Навука і тэхналогіі77

«Люстраныя клеткі»: сінтэтычнае жыццё, што можа знішчыць чалавецтва

38 вядомых біёлагаў выступілі з трывожным папярэджаннем: за дзесяць-дваццаць гадоў навукоўцы змогуць стварыць мікроб, які можа выклікаць нястрымную пандэмію, разбуральныя страты ўраджаю і калапс цэлых экасістэм.

Лабарант рыхтуе ўзоры ДНК для аналізу ў Complete Genomics. Сан-Хасэ, Каліфорнія, 22 ліпеня 2024 года. Фота: Nic Coury / AP.

Што такое люстраныя клеткі?

Уявіце, што вы глядзіце на сябе ў люстэрка — усё перавернута злева направа. Нешта падобнае і з люстэркавымі клеткамі (mirror cells) — гэта тып сінтэтычных клетак, якія маюць адваротную малекулярную структуру ў параўнанні з натуральнымі клеткамі. 

Як тлумачыць Карл Цымер у The New York Times, у нашай ДНК касцяк зроблены з правабаковых малекул цукру, а бялкі пабудаваныя з левабаковых амінакіслотаў. У люстранай клетцы ж усё будзе наадварот: левабаковая ДНК і правабаковыя бялкі. 

Па словах сінтэтычнага біёлага Кейт Адамалы (Універсітэт Мінесоты): «Калі б мы зрабілі люстраную клетку, мы б стварылі другое дрэва жыцця».

Гэта не жарты

12 снежня 38 вядомых біёлагаў апублікавалі трывожнае папярэджанне, што ўжо праз некалькі дзесяцігоддзяў навука можа дасягнуць стварэння мікраарганізма з люстранымі варыяцыямі ДНК і бялкоў, здольнага выклікаць пандэмію, знішчыць ураджаі або парушыць цэлыя экасістэмы. 

«Наступствы могуць быць глабальна катастрафічнымі», — падкрэслівае лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі Джэк Шостак. Ён і яго калегі ў артыкуле для часопіса Science сцвярджаюць, што «такі арганізм можа выклікаць надзвычай шкодныя наступствы для навакольнага асяроддзя, сельскай гаспадаркі і дабрабыту чалавека». 

Спецыялісты па біябяспецы заўважаюць, што люстраныя клеткі могуць пераадольваць натуральныя ахоўныя механізмы арганізмаў і імунную сістэму, а любыя спробы стрымаць распаўсюджванне інфекцыі могуць аказацца марнымі.

Рызыкі рэальныя

Хоць стваральнікі люстраных бялкоў спадзяюцца выкарыстоўваць іх у медыцыне (для стварэння лекаў працяглага дзеяння), распрацоўка люстранай клеткі можа мець непрадказальныя вынікі. 

Наш імунітэт выяўляе знаёмыя арыентацыі малекул, але малекулы люстраных клетак для яго будуць «нябачнымі». 

Калі люстраная клетка калі-небудзь пакіне лабараторыю — гэта можа стацца выпадкова або ў выніку спробы выкарыстання як біялагічнай зброі — яна можа абысці ўсе абарончыя механізмы, на якія спадзяюцца нашы целы, ураджаі і экасістэмы. 

Уявіце сабе патаген-невідзімку, які арганізм не можа распазнаць і супраць якога лекі бяссільныя. У адрозненне ад звычайных бактэрый і вірусаў, што лёгка раскладаюцца ў навакольным асяроддзі, люстраныя клеткі могуць супраціўляцца дэградацыі, заставацца схаванымі і множыцца. 

Яны могуць павольна распаўсюджвацца сярод людзей, жывёл і раслін, не выклікаючы падазрэнняў, і з цягам часу гэтая чужародная біялогія можа давесці цэлыя экасістэмы да мяжы знікнення. 

Ад сельскагаспадарчых угоддзяў да лясоў — далікатны баланс прыроды можа разбурыцца, што прывядзе да глабальнага крызісу харчавання і масавых выміранняў.

«Мы сказалі сабе: «Больш не займаемся гэтым»

Сутыкнуўшыся з сур’ёзнасцю пагрозы, некаторыя навукоўцы, напрыклад, доктар Адамала, вырашылі адмовіцца ад працы над люстранымі клеткамі: «Мы сказалі сабе: «Больш не займаемся гэтым».

Але застаецца адкрытым пытанне, як зрабіць так, каб іншыя перасталі гэтым займацца. Плануюцца больш буйныя канферэнцыі ў 2025 годзе, каб абмеркаваць заканадаўчыя і этычныя меры кантролю. 

Эксперт па біяабароне Філіпа Ленцас падагульняе праблему так: «Рызыка стварэння люстраных бактэрый не можа быць апраўданая адноснай выгадай». 

Каментары7

  • Ганьба
    18.12.2024
    Ну якраз да транзіту лукі паспеюць.
  • Люстэрка
    18.12.2024
    Але ж звычайныя арганізмы для люстраных — такія ж люстраныя.
  • Люстэрка
    18.12.2024
    Вадзім , не, гэта не пра прыёны. У прыёнах іншая ўпакоўка бялкоў, іншая трацічная структура, а не іншыя малекулы

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве29

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

Поп-зорка Дуа Ліпа выйшла замуж2

Зяленскі: У нас ёсць акно для перамоў з Расіяй да зімы8

Магчыма, вы пыласосіце няправільна9

Трамп дадаў сябе на гару з прэзідэнтамі ЗША17

Як праходзяць палявыя зборы ў школьнікаў — штурмаваць акопы і разбіраць аўтаматы вучаць і дзяўчат7

Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»40

Ад беларускіх тавараў пачалі адмаўляцца ў Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць