Свет1010

Кіраўнік праваслаўнага канала прагназуе вайну Расіі з Турцыяй за вызваленне Канстанцінопаля

Генеральны дырэктар расійскага праваслаўнага тэлеканала «Спас» Барыс Карчэўнікаў блізка да сэрца прыняў нядаўняе звяржэнне рэжыму Башара Асада ў Сірыі. Але духам не падае, і нават бачыць у гэтым крыніцу натхнення. 

Барыс Карчэўнікаў падчас паездкі на акупаваныя Расіяй украінскія тэрыторыі. Фота з ягонага тэлеграм-канала

Барыс Карчэўнікаў успамінае, як недзе ў 2016 годзе наведаў расійскую авіябазу ў сірыйскім Хмейміме і быў натхнёны тым, што там пабачыў: 

«Гэта была зусім не тая вайна, якую я бачыў да таго ў Чачні і тым больш не тая, што мы ўбачым пасля ў Наваросіі. Гэта быў нейкі ідэальны парадак, пачуццё сілы, перавагі і ваеннага поспеху. […] Я быў перапоўнены захапленнем і гонарам за нашых».

Цяпер жа, паводле яго, 

«вуліцы квітнеючай калісьці і святой краіны Блізкага Усходу зноў патанаюць у крыві нявінных ахвяр, жорсткіх расправах, апаганеннях хрысціянскіх святынь, забойствах святых і ў выпушчаных з турмаў крымінальніках і радыкалах».

Пры гэтым, як у любога расійскага прапагандыста, у Карчэўнікава

«няма сумневаў у тым, што адна з галоўных прычын падзення Сірыі — гэта помста Расіі за наш поспех і будучую, ужо ўсімі ўсвядомленую, перамогу ў Маларосіі».

Але імперскія апетыты ягоныя пашыраюцца куды далей — на тыя тэрыторыі, пра якія бясплённа марылі яшчэ расійскія імператары і дзеля якіх у свой час ублыталіся ў Першую сусветную вайну, якая ўрэшце Расійскую Імперыю і загубіла. 

Барыс Карчэўнікаў успамінае пра тое, як турэцкі самалёт F-16 у 2015 годзе збіў расійскі ў небе над Сірыяй, і канстатуе, што «інцыдэнт з самалётам тады неяк вычарпалі, але ворагам Турцыя быць не перастала».

«Дык вось, скажу дзіўнае, можа, але пра гэта казалі многія прароцтвы святых: тое, што пачалося пару дзён таму ў Алепа, скончыцца не ў Дамаску і наогул не ў Сірыі. А ў Стамбуле. Які перастане быць Стамбулам», — публічна заяўляе праваслаўны прапагандыст.

«Я разумею, як гэта можа гучаць цяпер для многіх, але не бянтэжуся, таму што веру тым святым, напрыклад, старцу Паісію Святагорцу, і іншым, хто прадракаў апошнюю вялікую вайну Расіі і Турцыі і вызваленне Канстанцінопаля.

Я не ведаю, як гэта будзе і ці ўбачым мы здзяйсненне гэтых прароцтваў пры жыцці, а самае галоўнае, ці будзем мы іх вартыя […].

Але ў цяперашніх сірыйскіх падзеях абяцанае святымі праглядае ўжо нават не толькі праз прароцтва, але нават і па законах логікі», — упэўнены ён.

Каментары10

  • Этот
    12.12.2024
    Там таких дураков на сто лет припасено ещё.
  • Витьба
    12.12.2024
    Вот как наркотики съедают мозги. Хотя русские имперцы никогда умом не отличались
  • Ахаха
    13.12.2024
    Витьба, это у русских уже ломка началась по сирийским «таблеткам»

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту19

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць