Свет66

У Еўрасаюзе прапанавалі размясціць у Грэнландыі еўрапейскія войскі

За малалюдны паўночны востраў разгараецца сапраўдная барацьба. У той час як Дональд Трамп працягвае настойваць на неабходнасці атрымаць Грэнландыю для ЗША, самы высокапастаўлены вайсковы чыноўнік Еўрасаюза прапанаваў размясціць там еўрапейскіх салдат — у тым ліку каб супрацьстаяць росту актыўнасці Расіі і Кітая ў Арктыцы, піша The Moscow Times.

Грэнландыя. Фота: freepik.com

«На мой погляд, было б абсалютна лагічна не толькі мець у Грэнландыі амерыканскія войскі, як гэта адбываецца цяпер, але і разгледзець магчымасць размяшчэння там салдат ЕС, — сказаў нямецкай газеце Welt am Sonntag Роберт Брыгер, старшыня Вайсковага камітэта ЕС (гэта вышэйшы вайсковы орган Еўрасаюза, які не мае ўласнай арміі; камітэт кансультуе Еўрапейскую раду). — Гэта стала б моцным сігналам і магло б спрыяць стабільнасці ў рэгіёне».

Грэнландыя з'яўляецца заморскай тэрыторыяй Даніі, але пры гэтым не ўваходзіць у склад Еўрасаюза. У еўрапейцаў, як і ў ЗША, якія маюць там вайсковую базу, таксама ёсць свае інтарэсы на востраве, сказаў Брыгер.

Ён згадаў ягонае стратэгічнае становішча і багатыя прыродныя рэсурсы. У спалучэнні з раставаннем ільдоў у выніку змены клімату гэтыя фактары «ствараюць пэўны патэнцыял для напружанасці ў адносінах з Расіяй і, магчыма, Кітаем».

Трамп прапаноўваў купіць Грэнландыю ў Даніі яшчэ падчас свайго першага прэзідэнцтва. У студзені ён адмовіўся выключыць выкарыстанне вайсковай ці эканамічнай сілы, каб атрымаць кантроль над ёй і Панамскім каналам. Таксама прэзідэнт ЗША прыгразіў Даніі пошлінамі «на вельмі высокім узроўні», калі яна не пагодзіцца супрацоўнічаць у пытанні перадачы Грэнландыі.

Найбуйнейшы востраў свету ў многіх адносінах стаў займаць цэнтральнае месца ў геапалітычнай і геаэканамічнай канкурэнцыі, у тым ліку праз змену клімату, адзначае прафесар Джэф Дабелка, які займаецца пытаннямі экалогіі і бяспекі ў Універсітэце штата Агая. Запасы рэдказямельных металаў у Грэнландыі Геалагічная служба ЗША ацэньвае ў 1,5 млн тон; у саміх Злучаных Штатах іх толькі крыху больш — 1,8 млн тон.

У суботу Трамп заявіў журналістам, што, на ягоную думку, Вашынгтон усё ж такі атрымае кантроль над Грэнландыяй. «Я думаю, мы яе атрымаем«, — сказаў ён, дадаўшы, што 57 000 жыхароў вострава «хочуць быць з намі».

На самім востраве з ім згодныя далёка не ўсе. Грэнландцы «не хочуць быць амерыканцамі», заявіў Мутэ Эгедэ, прэм'ер-міністр вострава, які, будучы аўтаномнай тэрыторыяй Даніі, праводзіць самастойную ўнутраную палітыку. Раней Эгедэ казаў, што ягоныя жыхары хочуць здабыць поўную незалежнасць.

Прэм'ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксэн таксама заяўляла, што «Грэнландыя не прадаецца і не будзе прадавацца».

Каментары6

  • Ж
    27.01.2025
    Дожили... Путин, его аналитики и стратеги, скорее всего предвидели свистопляску в западном мире, их спецслужбы работали на подогрев дестабилизации там, параллельно с постепенным затягиванием запада в экономическо-сырьевую зависимость. Одновременно старая агентура в странах бывшего Варшавского договора пришла к власти в Венгрии и Словакии, сильнó пророссийское лобби в Румынии, Австрии и на Балканах, прюс миграционный кризис, который, как теперь видится, вовсе не был случайным, но организованным.
    То есть, ультиматумы к NATO появились не просто так, это был давно подготовленный и выверенный шаг, часть больших планов, созревших и готовых, как и нападение на Украину... Момент был рассчитан и выбран правильный.

    Становится понятно, на сколько сильно Украина испортила игру Кремлю, спутала все карты, раскрыла все козыри Путина, и какие огромные ставки были сделаны кремлёвскими реваншистами.
    И, что важно, в Кремле никто не отказывается от поставленных целей, а на Западе никто не обеспокоен всерьёз, как минимум, там нет понимания опасности, нет слаженности, нет планирования совместных действий в ответ, не определены приоритеты. Там продолжается погружение в хаос, потеря контроля над ситуацией, непонимание реальности, чёрт-те что...
  • Real American
    27.01.2025
    Агент Трамп: "Служу Савецкаму Саюзу!"
  • Acab
    27.01.2025
    Вышэйшы вайсковы орган Еўрасаюза, які не мае ўласнай арміі

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць