Вайна55

«План, як спыніць Пуціна і скончыць вайну». Зяленскі сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША ў Мюнхене

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў на адкрытай у пятніцу Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы і сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Дзі Вэнсам. Бакі заявілі, што засталіся задаволеныя перамовамі, піша Бі-бі-сі.

Фота: President.gov.ua

«Мы вельмі ўдзячныя за амерыканскую падтрымку ад прэзідэнта Трампа, — заявіў Зяленскі. — У нас сёння адбылася добрая размова. Наша першая сустрэча. Упэўнены, не апошняя. І што нам сапраўды трэба — гэта размаўляць больш, працаваць больш і рыхтаваць план, як спыніць Пуціна і скончыць вайну. Мы сапраўды вельмі хочам міру, але нам патрэбныя рэальныя гарантыі бяспекі, і мы працягнем нашы сустрэчы».

Вэнс таксама назваў размову з украінскай дэлегацыяй плённай. Акрамя яго, у сустрэчы ўдзельнічалі дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа і спецпрадстаўнік Дональда Трампа па Украіне Кіт Келаг.

«Ёсць шэраг рэчаў, якімі трэба займацца далей, і фундаментальна наша мэта, як яе акрэсліў прэзідэнт Трамп, — мы хочам, каб вайна скончылася, каб людзей перасталі забіваць, але мы хочам дасягнуць трывалага, доўгатэрміновага міру, а не такога, пры якім Усходняя Еўропа праз некалькі гадоў зноў апынецца ў стане канфлікту», — заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША.

Перад сустрэчай з Вэнсам падчас выступлення на канферэнцыі Зяленскі сказаў, што не мае намеру сустракацца ні з кім з прадстаўнікоў Расіі, акрамя расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

«Я не буду сустракацца з расіянамі, гэта не частка маіх планаў, — сказаў прэзідэнт Украіны. — Я сустрэнуся толькі з адным расіянінам — з Пуціным. Толькі пасля таго, як у нас будзе агульны план з Трампам, Еўропай, і мы сядзем з Пуціным і спынім вайну. Толькі ў гэтым выпадку я гатовы сустрэцца».

Пуцін не выказваў гатоўнасці сустракацца асабіста з Зяленскім і неаднаразова ставіў пад сумнеў яго легітымнасць.

Перад перамовамі з Зяленскім віцэ-прэзідэнт ЗША таксама выступіў на канферэнцыі з прамовай, у якой рэзка раскрытыкаваў еўрапейскія краіны і амаль нічога не сказаў пра вайну ва Украіне.

«Пагроза, якая мяне больш за ўсё турбуе ў дачыненні да Еўропы, — гэта не Расія, не Кітай, не любы іншы знешні чыннік. Мяне турбуе пагроза знутры — адступленне Еўропы ад некаторых з яе найважнейшых каштоўнасцяў, якія яна падзяляе з ЗША», — сказаў ён.

Паводле слоў Вэнса, няма больш надзённага пытання, чым масавая міграцыя, і Еўропа, на яго думку, уступае ў «крызіс, які сама сабе стварыла».

«Калі вы баіцеся ўласнага народа, Амерыка нічым не зможа вам дапамагчы. Вы не можаце заваяваць дэмакратычны мандат, падвяргаючы цэнзуры сваіх апанентаў або саджаючы іх у турму», — заявіў ён.

Міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус, які выступаў неўзабаве пасля віцэ-прэзідэнта ЗША, рэзка адхіліў крытыку з боку Вэнса.

«Віцэ-прэзідэнт ЗША толькі што паставіў пад сумнеў дэмакратыю не толькі Германіі, але і Еўропы ў цэлым. Калі я яго правільна разумею, ён параўноўвае стан Еўропы з тым, што пануе ў некаторых аўтарытарных рэжымах… Гэта непрымальна», — сказаў Пісторыус.

Каментары5

  • Так
    15.02.2025
    Затрымаць Пуціна, а не Расію? Быццам бы толькі ён ваюе, а не расіяне.
    • Тук
      15.02.2025
      Імаверна, гэта вайна толькі пуціна. Знікненне гэтага персанажа, хутчэй за ўсё, спыніла б вайну.
      • Так
        15.02.2025
        Тук, наіўнасцю з'яўляецца думка, што гэта вайна толькі Пуціна. Яго падтрымлівае большасць расіян. Да Пуціна Расія таксама вяла такую самую палітыку, пра што многія беларусы забываюць. Сярод расійскіх апазіцыянераў, г.зв. "хорошіх русскіх" таксама хапае людзей з падобнымі поглядамі.

        Так што варта адкрыта казаць, што гэта не сам Пуцін, а Расія і Расіяне напалі на Украіну і ўкраінцаў.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі66

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Магчыма, у мяне нейкія італьянскія карані». Сабаленка паразважала пра нацыянальны характар беларусаў7

У Гродзенскую міліцыю пранік незвычайны «дыверсант» ВІДЭА6

Хто мог бы стаць прэзідэнтам Беларусі ў 2035 годзе — аналізуе Шрайбман52

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна22

У Расіі высокапастаўлены чыноўнік згуляў у хакей і памёр3

Многія робяць тое, што і Трамп. Толькі ціхенька і без экстраваганцыі28

Зваліўся ў брудную лужыну і прасядзеў у полі ўсю ноч у мароз. Як уратавалі 10-гадовага Стаса, які знік у Баранавіцкім раёне1

Генерал Суравікін у кастрычніку 2022 года прапаноўваў ударыць ядзернай зброяй, каб спыніць украінскі наступ6

Прарасійскага актывіста, паплечніка Мірсалімавай асудзілі на 10 сутак за «экстрэмізм»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі66

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць