Грамадства55

Жарты бразільца пра Беларусь разышліся па сацсетках. Ябацькі ўжо называюць яго бэчэбэшнікам

Стэндапер Елізеў Роза-малодшы з Бразіліі да пераезду ў Польшчу амаль нічога не ведаў пра Беларусь. Але цяпер ён цікавіцца беларускімі навінамі, спрабуе вывучаць нашу мову і жартуе пра Лукашэнку для англамоўнай аўдыторыі.

Елізеў Роза-малодшы. Фота з яго інстаграма

Так атрымалася, што Елізеў Роза-малодшы пераехаў у Польшчу ў жніўні 2020 года.

— Гэта быў вельмі важны момант для Беларусі. Я бачыў людзей, якія пратэставалі і пачаў цікавіцца краінай — суседкай Польшчы. Праз некаторы час у мяне з'явіліся сябры-беларусы, а яшчэ праз тры гады я сустрэў сваю дзяўчыну, якая таксама з Беларусі. Дзякуючы ім я шмат чаго даведаўся: і пра гісторыю, і пра сітуацыю з мовай.

Суразмоўца кажа, што вельмі хоча аднойчы паехаць у Беларусь, але разумее, што пакуль гэта немагчыма праз небяспеку.

Нават жартуе пра партал на мяжы, дзе знікаюць людзі: «Паміж Беларуссю і Польшчай няма мяжы — там партал. Часам гэта як Хогвартс, дзе цябе раптам могуць забраць у Азкабан».

@elijr.comedy THE BELARUSIAN BORDER ⚪️⚪️ #belarus #belarusian #borders #standupcomedy #poland #standupcomedy #comedy #ЖывеБеларусь #CapCut ♬ original sound - Eli Junior

Комік на сцэне прызнаваўся, што з хваляваннем назіраў за апошнімі выбарамі ў Беларусі: «Я вельмі хваляваўся, хто ж пераможа, — казаў стэндапер і тлумачыў кантэкст для тых у зале, хто не ведае пра спецыфіку беларускіх выбараў. — У Беларусі свая спецыфічная сістэма: кандыдата, які набраў больш за ўсё галасоў, аб'яўляюць прайграўшым Лукашэнку».

Стэндапам Елізеў цікавіўся даўно, глядзеў шмат выступаў комікаў на YouTube і Netflix. А прыкладна год таму ў яго з’явілася магчымасць самаму выйсці на сцэну. Дапамог Цярэнцій Марыніч — беларус, які робіць англамоўны стэндап.

— Ён запрасіў мяне ў тур. Гэта быў мой першы досвед — выступаць у розных гарадах і краінах, перад рознымі людзьмі. Мы гастралявалі па Польшчы, потым наведалі і Данію. І ўсё гэта адбылося вельмі хутка.

Ці зразумелыя англамоўнай аўдыторыі жарты пра Беларусь?

— Часам людзі здзіўляюцца ці нават лічаць, што некаторыя рэчы, якія я кажу, — няпраўда, бо яны не ў курсе падзей у Беларусі. Нават у Польшчы і Літве людзі часта не ведаюць, што адбываецца ўсяго за некалькі гадзін язды ад іх — ці ўвогуле на мяжы іх краіны. Але я лічу, што мае жарты дапамагаюць данесці хаця б нейкую інфармацыю. Я распавядаю людзям цікавыя факты пра Беларусь, пра якія яны раней не ведалі.

Елізеў чуў, што Славу Камісаранку беларускія ўлады прызналі «тэрарыстам».

— Я ўпэўнены, што боязь жартаў — гэта не выключная рыса беларускага ўраду. Такое сустракаецца ў кожнай дыктатуры. Бо праз жарты можна лёгка перадаваць шмат інфармацыі, матываваць людзей паразважаць пра нешта. У любой дыктатуры баяцца, што людзі змогуць змяніць сваё мысленне пра краіну, пра сістэму. Таму яны ствараюць міф пра ідэальнасць свайго рэжыму (і тое, што ўсюды жывуць значна горш) і вельмі не хочуць, каб яго разбуралі. У маёй краіне таксама была дыктатура, і ўсё было вельмі падобна.

Дзе ж бразільскі стэндапер бярэ ідэі для жартаў?

— Я шмат чытаю беларускія навіны. Мне цікава ведаць, што адбываецца. Я падтрымліваю сувязь з вялікай колькасцю беларусаў. Напэўна, у мяне больш кантактаў з беларусамі, чым з палякамі. Я часта чую гісторыі пра Беларусь, пра падзеі, нейкія цікавосткі. Для мяне гэта ўсё матэрыял для выступленняў.

Праз жарты пра Беларусь Елізеў Роза-малодшы ўжо сутыкнуўся з хэйтам — нехта з беларусаў-ябацек, якія жывуць у Еўрасаюзе, назваў яго бэчэбэшнікам. Стэндапер кажа, што не ведаў, што гэтае слова значыць. Прыйшлося высвятляць значэнне:

— Калі даведаўся, хто такі бэчэбэшнік, здзівіўся: бо я ж нават не беларус, каб мяне так называць. Але цікава, канешне.

Ёсць і іншыя прыклады, калі людзі, якія былі на стэндапе, пазнаюць коміка ў горадзе і кажуць: «Жыве Беларусь!».

— Мне здаецца, што жарт, які людзям заўсёды вельмі падабаецца, — гэта той, дзе я распавядаю, як мы з маёй дзяўчынай робім адно аднаму сюрпрызы. Я вырашыў зрабіць ёй сюрпрыз — пачаў вучыць беларускую мову, а яна зрабіла сюрпрыз мне — тым, што яе не ведае.

Елізеў Роза-малодшы кажа, што ў гэтым жарце толькі доля жарту. Бо дзяўчына яго ведае беларускую мову, але не размаўляе на ёй.

— І такая сітуацыя ў многіх беларусаў, з якімі я знаёмы. Гэта цікава, бо па-за Беларуссю многія нават не ведаюць, што можа існаваць моўная праблема. Я хацеў закрануць гэту тэму, бо я як бразілец не размаўляю на якой-небудзь «бразільскай» мове — я размаўляю на партугальскай, мове каланізатараў. І я думаю, што ў Беларусі ў людзей яшчэ ёсць магчымасць захаваць сваю мову, калі яны будуць ёй карыстацца. Таму я лічу важным казаць пра неабходнасць размаўляць на беларускай.

Сам стэндапер сапраўды пачынаў вучыць беларускую мову. Але цяпер часова пераключыўся на вывучэнне рускай, бо хоча рабіць стэндап у тым ліку і па-руску.

— А калі мой узровень рускай палепшыцца, я вярнуся да вывучэння беларускай, — абяцае хлопец.

Каментары5

  • Сапраўды!
    18.02.2025
    Наш, родненькі, бчбэшнік!))
  • Ау
    18.02.2025
    Они совсем упоролись, уже у них и бразилец бчб.
  • Федзя
    18.02.2025
    Неверагодны бразильский балабол на букву п.

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

Дзяніс з Нясвіжа дзесяць гадоў адпрацаваў на лікёра-гарэлачным заводзе. А знайшоў сябе і найлепш стаў зарабляць як блогер Алкабард13

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

Хлопчык памёр ад шаленства пасля кантакту з кажаном — той сеў малому на твар, пакуль ён спаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць