Свет2424

Расія выношвае планы захопу краін Балтыі, часткі Фінляндыі і Нарвегіі. НАТА змяняе планы процідзеяння ёй

Стратэгічная мэта Расіі — стварэнне зоны кантролю ад Арктыкі праз Балтыйскае і Чорнае мора да Міжземнага.

Nordic Response
Удзельнікі вучэннях Nordic Response на мяжы Фінляндыі і Нарвегіі. Сакавік 2024 года. Фота: Leon Neal / Getty Images

Журналіст фінскага выдання Iltalehti паразмаўляў з крыніцамі ў НАТА а таксама азнаёміўся са зместам абарончага даклада ўрада Фінляндыі, у якім ацэньваюцца пагрозы бяспецы краіны і прапаноўваюцца абарончыя стратэгіі.

Аўтары даклада не выключаюць магчымасці агрэсіі Расіі супраць Фінляндыі, паўночных тэрыторый Нарвегіі і краін Балтыі.

«Вайна ва Украіне паказала, што Расія гатовая пайсці на значную рызыку незалежна ад страт. (…) Ва Украіне Расія прадэманстравала сваю гатоўнасць выкарыстоўваць шырокамаштабную ваенную сілу не толькі супраць ваенных аб'ектаў, але і супраць жыццёва важных аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры, а таксама супраць мірнага насельніцтва, каб дасягнуць сваіх палітычных мэт», — цытуе выданне змест даклада.

Напад на Нарвегію і Фінляндыю

Крыніцы выдання ў НАТА паведамілі, што Расія праводзіла ваенныя вучэнні, у ходзе якіх мадэлявала атаку на Фінляндыю і іншыя краіны ўсходняга флангу НАТА.

Па словах крыніц, у рамках вучэнняў разглядаўся сцэнарый, у якім некалькі вайсковых груповак Расіі адначасова атакуюць гэтыя краіны.

У прыватнасці, 14-я армейскі корпус Расіі, размешчаны ў паўночнай частцы краіны, можа пачаць наступ з Мурманска адначасова з мора, з сушы і з паветра, накіроўваючыся да нарвежскага ўзбярэжжа.

Шведская самаходная гаўбіца Archer падчас вучэнняў Dynamic Front 2024, лістапад 2024 года, Фінляндыя. Фота: Leon Neal / Getty Images

У Лапландыі, на поўначы Фінляндыі, расіяне могуць высадзіць дэсантныя войскі, каб хутка захапіць стратэгічна важныя аб'екты, такія як аэрапорт Івала. Таксама, як паведамляе крыніца, у наступе прымуць удзел ракетныя войскі, размешчаныя на Кольскім паўвостраве, якія могуць нанесці ўдары па ключавых аб'ектах у Фінляндыі.

Расія паспрабуе стварыць буферную зону на поўначы Лапландыі і ў паўночным рэгіёне Нарвегіі Фінмарк. Гэта перанясе баявыя дзеянні на тэрыторыю краін НАТА і звяжа тут сілы саюзнікаў.

На поўдні расійскія ракетныя войскі будуць нацэленыя на паўднёвае ўзбярэжжа Фінляндыі і паўднёва-ўсходнюю частку краіны. Адказнасць за гэтыя дзеянні будзе несці 44-ы армейскі корпус Расіі.

Як адзначаюць крыніцы ў НАТА, асноўнай мэтай нападу не абавязкова будзе прарыў углыб Фінляндыі. Расіяне сканцэнтруюцца на захопе паўночнага ўзбярэжжа Фінскага заліва і паўднёва-ўсходняй Фінляндыі. Такім чынам яны адцягнуць асноўныя сілы Фінляндыі, а таксама ўскладняць падтрымку абароны Эстоніі з тэрыторыі Фінляндыі.

Па ацэнках крыніц, Расія будзе імкнуцца да межаў, якія былі вызначаны Абаскім мірным трактатам 1743 года, які вызначыў мяжу паміж Расіяй і Швецыяй па рацэ Кюмен (цяпер Кюмі-Ёкі, Фінляндыя). На поўначы мэтай нападу мог бы стаць праліў Пумалянсальмі.

Асноўны ўдар па краінах Балтыі

«У расійскай канцэпцыі бяспекі прасочваецца імкненне да стратэгічнай глыбіні і спроба стварэння адзінай зоны кантролю ў Еўропе, якая распасціраецца ад Арктыкі праз Балтыйскае і Чорнае мора да Міжземнага мора», — цытуе выданне абарончы даклад урада Фінляндыі.

Згодна з ацэнкай пагроз НАТА, асноўнай мэтай атакі расіян былі б краіны Балтыі. Пад пагрозай аказаліся б Эстонія, Латвія і Літва, а таксама паўднёва-ўсходняя Фінляндыя.

Журналісты звяртаюць увагу на тое, што 19 снежня Уладзімір Пуцін у сваёй штогадовай прамой лініі заявіў, што «ў Расіі дастаткова сіл і сродкаў для вяртання ўсіх сваіх гістарычных тэрыторый».

У мінулым Пуцін казаў, што яго ідэалам была Расійская імперыя XVIII стагоддзі. Крыніцы ў НАТА кажуць, што словы Пуціна трэба ўспрымаць літаральна.

Фінскі вайсковец на вучэннях Dynamic Front 2024. Фота: Leon Neal / Getty Images

Па інфармацыі крыніц НАТА, 6-я армія Расіі паспрабуе прарваць абарону ў Эстоніі і Латвіі, выкарыстоўваючы масавыя танкавыя, артылерыйскія і ракетныя ўдары. Галоўнай яе мэтай стала б авалоданне сталіцамі — Талінам і Рыгай.

У Літву расіяне ўварвуцца праз Беларусь. Стратэгічнай мэтай з'яўляецца захоп так званага Сувалкскага калідора. Калі аперацыя будзе паспяховай, сілы НАТА, якія дзейнічаюць у Прыбалтыцы, апынуцца ў небяспецы акружэння.

Каб ускладніць сітуацыю, Расія можа паспрабаваць адцягнуць увагу і аслабіць абарону, атакаваўшы паўднёвае ўзбярэжжа Фінляндыі.

Расія можа выкарыстаць свае ракетныя войскі, размешчаныя ў Калінінградзе, і Балтыйскі флот, каб атакаваць Готланд, шведскі востраў у Балтыйскім моры. Яго захоп ускладніў бы забеспячэнне сухапутных войск НАТА, якія дзейнічаюць у краінах Балтыі, паколькі гэты востраў з'яўляецца ключавым лагістычным вузлом для транспарціроўкі і забеспячэння войскаў.

Новая абарончая стратэгія НАТА

Як адзначаюць аўтары артыкула, інфармацыя, прадстаўленая крыніцамі, не перабольшанне і не нагнятанне, а засноўваецца на звестках разведкі аб стратэгічных мэтах Расіі і структуры яе войска.

Асноўныя сілы сухапутных войск Расіі цяпер задзейнічаныя ва Украіне, аднак крыніцы паведамляюць, што Масква здольная сабраць групоўку з мінімум 600 000 салдат і на межы краін Балтыі і Фінляндыі.

Крыніцы ў НАТА паведамляюць, што ў Расіі ўжо ёсць планы павялічыць колькасць сваіх войск на мяжы Фінляндыі і Эстоніі з узроўню брыгады да дывізіі. Гэты прагноз адпавядае ацэнкам, прыведзеным у фінскім абаронным дакладзе. У ім адзначаецца, што Расія ўзмацняе сваю вайсковую прысутнасць на паўночна-заходнім напрамку і актыўна развівае сваю дзейнасць у гэтых рэгіёнах.

У артыкуле звяртаецца ўвага на новыя стратэгічныя планы НАТА па абароне, якія адаптаваныя з улікам сучасных пагроз, асабліва ў кантэксце канфлікту ва Украіне.

У мінулым НАТА дапускала часовую акупацыю праціўнікам тэрыторыі і наступнае яе «адваяванне».

Цяпер жа альянс адмовіўся ад гэтай стратэгіі. Новы падыход заключаецца ў тым, каб не дапусціць нават найменшага прасоўвання расійскіх войск у краіны НАТА. У выпадку нападу ўдары будуць наносіцца ўглыб тэрыторыі Расіі, каб яшчэ на ранніх стадыях канфлікту аслабіць яе сілы.

Эксперты звяртаюць увагу на тое, што Расія можа працягваць атакі на тэрыторыю НАТА на працягу доўгага часу, што створыць неабходнасць для краін альянсу весці працяглыя баявыя дзеянні. Магчымая падтрымка Расіі з боку Кітая робіць сітуацыю больш небяспечнай і цяжкапрадказальнай.

«Альянс павінен быць здольны да буйнамаштабнай высокаінтэнсіўнай вайны ва ўсіх аператыўных умовах супраць моцнай у ваенных адносінах дзяржавы, якая валодае ядзернай зброяй», — падкрэсліваецца ў абарончым дакладзе ўрада Фінляндыі.

Каментары24

  • Чэшскі куколд
    29.12.2024
    Проста дапамажыце Украіне, каб тая паклала канец гэтай пачвары! Рэсурсы ёсць - жадання няма!
  • Штольц
    29.12.2024
    Будет ремейк Крымской войны. Отсталые крепостные с орешниками против дронов и настоящих баллистических ракет.
  • Цікава...
    29.12.2024
    Ну не дурні ж яны.
    Калі так гавораць, значыць нешта маюць на ўвазе.
    Можа Крулевец, а можа і Піцерсборг.

Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі3

Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска вельмі хацела ў Парыж. Ёй давялося падаваць дакументы на візу пяць разоў за год2

Торт «Селядзец пад шубай» за 16,99 апынуўся ў цэнтры гарачых спрэчак6

У Смаленскай вобласці гарыць нафтабаза пасля атакі беспілотнікаў2

Вяселле і драма кахання года, самы гучны зліў і нечаканае вяртанне — асноўныя людзі і падзеі 2024 года6

Гардон заявіў, што гістарычная сустрэча Трампа і Пуціна па Украіне сарвалася30

Ці трэба мыць цытрусавыя? Адказ здзівіць9

Ціханоўская пачне сваю віншавальную прамову за 12 хвілін да Новага года32

За «экстрэмізм» судзяць героя публікацыі «СБ» тыднёвай даўніны1

Аб'явілі «экстрэмісцкім» сайт «Першы»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі3

Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Галоўнае
Усе навіны →