Культура22

185 гадоў таму нарадзіўся Францішак Багушэвіч — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры

Але чаму ён узяў сабе такі дзіўны псеўданім — Мацей Бурачок?

Францішак Багушэвіч прыйшоў на свет 21 сакавіка 1840 года ў фальварку Свіраны пад Вільняй (сёння вёска на мяжы з боку Літвы).

У 1863 годзе ён удзельнічаў у Паўстанні Каліноўскага і нават быў паранены, хаваўся ад царскіх карнікаў ва Украіне. Пасля амністыі вярнуўся ў Вільню і заняўся адвакацкай практыкай.

У гэтым будынку акруговага суда і працаваў у 1880-я Францішак Багушэвіч. У 1907-1909 тут месцілася рэдакцыя «Нашай Нівы». Цяпер у гэтым будынку на вуглу Піліма і Троцкай — архітэктурны факультэт

Працаваў у судовай палаце акруговага суда. Асноўнымі кліентамі яго былі сяляне і гарадская бедната. Менавіта ў віленскі перыяд разгарнулася яго літаратурная і публіцыстычная дзейнасць.

Багушэвіч стаў адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры — у 1891 г. у Кракаве выходзіць першы зборнік «Дудка беларуская» пад псеўданімам Мацей Бурачок. Багушэвіч быў тыповым прадстаўніком дэмакратычнай інтэлігенцыі, які апекаваўся лёсам працоўнага беларускага народа. Уся яго творчасць утрымлівала моцныя матывы нацыянальнага адраджэння. 

Ён пісаў і друкаваў свае творы лацінкай, і гэта менавіта яму належыць заклік шанаваць беларускую мову, «каб не ўмёрлі».

Але чаму ён узяў сабе такі дзіўны псеўданім — Мацей Бурачок?

Няўжо паэт-будзіцель абраў сабе псеўданім у гонар вядомага ўсім карняплода, з якога можна прыгатаваць смачную і карысную салату? Зусім не.

Даследчык і літаратуразнаўца Уладзімір Содаль выявіў, што даўней у беларускіх храмах карысталіся падсвечнікамі з бурачкоў. У маладых, акруглых бурачках выразалі адтуліны і ставілі ў іх свечкі.

Таму Багушэвічаў Бурачок, хутчэй за ўсё, азначае падсвечнік і становіцца ў адзін шэраг з такімі імёнамі, як Янка Лучына і Карусь Каганец. 

І цікавы факт: натуральна Багушэвіч не меў ліцэнзіі на кнігагандаль, але ў яго быў сябра Зыгмунт Нагродзкі, які прадаваў «Смык беларускі» ў сваіх крамах разам з сячкарнямі.

Каментары2

  • Пытанне
    21.03.2025
    Цікава: паміж старой беларускай літаратурай і новай - што, была нейкая белая пляма?
  • Адказ
    21.03.2025
    Пытанне, год 200 татальнай пальшчызны.

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць