Свет44

Сірыйскія друзы просяцца ў Ізраіль

Шэсць вёсак на Галанскіх вышынях хочуць у Ізраіль. Пра гэта пішуць ізраільскія СМІ, спасылаючыся на відэа сходу жыхароў. Арабскія карыстальнікі сацсетак абураныя дзеяннямі сірыйскіх друзаў, паведамляе Euronews.

Ізраільскі сцяг лунае каля так званай лініі Альфа, якая аддзяляе анексаваныя Галанскія вышыні ад Сірыі, 13 снежня 2024 года. Фота: Matias Delacroix / AP

Жыхары шасці вёсак на поўдні Сірыі, у якіх жыве друзская меншасць, папрасілі Ізраіль далучыць да сябе іх тэрыторыю і распаўсюдзіць суверэнітэт на іх населеныя пункты. Відэа сходу ў вёсцы Хадэр, размешчанай на сірыйскім баку Галанскіх вышынь, напярэдадні апублікавала выданне Jewish Press.

Паведамляецца, што друзы асцерагаюцца пераследу з боку ісламістаў, якія прыйшлі да ўлады ў Сірыі пасля падзення рэжыму Башара Асада. На відэа адзін з выступоўцаў перад натоўпам з некалькіх дзясяткаў чалавек гаворыць:

«Ад імя ўсіх жыхароў Хадэра, і калі хтосьці пярэчыць, калі ласка, скажыце… Калі нам давядзецца выбіраць, мы выберам меншае зло — быць далучанымі да (ізраільскіх) Галанаў! … Лёс Хадэра — гэта лёс навакольных вёсак, мы хочам папрасіць далучыць нас да нашых суродзічаў на Галанах, каб быць свабоднымі ад несправядлівасці і прыгнёту».

Прысутныя на сходзе адказалі на гэта крыкамі: «Мы згодныя, мы згодныя!»

У 1967 годзе Ізраіль заняў частку Галанскіх вышынь падчас Шасцідзённай вайны і анексаваў іх у наступныя гады, у выніку чаго чатыры сірыйскія друзскія паселішчы сталі часткай яўрэйскай дзяржавы. Цяпер там жывуць каля 24 тысяч чалавек.

Друзская грамада Ізраіля, якая збольшага жыве ў рэгіёне Галілея, у сукупнасці перавышае 250 тысяч чалавек. Яе прадстаўнікі добра інтэграваныя ў ізраільскае грамадства і служаць у ЦАХАЛ.

Напярэдадні прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху сустрэўся з духоўным лідарам друзскай супольнасці ў Ізраілі Мавафекам Тарыфам. Яны абмеркавалі падтрыманне стабільнасці і бяспекі ў месцах пражывання друзаў на поўдні Сірыі.

Пра хваляванні і пачуццё няпэўнасці сярод друзаў, якія апынуліся ўжо другі раз за паўстагоддзя ў эпіцэнтры супрацьстаяння паміж Ізраілем, Ліванам і Сірыяй, пісалі і еўрапейскія СМІ. Бо многія друзскія сем'і ўжо тады, у 1973-м, былі падзеленыя мяжой.

Сярод карыстальнікаў сацсетак з Палестынскай аўтаноміі і шэрагу арабскіх краін расце абурэнне такімі дзеяннямі друзаў, хоць гэтая навіна пакуль і не была пацверджаная афіцыйна.

Каментары4

  • Ізраіль -акупант і агрэсар
    14.12.2024
    Ізраіль - акупант і агрэсар, як і крэмль. У крамлі вайну называюць “сво”, так ужо і яўрэі пачалі называць свае дзеянні “спецыяльнымі аперацыямі”, забіваючы тысячы людзей. Чытайце міжнародныя законы, як толькі замежныя войскі зайшлі ў іншую краіну - гэта агрэсія і акупацыя, тым болей што з боку Сірыі не было аніякіх дзеянняў ці абстрэлаў у бок Ізраіля. Цяпер яўрэі яшчэ і “рэферэндум” правядуць у друзаў, накшталт таго як тое рабілі крамлёўскія імперцы ва ўкраінскім Крыму ці Данбасе.
  • CV
    14.12.2024
    Навошта перастаўляць прапаганду, якая нічым не адрозніваецца ад той, якую ляпіла Расія ў 2014 годзе вакол жаданняў Крыма і Данбаса? Ізраіль акупант па прамым вызначэнні гэтага слова і незаконна займае Галанскія вышыні, якія належаць Сірыі, а цяпер увёў войскі далей размежавальнай лініі.
  • Рэчаіснасьць
    15.12.2024
    CV, Украіна ніколі не нападала на рашку, а вось арабы з усіх бакоў пастаянна пагражалі і нават выканалі некалькі паўнаважных уварваньняў з моманту ўтварэньня Ізраіля, можна нават пералічыць іх пэўныя гады, калі гэта адбылося. З сабжавых галянскіх высотаў перыядычна чамусьці вяліся абстрэлы жыдоўскіх паселішчаў з боку тваёй беднай Сірыі. Можа давай спачатку ўзгадаем з якой нагоды гэта ўсё адбывалася перад тым як прыводзіць дурныя аналёгіі і кляйміць Ізраэль.

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць