Вайна44

«Туман вайны стане для УСУ значна больш густым». Да чаго можа прывесці адмова ЗША перадаваць свае разведданыя Украіне

Злучаныя Штаты перасталі перадаваць свае разведданыя Украіне, паведамляюць Financial Times і Fox News, гэтую інфармацыю пацвердзіў дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф. Выданне «Вёрстка» пагаварыла з экспертамі і расказвае, да чаго гэта можа прывесці.

Украінскія вайскоўцы на Данбасе

«Вайна будуецца на разведцы, разведка — гэта вочы»

На думку вайсковага аналітыка Давіда Гендэльмана, спыненне перадачы разведданых ускладняе ўкраінскія дзеянні і ў наступе, і ў абароне.

«Вайна будуецца на разведцы, разведка — гэта вочы, і калі цяпер вочы будуць напаўзаплюшчаныя, маханне кулакамі будзе менш выніковым. Перамяшчэнні і канцэнтрацыя войскаў праціўніка, падрыхтоўка ракетных і авіяцыйных удараў па Украіне, аператыўныя планы, радыёэлектронная абстаноўка, перасоўванне і разгортванне сродкаў СПА — усё гэта адсочваецца ўсімі відамі разведкі, і на падставе гэтага УСУ плануюць свае ўласныя дзеянні і рыхтуюцца адбіваць дзеянні УС РФ», — адзначыў эксперт у размове з «Вёрсткай».

Паводле яго слоў, Украіна можа «перакрыць» разведданыя ЗША сваімі сродкамі або сродкамі саюзнікаў, але толькі часткова, а не цалкам.

«Таму калі цяпер ЗША спыняць пастаўляць разведвальную інфармацыю са свайго боку, то туман вайны стане для УСУ значна больш густым, у прамым і пераносным сэнсе», — сказаў Гендэльман.

Амерыканскія самалёты-разведчыкі дапамагаюць адсочваць узлёты расійскай авіяцыі і пускі ракет

Вайсковы аглядальнік Рускай службы Бі-бі-сі Павел Аксёнаў таксама адзначае, што ва ўкраінцаў ёсць і свае радары, перш за ўсё наземныя, якія адсочваюць абстаноўку ў паветры, але без дапамогі амерыканцаў «гэта ўсё будзе рабіць значна складаней».

«Ёсць яшчэ сродкі ў саюзнікаў, але яны, вядома, больш малалікія, чым у амерыканцаў, застануцца лятаючыя радары краін-членаў НАТА, але 24 на 7 усё адсочваць, напрыклад, ужо не атрымаецца. Дзяжурства на Чорным моры амерыканскіх самалётаў-разведчыкаў ужо не будзе, вядома, гэта зробіць жыццё расейскай авіяцыі больш лёгкім. Менш празрыстай для ўкраінцаў, у прыватнасці, будзе сітуацыя ў Крыме, таму што Крым добра відаць з Чорнага мора», — сказаў Аксёнаў у размове з «Вёрсткай».

Ён падкрэсліў, што для Украіны «адыгрывае вельмі вялікую ролю» інфармацыя з амерыканскіх самалётаў-разведчыкаў. Яны могуць адсочваць пускі балістычных і крылатых ракет, узлёт самалётаў — носьбітаў ракет, бомбаў, самалётаў тактычнай, стратэгічнай і далёкай авіяцыі.

«Гэта вялікія бамбавікі, якія відаць вельмі далёка, або самалёты МіГ-31К з ракетамі «Кінжал». Кожны вылет знішчальніка МіГ-31К — гэта трывога па ўсёй Украіне паветраная, таму што ракету «Кінжал» вельмі цяжка збіць, збіваюць яе ракетамі СПА, ракетамі Patriot, а ўлічваючы, што абмежаванне вайсковых паставак будзе тычыцца ў тым ліку гэтых ракет, то неўзабаве ўкраінскія гарады будуць значна менш абароненыя, у прыватнасці ад ракет «Іскандэр» і «Кінжал». Даныя аб паветранай абстаноўцы вельмі моцна дапамагалі супрацьпаветранай абароне ўкраінцаў», — лічыць Аксёнаў.

Прыпыненне абмену разведвальнай інфармацыяй ускладніць для УСУ нанясенне высокадакладных удараў

Па словах Аксёнава, адмова ад перадачы звестак прывядзе «да даволі вялікіх наступстваў».

«Там будзе менш інфармацыі, што адбываецца на зямлі. Гэтую інфармацыю ўкраінцы атрымлівалі са спадарожнікаў, яна вельмі моцна дапамагала ім, у амерыканцаў спадарожнікаў вельмі шмат, перыяд абнаўлення невялікі, ва ўкраінцаў была за кошт гэтага вялікая перавага перад расійскай арміяй», — адзначыў эксперт.

Крыніца сярод украінскіх вайскоўцаў у размове з «Вёрсткай» назвала адмову ад абмену разведданых «крытычнай», паколькі ў іх уваходзіць у тым ліку цэлепаказанне і актуальныя каардынаты высокай дакладнасці. Паводле слоў крыніцы, УСУ стане складаней наносіць удары па тэрыторыі Расіі рознымі ракетамі, у прыватнасці StormShadow.

«Гэта ўсё ўзаемазвязана, былі ўдары па аэрадромах, яны [расіяне] іх прыбралі далей. Адпаведна, яны вернуць бамбавікі бліжэй да мяжы і ўзмоцняць ціск. Гэта ў прынцыпе тычыцца і складоў з боепрыпасамі», — сказала крыніца.

Дональд Трамп распарадзіўся прыпыніць пастаўкі вайсковай дапамогі ЗША Украіне пасля ягонай сваркі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Аднак, выступаючы ў Кангрэсе 4 сакавіка, Дональд Трамп заявіў, што Зяленскі імкнецца да міру і пасля пачатку мірных перамоваў вайсковая дапамога можа быць адноўленая.

Каментары4

  • Жыгуль
    05.03.2025
    Адкрытая здрада хаўруснікаў, дапамога ворагу і ганебная старонка ў гісторыі Штатаў.
  • Беларус
    06.03.2025
    США обрезали уже заказанное оружие для Украины по USAI, далее возможно отключат Starlink, а это уже фактически прямая военная помощь Москве.
    Это уже не словесно-дипломатические действия, а прямое содействие кремлю. Связь, как и логистика это фундамент любой армии. Если вы обрубаете на войне кому-то связь, вы не нейтральны, вы напрямую содействуете второй воюющей стороне. Тут нужно четко понимать, что это уже не "нейтралитет", а прямая помощь и содействие одной из воюющих сторон, т.е. США сейчас напрямую помогает России.
  • Samy
    06.03.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць