Свет55

Вядомы гісторык прадказвае кітайска-расійскі канфлікт і бунт у Калінінградзе

Брытанскі гісторык Норман Дэвіс лічыць, што Расія — «сур'ёзны калека з ядзернай зброяй» — можа патрапіць у чараду крызісаў як унутрыпалітычных, так і знешніх.

 Фота: Dmitry Serebryakov, File / AP Photo

Норман Дэвіс вядомы сваімі працамі па гісторыі Еўропы і Польшчы. Нядаўна з'явілася польскае выданне яго кнігі «Plus Ultra. Імкніся да большага. Падарожжа да гарызонтаў гісторыі» (Plus ultra. Sięgaj dalej. Wyprawa na horyzonty historii).

У сваім інтэрв'ю польскаму парталу Onet.pl Дэвіс прадставіў сваё бачанне магчымай будучыні Расіі.

«Я думаю, што гэтая вайна скончыцца, і Украіна выстаіць, а ў Расіі пачнуцца больш чым сур'ёзныя праблемы. Гэта будзе не проста праблема, а сапраўдны крызіс, нават некалькі крызісаў. На мой погляд, неўзабаве адбудзецца кітайска-расійскі канфлікт, і тады Еўропа на час зможа адчуць сябе ў бяспецы ад Расіі. Аднак гэта працягнецца нядоўга. Кітай — магутная дзяржава, а Расія трымаецца з апошніх сіл. Гэта сур'ёзны калека з ядзернай зброяй», — лічыць Дэвіс.

Праўда, гісторык не бярэцца прагназаваць, як хутка Расію напаткаюць такія змены, але яны непазбежныя як вынік працяглага працэсу накаплення разнастайных фактараў.

«Гістарычныя перамены падобныя да лавіны. Гады ідуць, і ледавік трымаецца маналітным блокам, які здаецца непарушным, цвёрдым і вечным. Але мы ведаем, што кожную хвіліну яго падточвае кропля вады. Аднойчы ён абрынецца», — заўважае гісторык і звяртае ўвагу на падзеі ў Сірыі.

«Зусім нядаўна яна выглядала як стабільная дыктатура: трывалая, упэўненая, з моцнымі саюзнікамі. І раптам, за лічаныя гадзіны, усё змянілася, усё павалілася. Ніхто, хто назіраў за Сірыяй, не мог прадбачыць, калі гэта здарыцца».

У сваіх прагнозах Норман Дэвіс звяртае ўвагу на Калінінградскую вобласць Расіі. На яго погляд, гэты расійскі анклаў істотна адрозніваецца ад астатніх рэгіёнаў краіны. Дэвіс мяркуе, што ў Калінінградзе можа адбыцца бунт супраць Расіі.

«На мой погляд, у Калінінградзе адбудзецца бунт супраць Расіі. Мясцовыя жыхары стаміліся ад цяперашняй сітуацыі. Яны знаходзяцца ў асяроддзі краін з нашмат лепшым узроўнем жыцця.

Сітуацыю ў гэтым рэгіёне нельга лічыць стабільнай і непахіснай. Адносіны ў Балтыйскім рэгіёне вельмі зменлівыя, а ў самой Расіі назапашваюцца сур'ёзныя праблемы.

Акрамя таго, жыхары Калінінграда значна лепш інфармаваныя пра тое, што адбываецца ў свеце, у параўнанні з расіянамі, якія жывуць дзесьці ў глыбінцы Сібіры. У Калінінградзе людзі бачаць, што адбываецца ў суседняй Літве, як жывуць у Польшчы».

На погляд Дэвіса, нават значная колькасць войскаў у гэтым рэгіёне не можа гарантаваць стабільнасці, як паказаў вопыт Сірыі.

«Безумоўна, значная частка насельніцтва анклава — гэта вайскоўцы і іх сем’і, але давайце згадаем падзеі ў Сірыі. Гэтая краіна таксама мела магутныя ўзброеныя сілы, якія ў выніку проста зніклі. Аднойчы ўначы салдаты скінулі свае мундзіры і збеглі».

Дэвіс падкрэслівае, што няўдачы Расіі ў Сірыі і ва Украіне — вялікі ўдар для Пуціна. У канчатковым выніку яны могуць паўплываць на баявы дух расіян.

«Ва Украіне загінулі сотні тысяч расіян, і рана ці позна гэта дасць свой вынік. Пуцін жыве перамогамі, яны яго падтрымліваюць. Але ён падманвае самога сябе, бо і ў Сірыі ён пацярпеў паражэнне, і ва Украіне працягвае зазнаваць няўдачы, што з'яўляецца для яго вялізным ударам», — тлумачыць Дэвіс.

Каментары5

  • Андрей
    19.12.2024
    Fd, ты такой же эксперт, как и этот британец.
  • :)
    19.12.2024
    Горад Дзядулі Калініна паўстане і што далей? Абвесціць калінінскую рэспубліку? А калі суседзі не прызнаюць? Рускія адлучацца ад Матухны Расіі? І што далей? Будуць ствараць Нацбанк, Пракуратуру, Парламент, уступаць у САГ? Уступяць краем у Польшчу? З Вялікай Расіі ў правінцыйную Польшчу?
    Сірыйцы паўсталі супраць Асада і ваявалі, каб зрабіць Сірыю зноў Вялікай. А анклаў будзе прабіваць калідор праз іншыя краіны і ісці на Маскву?
  • Васёк
    19.12.2024
    Нужна Лясандру Грыгорьевичу прэдлажыць Калининграду прысаедзиницца к Беларуси и станем Марской дзержавай. Ну чэрэз рэферэндум канечне

Цяпер чытаюць

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы17

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына шукае праз «Куфар» жывую андатру. Навошта?4

Ці могуць мужчыне адмовіць у дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцём?

Група «чалавекаў-павукоў» паўтарыла легендарную мемную сцэну ў цэнтры Мінска4

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей10

У Беларусь прыходзіць цыкланічная дэпрэсія «Маргарэт»

Намесніка кіраўніка расійскага «Яблыка» асудзілі да 11 гадоў калоніі

ЗША плануюць рэзка павялічыць вытворчасць ракет Tomahawk

Сталі вядомыя абставіны смерці 36‑гадовай актрысы Панецьер, былой нявесты Уладзіміра Клічко3

У Гомельскай вобласці паставяць яшчэ 1500 камер відэаназірання2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы17

У Віцебску педафіл выкінуў 14‑гадовую дзяўчыну з балкона. Злачынцу дапамаглі выкрыць навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць