Свет1616

Хто такія садыкі? Расійскія вайскоўцы ў Сірыі нарадзілі адмысловы слэнг

Цяпер яго пераймаюць блогеры і СМІ: «Адзіныя садыкі, хто не збег, былі тыя, хто спаў на варце».

Syrian Arab Army Сірыйская арабская армія Сирийская арабская армия
Байцы Сірыйскай арміі пазіруюць для прапаганды. Фота: syriadirect.org

«Сірыйская Арабская Армія як уяўляла з сябе напужаных бягучых садыкаў, так і ўяўляе», — піша аўтар тэлеграм-канала «Рыбарь», блізкага да ГРУ Мінабароны Расіі, аналізуючы наступ паўстанцаў у Сірыі.

Расійскі ваенкар «Трынаццаты», у сваю чаргу, піша: «З-за пабегу пляшывых садыкаў (і хутчэй за ўсё сапраўднай здрады) загінулі (у істотнай колькасці) нашы [расійскія] спяцы, некаторыя трапілі ў палон».

Баявыя здольнасці сірыйскіх урадавых войскаў высмейвае тэлеграм-канал «Нерыбарь»: 

«Выглядае на тое, што адзіныя садыкі, хто не збег, былі тыя, хто спаў на варце. Надзея і апора Сірыі».

У «Рыбара» знаходзім і такі прыклад. Аўтар называе элітную расійскую Таманскую дывізію, якая ў першыя месяцы поўнамаштабнай вайны Расіі ва Украіне, хутка здавала захопленыя раней пазіцыі, «садыччом» [садычьё], праводзячы аналогіі з сірыйскімі ўрадавымі войскамі:

«За [дывізіяй] не на пустым месцы замацавалася званне садычья (па аналогіі з бягучымі з полю бою сірыйцамі-садыкамі)», — пісаў «Рыбарь».

Словы «шураві» і «духі» ўвайшлі ў расійскую — і беларускую — мовы ў часы вайны ў Афганістане 1979—1989 гадоў.

Інтэрвенцыя расійскіх войскаў у Сірыі таксама нарадзіла цэлы слэнг.

Саму краіну расіяне па гукавой асацыяцыі называюць «Саратавам»: «адпраўляюць у Саратаў». Авіябазу Хмеймім — «Хімкамі»: «з Хімак бамбіць лятаем». Горад Пальміра стаў «Пальмай», порт Тартус — «Тартугай», а горад Алепа — «Лімпапо», па асацыяцыі са згадкай гэтай ракі ў паэме Чукоўскага як сімвала краю свету, выключна далёкіх і небяспечных мясцін (паэму, дарэчы, нядаўна бліскуча перастварыў па-беларуску Андрэй Скурко).

Штаб пад уплывам арабскай мовы сталі называць «макар», штаб праціўніка — «макар мусалахін», а Уладзімір Пуцін — «Абу Алі», або «Абу Алі БуцІн».

Праціўніка расійскія вайскоўцы сталі называць таксама «бандэрлогамі». Гэта слова прыйшло з «Кнігі джунгляў» англійскага пісьменніка Рэдзьярда Кіплінга. Новы імпульс распаўсюджанню даў у 2011 годзе Пуцін, калі ўжыў яго для абазначэння апазіцыі.

А з іншай вядомай казкі Чукоўскага ў слэнг расійских ваенных увайшло слова «бармалей» для азначэння байцоў-ісламістаў.

Цела забітага праціўніка на слэнгу атрымала назву «косцік».

Сярод назваў рознай тэхнікі і ўзбраення акрамя «джыхад-мабіля», які азначае любы транспартны сродак з выбухоўкай і кіроўцам-смяротнікам, сваю назву атрымаў і газавы балон, напоўнены выбуховым рэчывам, які выкарыстоўваецца ў якасці снарада: «балон з пекла».

Дабіт — афіцэр.

Канас — снайпер.

Дабаба — танк.

Швей-швей — трошкі-трошкі.

Букра — заўтра (форма ветлівай адмовы). Букрыць — пракідваць, дынаміць.

Найбольш распаўсюджаным стала слова «садыкі», так называюць байцоў урадавых войск Сірыі. Яно запазычана з арабскай мовы, дзе «садык» азначае «сябар». Націск ставіцца на апошні склад.

Але нельга сцвярджаць, што слова «садык» мае добрае адценне. Гэта зняважлівае назва, аналагічная словам «бульбашы» на адрас беларусаў ці «хахлы», «піндосы». 

Медаль «Удзельніку аперацыі ў Сірыі» расійскія вайскоўцы называюць «Пячонка садыка» з-за абрысу Сірыі на ім, які, у сваю чаргу, падобны да гэтага органа.

Сутыкненне з іншай культурай спрадвеку было крыніцай папаўнення лексікі. Шмат новых слоў нараджалася ў ходзе разнастайных войнаў. Так, беларуская мова запомніла слова «пранцы» падчас паходу Напалеона на Расію. Абмен лексікай адбываецца і ў адваротным напрамку. Так у французскую мову прыйшло слова «Беразіна». А сірыйцы для абазначэння нейкіх станоўчых момантаў у жыцці чалавека сталі казаць «зая**с».

Каментары16

  • ХРАБРЫЙ МОСКАЛЬ
    01.12.2024
    Российский военкор «Тринадцатый», в свою очередь, пишет: «Из-за побега трусливых садыков (и, скорее всего, настоящей измены) погибли (в значительном количестве) наши [российские] спецы, некоторые попали в плен».
    А КТО ВАС ТУДА ЗВАЛ??? СИДЕЛИ БЫ ДОМА, ПИЛИ САМОПАЛ, БЫЛИ БЫ ЖИВЫ.
  • Лол
    01.12.2024
    Ну, дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што НН таксама выкарыстоўвае расійскі слэнг, кшталту “губернатар” і “мэр”
  • lol
    01.12.2024
    Лол, “мэр” хіба расейскі?

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club10

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: Закрылі Honar, LSTR Adzenne і Ragna — русіфікацыя працягваецца45

Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча2

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея3

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club10

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць