Свет66

На фоне падзення акцый Tesla Трамп набывае машыну ад Ілана Маска

У сувяззю з абвастрэннем палітычных і фінансавых праблем Ілана Маска прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што купіць аўтамабіль Tesla у ягонай кампаніі, піша Associated Press.

Скрыншот: The Washington Examiner

Раней прэзідэнт ЗША абвясціў, што збіраецца купіць новую Tesla у якасці «дэманстрацыі даверу і падтрымкі Ілана Маска, сапраўды вялікага амерыканца».

Выданне The Washington Examiner апублікавала відэа таго, як Трамп набывае машыну.

«Па-першае, гэта выдатны прадукт. А па-другое, ён прысвяціў гэтаму сваю энергію і сваё жыццё, і я лічу, што з ім абышліся вельмі несправядліва», — кажа Трамп, стоячы побач з мільярдэрам і яго маленькім сынам.

10 сакавіка Tesla Ілана Маска страціла 15% рынкавага кошту за адзін дзень. Усяго за месяц яна патаннела на 36%. Гэта звязана як з ростам канкурэнцыі на рынку, так і з байкотам яе прадукцыі спажыўцамі на абодва бакі акіяну — у адказ на пазіцыю Маска па Украіне.

Каментары6

  • Гы
    11.03.2025
    Хутка Тэслы будуць праз амерыканскія прафсаюзы прадаваць у прымусовым парадку :)
  • Filipp
    11.03.2025
    Трымайся Маск, ёсць рэчы дарачэй за грошы, ты на правільным баку!
  • Aresa
    11.03.2025
    Марныя высілкі

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай27

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта102

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года21

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай27

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць