Меркаванні2828

Чаму Трамп загаварыў пра Грэнландыю?

Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што ў заявах Трампа ёсць здаровы сэнс. Найперш — праз інтарэсы Кітая ў гэтым рэгіёне.

Сталіца Грэнландыі — Нуук, у ім жыве ўсяго 19 800 чалавек. Фота: AP Photo/David Goldman, File

Да дыскусіі адносна прапановы Дональда Трампа купіць Грэнландыю далучыўся брытанскі журналіст і пісьменнік, дыпламатычны аглядальнік The Times Роджэр Бойз (Roger Boyes).

У сваёй калонцы ён звяртае ўвагу, што цікавасць да вострава праяўляе Кітай, які бачыць яго часткай свайго Палярнага шоўкавага шляху, важным прыпынкам для судоў, якія будуць выкарыстоўваць раставанне арктычных ільдоў, каб узмацніць гандаль паміж Азіяй і Захадам.

Каб супрацьстаяць намерам Кітая, Трамп хоча купіць Грэнландыю.

Ідэя аб пераходзе Грэнландыі пад сцяг ЗША не новая. Пасля Другой сусветнай вайны прэзідэнт Гары Трумэн таксама разглядаў пакупку Грэнландыі, каб засцерагчы ЗША ад савецкай пагрозы. Здзелка тады не адбылася, але ЗША пабудавалі сетку вайсковых баз, уключаючы базу «Туле», якая стала ключавым пунктам ранняга папярэджання аб ракетных атаках.

Пасля заканчэння халоднай вайны амерыканская прысутнасць на востраве скарацілася. Мясцовыя жыхары страцілі працоўныя месцы і грошы, але не сумавалі па амерыканцах, успамінаючы шум самалётаў і такія інцыдэнты, як катастрофа B-52 з чатырма вадароднымі бомбамі ў 1968 годзе.

Датчане настойліва патрабавалі, каб усе затанулыя бомбы і апраменены лёд былі спакаваныя і адпраўленыя назад у ЗША для дэмантажу. У адваротным выпадку Данія закрые базу ў Туле. ЗША неахвотна пагадзіліся.

Грэнландыя і новыя геапалітычныя рэаліі

Роджэр Бойз адзначае, што цяпер свет змяніўся для ЗША, Даніі і грэнландцаў.

З таго часу, як Трамп перамог на выбарах, Кітай павялічыў ваенную актыўнасць, правёў найбуйнейшыя ваенна-марскія вучэнні, узмацніў кібершпіянаж і распрацоўкі новых відаў узбраенняў. Гэта стварае пагрозу, з якой ЗША трэба спраўляцца. Купля Грэнландыі ці хаця б павелічэнне ўплыву ў рэгіёне можа стаць часткай стратэгіі супрацьдзеяння Кітаю.

Журналіст звяртае ўвагу на стратэгічную важнасць вострава. Раставанне льдоў робіць арктычныя рэсурсы, такія, як нікель і кобальт, больш даступнымі. Гэтыя матэрыялы крытычна важныя для вытворчасці батарэй, мікраэлектронікі і ўзбраенняў. Кантроль над Грэнландыяй дазволіць ЗША зменшыць залежнасць ад Кітая ў пастаўках гэтых рэдкіх металаў.

Старыя крыўды

На погляд аглядальніка The Times, Трамп, імаверна, разлічвае, што зможа зрабіць востраў больш квітнеючым з дапамогай інвестыцый ЗША. У такім выпадку для мясцовых жыхароў шопінг-уікэнд у Нью-Ёрку стане такім жа даступным, якім ён стаў для сярэдняга класа Ісландыі.

Хаця Данія субсідуе Грэнландыю, мясцовыя жыхары лічаць, што гэта суправаджаецца залішнім умяшаннем, замаскаваным пад клопат. Аўтар заўважае, што грэнландцы ўспрымаюць датчан як напышлівых каланізатараў. Адной з крыніц напружанасці стала гісторыя з прымусовай кантрацэпцыяй, якую дацкія ўлады навязвалі падлеткам з ліку карэнных грэнландцаў у 1970-х гадах.

Данія не жадае губляць твар і тэрыторыю. Кароль Фрэдэрык нават павялічыў выяву белага мядзведзя на гербе.

Магчымыя сцэнарыі

Трамп можа зрабіць стаўку на рэферэндум аб незалежнасці Грэнландыі, які, магчыма, адбудзецца ў красавіку. Калі грэнландцы пераканаўча прагаласуюць за незалежнасць, гэта можа адкрыць новую дыскусію: ці можа востраў, атрымаўшы больш паўнамоцтваў у вызначэнні сваёй замежнай палітыкі, у нейкай форме зблізіцца з ЗША.

Гэта быў бы моцны сігнал для Кітая, а для Трампа ўвасабленнем лозунгу Make America Great Again у рэальнасці.

Бойз спадзяецца, што ў атачэнні новаабранага прэзідэнта знойдуцца людзі, якія звернуць увагу, што такі крок выклікае раскол у НАТА. Гэта рызыкоўна, бо адпавядае даўняй мары Пуціна — аслабіць заходні альянс, унесці разлад сярод яго членаў.

Больш рэалістычным варыянтам, на погляд аўтара, можа быць дамоўленасць з Даніяй і Грэнландыяй аб наданні ЗША большага ўплыву на заходнія тэрыторыі вострава, якія найбольш блізкія да ўзбярэжжа Злучаных Штатаў. Гэта магло б прынесці Грэнландыі інвестыцыі, ЗША — бяспеку, а Даніі — умацаванне адносін з Вашынгтонам.

Каментары28

  • Узнікае пытанне
    08.01.2025
    Чаму ЗША хоча далучыць Грэнландыю, РФ далучыла Крым ды Данбасс, Летува марыць аб нашай Гародне, чаму Украіна ваюе за Крым, былое Крымскае ханства, якое ніколі не належыла й не магла належыць Украіне, Кітай жадае вернуць Тайвань , і толькі бедаруссам, нават тым што трызняць аб БНР, забываючы аб Вялікай Літве, пляваць на Вільню, Смаленск, Вяліж, Бранск, Чарнігаў? Чаму,га?
  • Барадзед
    08.01.2025
    Кто-нибудь спросите у Трампа, что он будет захватывать в первую очередь: Канаду, Гренландию, Панамский канал или может Мексику. Хоть какая-то определенность будет, а то избрали такое горе луковое.
  • Чорны варанок
    08.01.2025
    Фанат Жупрана, гэта вы яшчэ Міколу Бугая не чыталі.

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай3

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Сяргей Каляда

Мытны камітэт: Польскі бок афармляе ў гадзіну адзін-два аўтобусы8

Малодшая сястра кіраўніка OpenAI падала на яго ў суд за сэксуалізаваны гвалт7

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку56

Якія сацыяльныя аб'екты пабудуюць у Мінску ў 2025 годзе

Падазраваны ў падрыве Cybertrack ля гатэля Трампа ў Лас-Вегасе пры падрыхтоўцы да злачынства выкарыстаў ChatGPT1

ЗША вымусілі Кітай закрыць свае буйныя порты для расійскага «ценявога флоту»2

Гайдукевіч заклікаў не дапускаць да выбараў «здраднікаў» і «пятую калону»6

«Чорны» археолаг заявіў, што гэта ён знайшоў скарб вялікіх князёў у Кафедральным саборы — скандал у Вільні5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай3

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Галоўнае
Усе навіны →