Свет

Трамп працягнуў дзеянне санкцый Байдэна супраць Расіі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падоўжыў яшчэ на год дзеянне санкцый, якія Байдэн увёў супраць Расіі з 2021 года. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце Федэральнага рэестра ЗША.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images 

Трамп на адзін год працягнуў дзеянне ўказаў Байдэна, якія ўводзілі надзвычайнае становішча ў адносінах з Расіяй і дазвалялі ўводзіць санкцыі супраць як.

«Шкодная знешняя дзейнасць урада Расійскай Федэрацыі… працягвае уяўяць надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы, знешняй палітыцы і эканоміцы Злучаных Штатаў. Па гэтай прычыне надзвычайнае становішча павінна працягваць дзейнічаць пасля 15 красавіка 2025 года», — гаворыцца ў выдадзеным з гэтай нагоды паведамленні.

У ім таксама згадваецца, што Расія працягвае несці пагрозу свабодным выбарам і дэмакратычным інстытутам у ЗША і іх саюзніках. Згадваюцца таксама:

  • удзел і садзейнічанне кібератакам супраць ЗША;
  • садзейнічанне і выкарыстанне транснацыянальнай карупцыі для ўздзеяння на замежныя ўрады;
  • дзейнасць супраць дысідэнтаў або журналістаў;
  • падрыў бяспекі ў краінах і рэгіёнах, важных для нацыянальнай бяспекі ЗША;
  • парушэнне устаноўленых прынцыпаў міжнароднага права, уключаючы павагу да тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў.

15 красавіка 2021 года сваім указам тагачасны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў надзвычайнае становішча з мэтай пераадолення пагрозы, якую ўяўляе шкодная дзейнасць урада Расіі. 8 сакавіка 2022 года Байдэн выдаў новы указ, якім пашырыў сферу дзеяння надзвычайнага становішча, а пасля таго з'явілася яшчэ некалькі ўказаў, якія пашыралі санкцыйныя дзеянні супраць Расеі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа66

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС7

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць