Грамадства5151

На БТ зрабілі фільм пра тое, як беларусы ледзь выжываюць у Еўропе. Каб запісаць відэа, герояў жорстка падманулі

Беларускае тэлебачанне прэзентавала прапагандысцкі фільм «Чужое неба» аўтарства Аляксея Марцінёнка. У стужцы на паўтары гадзіны расказваецца пра цяжкі лёс беларусаў у Польшчы і краінах Балтыі, дзе яны, маўляў, ледзь зводзяць канцы з канцамі. Праўда, у вочы адразу кідаецца аматарская здымка — як высветлілася, кадры гэтыя былі зробленыя падманам, героі не ведалі, што каментуюць сваё жыццё для беларускіх прапагандыстаў.

Скрыншот вокладкі фільма Беларусь-1

«2020 год… Тысячы беларусаў пакінулі радзіму ў пошуках новага дома, але чужыя краіны не прынялі іх радасна. Толькі ў невялікай колькасці атрымалася знайсці апору і доступ да магчымасцяў за мяжой, тады як большасць апынулася на ўскрайку жыцця. Гісторыя пра мары, ілюзіі і суровую рэальнасць — у нашым фільме», — такім гучным анонсам завабліваюць гледача.

Большая частка сюжэтнай лініі ў ім будуецца на гісторыі настаўніцы са Шклова, 37-гадовай Юліі. Яна скардзіцца, што ў эміграцыю паехала за мужам, які пабаяўся палітычнага пераследу. Жанчына ж не хацела нікуды з’язджаць, яе ўсё задавальняла, але пабаялася, што муж забярэ з сабой дзяцей, таму паехала разам з ім. Юлія прызнаецца, што гэта было памылкай, і шлях, і жыццё бежанкі апынуліся цяжкімі.

Падобна да таго, што яе адзіную здымалі ў Беларусі, бо Юлія па выніку вярнулася на радзіму з дзецьмі. Большая частка тых герояў фільма, каго здымалі за мяжой і з кім паспела пагутарыць «Наша Ніва», сцвярджаюць, што яны сталі ўдзельнікамі кіно не па сваёй волі.

Як жа здымаўся фільм?

Як расказала адна з гераінь відэа, да яе звярнулася знаёмая з просьбай паўдзельнічаць у здымках відэа для Офіса Святланы Ціханоўскай — гэта павінна было быць інтэрв’ю для ўнутранага карыстання, каб паказаць патэнцыйным донарам патрэбы людзей, якія на гэтым момант апынуліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Здымка адбылася яшчэ ў кастрычніку 2024 года.

«Інтэрв’ю было патрэбнае, каб пасля мне аказалі фінансавую дапамогу. Для відэа спецыяльна шукалі кейсы людзей, якім патрэбная гэтая дапамога. Папрасілі быць шчырай і расказаць пра ўсе праблемы. Але мне сказалі, што гэта будзе ананімна».

Ніякай дапамогі жанчына так і не атрымала, і цяпер разумее, чаму.

Тое, што яны зняліся менавіта для фільма БТ, стала шокам і для іншых герояў стужкі. Яны даведаліся пра прэм’еру ад журналістаў «Нашай Нівы»:

«Для БТ мы б не здымаліся і пад дулам пісталета», «Мы не падазравалі, што гэта будзе для прапаганды».

Аляксей Марцінёнак, аўтар «Чужога неба»

Цяпер удзельнікі фільма спрабуюць высветліць, на якім этапе адбыўся зліў матэрыялаў. Аператарка, якая запісвала герояў, паабяцала пракаментаваць сітуацыю «Нашай Ніве» пасля поўнага ўнутранага разбіральніцтва:

«Мы імкнемся абмеркаваць усё з кожным чалавекам, звязаным з гэтай сітуацыяй. Мы шакаваныя тым, што адбылося, ніяк такога не чакалі. Нам неабходны час».

Па версіі аднаго з герояў відэа, уцечка магла адбыцца на этапе замовы. Людзям казалі, што відэа заказаў нібыта прадстаўнік Офіса — загадкавы рэжысёр ці рэдактар, — але, відаць, яго асоба не была ніякім чынам пацверджаная.

«Наша Ніва» дадаткова звярнулася па каментар у Офіс Святланы Ціханоўскай, каб даведацца, ці здымалі яны нешта падобнае са свайго боку.

Каментары51

  • белая і пухнаты
    19.03.2025
    і толькі офіс, як заўжды не прычым
  • Где логика?
    19.03.2025
    Подождите, если они не знали, что это было для БТ, значит никто их не заставлял врать. Значит это всё правда.
  • /***
    19.03.2025
    Усе гэтыя фільмы і ўся прапаганда разаб'ецца ў той жа дзень калі чалавек атрымае візу і зможа усё убачыць ўласнымі вачамі.
    Калі на Захадзе і ў першую чаргу ў Эўропе шануюць Радыё Свабода і тыя прынцыпы на якіх яно стваралася, то належыць рабіць паляпшэнне візавага рэжыму для беларускага народу. Не для чыноўнікаў і лукашыстаў, не для карнікаў і прыхвасняў рэжыму, а для народу. Чым больш людзей зможа выехаць з Беларусі хоць на выходныя, тым больш людзей ўбачаць праўду і стане прыхільнікамі перамен да лепшага.
    Паляпшэнне візавага рэжыму і спрашчэнне пераходу мяжы на карысць народам Эўропы і вольнай Беларусі.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі4

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выказала спачуванні з прычыны смерці Папы Францішка1

Памёр Папа Францішак14

«Цяпер я бачыў усё». На Гомельшчыне ездзіў аўтамабіль са званамі. У гледачоў узнікла пытанне да ДАІ7

Над шматпавярховікамі ў Гродне з'явіліся адмысловыя паветраныя змеі, якія палохаюць птушак

Пентагон абвергнуў інфармацыю, што Хэгсэт падзяліўся сакрэтнымі звесткамі ў чаце з жонкай

«Жонка гатуе сабе, я — сабе». Пары расказалі, як дзеляць бюджэт 50 на 5016

16-гадовая ўкраінская гімнастка адмовілася ад сумеснага фота з беларускай і расіянкай8

Чарговы скандал вакол кіраўніка Пентагона: Хэгсэт абмяркоўваў удары па Емене ў прыватным чаце з жонкай і братам6

ЗША прапанавалі Кіеву прызнаць Крым расійскім і адмовіцца ад уступлення ў НАТА — WSJ24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі4

Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць