Грамадства1515

Вось хто той «рэжысёр», які падманам стварыў фільм пра віленскую і беластоцкую эміграцыю

Аляксей Марцінёнак больш за 15 гадоў працуе ў структурах беларускага тэлебачання, але ніколі не быў на першых ролях. Расказваем пра яго.

Аляксей Марцінёнак у 2016 годзе. Скрыншот з тэлеканала СТБ

Аляксею Марцінёнку 37 гадоў. Па звестках Digital Intelligence Team, ён нарадзіўся і вырас у Мінску.

Вучыўся ў школе №177 ва Уруччы, дзе працавала ягоная маці, а пасля паступіў у Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.

У маладосці Марцінёнак захапляўся рокам, асабліва рускім. Напрыклад, у 2011 ён ездзіў на фестываль «Нашэсце» ў Цвярскую вобласць Расіі.

Зваротная дарога з фестывалю. Фота са старонкі Марцінёнка ў «Аднакласніках»

Тады рокеры выступалі ўсе разам. Напрыклад, у 2011 годзе на фестывалі сыходзіліся Ляпіс Трубяцкі, Воплі Відаплясава, Акіян Эльзы і гурты, якія цяпер горача падтрымліваюць расійскае ўварванне ва Украіну (напрыклад, Аліса, Серьга і Гарык Сукачоў). А на адной тэатральнай сцэне выступалі Вера Палазкова, унесеная цяпер за антываенную пазіцыю ў спіс тэрарыстаў, і Іван Ахлабысцін, які моліцца на Пуціна.

Марцінёнак у рокерскія гады ў Крыме. Нулявыя. Фота з ягоных аднакласнікаў

Марцінёнак трапіў на Беларускае тэлебачанне ў 2008 годзе. Спачатку ён працаваў на СТБ. Акрамя з'яўлення ў эпізадычных ролях у кадры, ён быў эканамістам фінансава-эканамічнага абгрунтавання.

Аляксей Марцінёнак вядзе перадачу «Пяць хвілін». Фота: Аднакласнікі

У 2016 перайшоў на працу ў Агенцтва тэленавін (АТН), але зоркай так і не стаў. Ён здымаецца ў спецпраектах агенцтва тэленавін, удзельнічае ў некаторых праектах. На канец 2024 года Марцінёнак быў на пасадзе палітычнага аглядальніка ў аддзеле аглядальнікаў галоўнай дырэкцыі АТН.

Марцінёнак у складзе дэлегацыі беларускіх медыйшчыкаў у Кітаі ў 2012 годзе. Фота: en.people.cn

Цяпер яго вырашылі паспрабаваць на пасадзе рэжысёра. Падобна, што насамрэч рэжысёрскага досведу ў яго або зусім няма, або небагата.

Аляксей Марцінёнак. Фота з ягонай старонкі Укантакце

У чым яго ўнёсак у стварэнні прапагандысцкага фільма «Чужое неба», не да канца зразумела. Ён прэзентаваны як рэжысёр, але насамрэч абсалютную большасць кантэнту падманутыя эмігранты запісалі самі. Унутры Беларусі запісваўся толькі маналог галоўнай гераіні Юліі Брыкінай-Барысавай.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • Фашыстоўская ганьба
    19.03.2025
    Такое зрабіць, кпіць з чужога гора, здзеквацца з сьмерці простага чалавека, які нічога нікому не зрабіў, але проста аказаўся ў цяжкім становішчы - гэта ўсе ставіць беларускіх прапагандыстаў не асобна ад іх хазяеваў з Масквы. Спаздяюся ў Вашынгтоне разумеюць, што Беларусь гэта Аўстрыя часоў другай сьветавой, а не якаясь асобная краіна, па факце.
  • Кружка надрисли
    19.03.2025
    Дайте этому "великому" режиссеру бульбяного Оскара за его "шедевр"! Буквально пару часов назад, ради интереса глянул этот фильм. Мое мнение - это полное пропагандистское *овно, не соответствующее действительности. Как коррелируют судьбы нескольких героев, которых можно пересчитать по пальцах одной руки с сотнями тысяч уехавших? Даже, если эти герои, преимущественно, зеленая молодежь, уехавшая без знания языка страны иммиграции и стартовых денег, рассказали правду о своей непростой жизни, которая со временем может поменяться в лучшую сторону (все зависит от них, как они готовы за это бороться), то это не является репрезентативной выборкой по отношению к сотням тысячам за последние года уехавшим из Беларуси. Разные страны иммиграции, разные условия легализации, разные стартовые и индивидуальные финансовые возможности, а также уровни знания или незнания языка или желание и способности его быстро выучить. Плюс фактор везения и в связи со всем этим у каждого своя будет скорость интеграции в местное общество. Короче, фильм рассчитан на тех, кто ещё не уехал, думает об этом и слабо представляет жизнь в иммиграции. Не все так сладко тут, но и не все так говнисто, как это преподносят в фильме. У каждого свой индивидуальный жизненный путь.
  • Вачаняты адкрывай
    19.03.2025
    Фашыстоўская ганьба, такіх людзей сотні і тысячы ў эміграцыі. Усім на іх пляваць. І калі б гэты фашыстовец не пакпіў з эміграцыі, ніхто б і не звярнуў увагу на людзкое бядотнае становішча.

Цяпер чытаюць

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго6

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж27

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

Памёр Уладзімір Куліковіч4

«Кавалачак пальца застаўся ў рукавіцы». Гісторыя мінчанкі, якую ў скверы ўкусіў чужы сабака2

У Літве апублікавалі шэраг архіўных спраў з фотаздымкамі Яна Булгака

На Венецыянскім біенале вырашылі сёлета зноў адкрыць расійскі павільён. Еўрасаюз пагражае адклікаць фінансаванне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго6

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць