Свет3939

Спецпрадстаўнік Трампа Кіт Келаг не бачыць Еўропы за сталом мірных перамоў

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны і Расіі Кіт Келаг на Восьмым украінскім ланчы з нагоды Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, арганізаваным Фондам Віктара Пінчука, выказаўся пра тое, як ён бачыць ролю Еўропы падчас перамоў аб заканчэнні вайны ва Украіне.

Кіт Келаг. Фота: AP Photo/Andrew Harnik

«Я шчыра вам кажу, што будзе адбывацца. Мы паглядзелі на праблему «Мінска-2». Там было шмат людзей за сталом і яны не мелі ніякай магчымасці далучыцца да мірнага працэсу — гэта не прынесла поспеху. Мы не будзем паўтараць «Мінск», — заявіў Кіт Келаг. 

Таму за гэтым сталом «фізічна» ён еўрапейцаў увогуле не бачыць. Звяртаючыся да прадстаўнікоў Еўропы, амерыканскі спецпрадстаўнік так акрэсліў іх сціплую ролю:

«Ці будуць усе вашыя інтарэсы ўключаныя ў гэтыя абмеркаванні? Так. Калі маецца на ўвазе сядзець фізічна за сталом, то не».

Ён падкрэсліў, што новая дамова не будзе «Мінскам-2». Таксама, па словах Келага, казаць пра яе поспех можна будзе тады, калі стане бачна, якая яна ў працы.

Каментары39

  • :/
    15.02.2025
    а казалі, што расея з зша не ваюе...
    ва Украіне
  • н.р.
    15.02.2025
    хто плаце, той і таньчыць. прйшоў час "размоваў з вумнымі тварамі", зараз хто актыўны і моцны, той і робе сваё.
  • н.р.
    15.02.2025
    бабруйчанін, тое што вы бачыце ці не - пытанне вашага зроку і светапогляду, а Еўропа "макроніла і валяла шольца" калі быў час і шанец на поспех, калі трэбо было даць па зубах агрэсару (тым бльш, што была магчымасць гэта зрабіць рукамі украінцаў і беларусаў), цяпер ім паказалі колькі яны важуць

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць