Спорт66

На трасе ў Раўбічах заўважылі мужа Дар'і Домрачавай ВІДЭА

У Раўбічах пад Мінскам з 15 па 23 лютага пройдзе Кубак наймацнейшых па біятлоне, у якім будуць спаборнічаць толькі беларускія і расійскія спартсмены. Між тым ужо цяпер на лыжні заўважылі славутага нарвежскага біятланіста, мужа Дар'і Домрачавай Уле-Эйнара Б'ёрндалена. 

Скрыншот з відэа

У канцы студзеня Б'ёрндалену споўнілася 50 гадоў, але выглядае ён выдатна, адно што толькі стаў насіць акуляры.

Прыехаў зорны нарвежац у Беларусь адзін, ці ў Раўбічах трэба чакаць і Дар'ю Домрачаву — пакуль невядома.

У сацсетках, дарэчы, апошні раз Домрачава з'яўлялася ажно тры тыдні таму.

З 2019 па 2022 год Уле-Эйнар Б'ёрндален з Домрачавай трэніравалі нацыянальную зборную Кітая, але поспехаў не дасягнулі. Восенню мінулага года Б'ёрндален расказаў, што атрымаў некалькі прапаноў вярнуцца да трэнерскай працы, але пакуль адмаўляецца, каб быць больш з сям'ёй. У іх з Дар'яй Домрачавай двое дзяцей. Сям'я жыве ў Манака, але нараджаць другую дачку летам 2023 года Домрачава прыязджала ў Мінск.

Каментары6

  • 1
    05.02.2025
    Legend
  • Огонёк
    05.02.2025
    То есть дашенька на всякий случай уехала только на время "выборов"?)) не хотела позориться?)) умно, умно. Чуть что потом бы рассказала, что и в Норвегии с интернетом беда
  • Жыгуль
    06.02.2025
    Катаецца, усміхаецца, палітыкай не цікавіцца.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі52

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць