Свет77

Лідар паўстанцаў заявіў, што Сірыя не ўяўляе пагрозы для свету, і папрасіў зняць з краіны санкцыі

Фактычны лідар Сірыі Ахмед аль-Шараа заявіў, што краіна знясілена вайной і не ўяўляе пагрозы для сваіх суседзяў ці Захаду. У інтэрв'ю Бі-бі-сі ў Дамаску ён заклікаў зняць санкцыі з Сірыі.

Аль-Шараа ўзначаліў вокамгненны наступ, у выніку якога менш за два тыдні таму быў скінуты рэжым Башара Асада. Ён з'яўляецца лідарам групоўкі «Хаят Тахрыр аш-Шам» (ХТШ), якая дамінуе ў паўстанцкім альянсе, і раней быў вядомы пад сваім баявым псеўданімам Абу Мухамед аль-Джулані.

Ён сказаў, што ХТШ трэба выключыць са спісу тэрарыстычных арганізацый. У гэты спіс групоўку ўнеслі ААН, ЗША, ЕС, Вялікабрытанія, Расія і многія іншыя краіны — ХТШ пачынала сваю дзейнасць, адкалоўшыся ад «Аль-Каіды» (таксама прызнана тэрарыстычнай і забаронена) у 2016 годзе.

Ахмед аль-Шараа сказаў, што «Хаят Тахрыр аш-Шам» не з'яўляецца тэрарыстычнай групоўкай.

Яны не нападалі на мірных жыхароў ці грамадзянскія раёны, сказаў ён. Насамрэч, яны лічаць сябе ахвярамі злачынстваў рэжыму Асада. А з ахвярамі, паводле слоў лідара паўстанцаў, нельга абыходзіцца гэтак жа, як з агрэсарамі.

Аль-Шараа абвяргае падазрэнні, што ён хоча ператварыць Сірыю ў падабенства Афганістана.

Ён сказаў, што гэтыя краіны вельмі розныя, з рознымі традыцыямі. Афганістан — гэта племянное грамадства. У Сірыі, паводле яго слоў, іншы менталітэт. У прыватнасці, аль-Шараа сказаў, што верыць у неабходнасць адукацыі для жанчын.

«У нас у Ідлібе ўніверсітэты працуюць больш за восем гадоў. Я думаю, доля жанчын у гэтых універсітэтах — больш за 60%», — сказаў аль-Шараа.

На пытанне, ці будзе ў Сірыі дазволены алкаголь, ён адказаў: «Ёсць шмат рэчаў, пра якія я проста не маю права казаць, таму што гэта — юрыдычныя пытанні».

Аль-Шараа дадаў, што ў Сірыі будзе створаны камітэт з правазнаўцаў, які складзе новую канстытуцыю: «Вырашаць будуць яны. І любы кіраўнік або прэзідэнт павінен будзе выконваць закон».

На працягу ўсяго інтэрв'ю апрануты ў цывільнае адзенне лідар паўстанцаў выглядаў расслабленым і стараўся супакоіць тых, хто лічыць, што яго групоўка не парвала са сваім экстрэмісцкім мінулым.

Многія сірыйцы яму не вераць.

Дзеянні новых кіраўнікоў Сірыі ў бліжэйшыя некалькі месяцаў пакажуць, якой краінай яны хочуць бачыць Сірыю і як хочуць ёю кіраваць.

Каментары7

  • Ты не чакай
    19.12.2024
    А што, там людзі змяніліся? Не сірыйцы забівалі адзін аднаго, катавалі і трымалі ў вязніцах дзясяткамі год? Не сірыйцы насілі хабары і культывавалі карупцыю? Не яны служылі дыктатарам? Што зменіцца ў лепшы бок пасля прыходу барадатага ісламіста? Думаю, нічога добрага там чакаць не варта.
  • Ненасралла
    19.12.2024
    Беларус, ливанские знакомые не с хезболла?
  • былы змагар
    19.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?4

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Генсак НАТА прапанаваў членам альянсу выдзяляць на дапамогу Украіне па 0,25% ВУП

У Венгрыі ўпершыню выклікалі расійскага пасла для тлумачэнняў пра вайну3

«Маскітны флот» Ірана: як процьма маленькіх катараў супрацьстаіць ВМС ЗША ў Армузскім праліве3

Ціханоўская: Лукашэнку не зменіш, трэба перастаць верыць у гэтыя ілюзіі15

Наталля Дуліна зарэгістравала ў Літве ІП і вядзе анлайн-курсы італьянскай мовы. А яшчэ змагла дабіцца выплаты пенсіі

Ціханоўская расказала, пра што пагаварыла з Коўлам2

Джон Коўл сазваніўся са Святланай Ціханоўскай10

Суд Еўрасаюза адмяніў санкцыі супраць Міхаіла Гуцэрыева8

На ўсходзе Францыі людзей устрывожыў п'яны алень ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?4

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць