Свет1818

Расія лічыць падпарадкаванне Беларусі сваім найбольшым знешнеэканамічным поспехам — звесткі з закрытага даклада

У дакладзе адзначаецца, што мэта Масквы — аднавіць свой доступ да сусветнага гандлю і каб Расія пры гэтым стала цэнтрам еўразійскага гандлёвага блока.

Уладзімр Пуцін узнагароджвае Аляксандра Лукашэнку ордэнам Святога апостала Андрэя. 9 кастрычніка 2024 года. Фота: Sergei Ilnitsky Pool Photo via AP

Выданне Financial Times атрымала магчымасць азнаёміцца са зместам закрытага даклада, які быў прадстаўлены на стратэгічнай сесіі па еўразійскай інтэграцыі пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна ў красавіку мінулага года. На сустрэчы прысутнічалі некалькі дзясяткаў высокапастаўленых службоўцаў, топ-менеджары самых буйных расійскіх дзяржаўных кампаній, а таксама ідэолагі імперыялістычнага толку Аляксандр Дугін і Сяргей Караганаў.

Як вынікае з даклада, расійскія афіцыйныя асобы лічаць, што санкцыі Захаду падрываюць намаганні Масквы паставіць пад свой кантроль краіны былога СССР, а таксама перашкаджаюць наладжванню эканамічных сувязяў з сусветным Поўднем.

У прыватнасці, прызнаецца, што заходні санкцыйны ціск, а таксама эканамічныя ініцыятывы з боку Захаду прывялі да аддалення ад Масквы некаторых з яе найбліжэйшых гандлёвых партнёраў.

Выкарыстанне Захадам стратэгіі «бізуна і перніка» адносна краін Цэнтральнай Азіі прымушае іх выконваць санкцыі ўзамен на доступ да сусветных рынкаў, транспартных калідораў і ланцужкоў паставак у абыход Масквы. У выніку саюзнікі Расіі атрымалі выгаду ад санкцый, выцесніўшы расійскія прадпрыемствы са сваёй юрысдыкцыі, узяўшы пад кантроль імпартныя і экспартныя патокі і вывеўшы вытворчасці з Расіі.

У дакладзе адзначаецца, што мэта Масквы — аднавіць свой доступ да сусветнага гандлю і каб Расія пры гэтым стала цэнтрам еўразійскага гандлёвага блока, які будзе імкнуцца канкураваць са сферамі эканамічнага ўплыву ЗША, ЕС і Кітая. Стварэнне еўразійскага «макрарэгіёна» Масква разглядае як важны доўгатэрміновы праект, які Масква будзе развіваць незалежна ад вынікаў перамоваў з Захадам аб будучыні Украіны і які мае дапамагчы ўмацаванню яе пазіцый на «сусветнай арэне».

 Vladimir Putin greets Prime Minister Mikhail Mishustin Міхаіл Міўусццн Уладзімір Пуцін Михаил Мишустин Владимир Путин
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін (справа) вітае прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна падчас Савета стратэгічнага развіцця і нацыянальных праектаў. 5 снежня 2024 г. Фота: Getty Images.

Аўтары даклада прызнаюць, што Расіі давядзецца «гуляць удоўгую» каб утрымаць краіны Цэнтральнай Азіі ў сваёй арбіце. Яны заўважаюць, што гэтым краінам давядзецца «прыняць рашэнне аб сваёй пазіцыі ў дачыненні да Расіі», але падрабязнасці не раскрываюцца.

У той жа час даклад называе Беларусь самым паспяховым прыкладам расійскага ўплыву. У якасці ілюстрацыі прыводзіцца эвалюцыя пазіцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Так у 2018 годзе ён заклікаў да эканамічнай дыверсіфікацыі — зніжэння залежнасці Беларусі ад Расіі і пашырэння гандлёвых сувязей з іншымі краінамі. Праз шэсць гадоў Лукашэнка выступае з заявай аб тым, што «мы заўсёды будзем адзіныя з Расіяй».

Хаця Расія паспяхова прасоўвае інтэграцыю з Беларуссю, развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), у які акрамя Беларусі ўваходзіць Арменія, Казахстан і Кыргызстан, сутыкаецца з «сістэмнымі праблемамі».

Да іх адносяцца санкцыйныя рызыкі, паколькі цесныя сувязі з Расіяй могуць прывесці да другасных абмежаванняў, складанасці з выкарыстаннем розных плацежных сістэм пасля адключэння Масквы ад SWIFT, а таксама валютны кантроль, уведзены Расіяй для абароны сваёй эканомікі.

Каментары18

  • Вероятный
    10.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ботам
    10.02.2025
    Отож вядома, Паляпшэнне жыцця пачнецца пасля сыходу Лукашэнкі, якога будуць і далей давіць санкцыямі. Ў лукаботаў не атрымаецца падмена паняццяў, гэта Лукашэнка завеў Беларусь у Расію, а не санкцыі, санкцыі гэта пакаранне за ўсе яго злачынствы і яны працягнуцца далей, колькі б не вылі ад іх.
  • Вероятный
    10.02.2025
    Вероятный, я же и говорю - Незаменимый Человек!)

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем41

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць