. Ненавіджу і адных і другіх.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі9

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Падлетак атрымаў траўму і псіхічнае расстройства, адмовіўшыся пакурыць. Гэта стала вядома праз 11 гадоў1

Украіна без Крыма, але з Запарожскай АЭС. Reuters апублікавала поўны спіс мірных прапаноў Трампа22

Лукашэнка выкрыў «жулікаватыя схемы» на прадпрыемстве Цяцерына5

Орбан: Трамп часта пытаецца, калі Венгрыя выйдзе з Еўрасаюза4

«Як да вас англічан занесла?» Лаўроў абурыўся, што ва Узбекістане надпіс на помніку аформілі не па-руску6

«Прычын замарожваць будоўлю няма». Чыноўнікі сустрэліся з пратэстоўцамі супраць вадасховішча для адкідаў пад Жодзіна1

Беларусы з візамі ў Літве застаюцца без банкаўскіх рахункаў. Якія ў іх варыянты4

Мілы сабака катаецца па Мінску на монаколе ВІДЭА1

Трамп: Крым застанецца з Расіяй10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі9

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць