Усяго патроху2626

Новы тып вечарынак набывае папулярнасць у моладзі — удзень, з кавай і без алкаголю

Шукальнікі новых уражанняў цяпер адпраўляюцца на кававыя рэйвы, якія ператвараюць кавярні ў альтэрнатыўныя пляцоўкі для канцэртаў.

Morning coffee rave 
Скрын відэа: juliiaguk / Instagram

Morning coffee rave — гэта новы фармат гарадскіх вечарынак, якія праходзяць… раніцай. Замест алкаголю — кава і смузі, замест цёмнага клуба — светлыя прасторы, замест ночы — пачатак працоўнага дня.

З чаго пачалося

Ідэя з’явілася каля 2013 года ў Лондане, калі двое сяброў — Ніка Тэмэс (Nico Thoemmes) і Саманта Мойо (Samantha Moyo) — правялі першую цвярозую ранішнюю вечарыну пад назвай Morning Gloryville. Яны хацелі стварыць альтэрнатыву начному клубнаму жыццю, дзе можна было б танцаваць і радавацца без неабходнасці піць алкаголь ці ўжываць наркотыкі.

Гэта падалося нечым дзіўным — але папулярнасць такой формы расла. Ідэя разышлася па свеце: падобныя івэнты пачалі праводзіцца ў Нью-Ёрку, Берліне, Тэль-Авіве, Токіа, Дэлі.

@bohdanabezeha Morning club ️ Dobra 1, Warszawa #morningcoffeeclub ♬ original sound -

У апошнія гады morning raves вяртаюцца ўжо з новай назвай — coffee rave ці morning party, з большым акцэнтам на здаровы лад жыцця і спажыванне кавы. Месцамі іх правядзення становяцца не толькі кавярні, але і пякарні.

У чым асаблівасць

1. Час

Вечарынка (яе лепш назваць ранішнікам) пачынаецца а 6-8-й раніцы, часта ў будні дзень, і доўжыцца 2-3 гадзіны. Пасля людзі ідуць на працу або вучобу, атрымліваючы дозу энергіі праз танцы, музыку і добрую каву. 

У выходныя дні такія івэнты пачынаюцца пазней.

@bavrrr Thank you @Lucky Stride crew for the invite! ☕️ #rave #party #fyp #speedgarage #remix #dj #morning ♬ original sound - BAVR

2. Атмасфера

Ніякага алкаголю, туману і цемры. Звычайна гэта светлыя залы, з вокнамі і натуральным асвятленнем, усмешкі замест клубнай «жорсткасці». Частка івэнтаў уключае ёгу, дыхальныя практыкі, майстар-класы або невялікія перформансы.

3. Музыка

Танцавальная і энергетычная — ад фанк-хаўсу і тэхна да дыска і афрабіту. Усё, што можа «раскачаць» арганізм без неабходнасці дадатковых стымулятараў.

4. Кава і здаровыя напоі

Barista-станцыя — цэнтр прыцягнення. Акрамя кавы, можна выпіць смузі, камбучу, гарбату. Пітво тут не каб расслабіцца, а каб узняць настрой.

5. Аўдыторыя

Маладыя прафесіяналы, творчыя людзі, тыя, хто стаміўся ад класічных вечарынак або шукае здаровую альтэрнатыву. Некаторыя прыходзяць з дзецьмі — гэта часта сямейныя падзеі.

@a.devyaten Утренние вечеринки в Минске !!! #minsk_belarus #minsk #coffeetime #минск #coffeeclub ♬ оригинальный звук - a.devyaten

Чаму гэта важна і цікава

У эпоху здаровага ладу жыцця і пошуку балансу morning raves даюць магчымасць адчуць сябе ўключаным у жыццё, але без ранішняга пахмелля ці разбітасці. Гэта не столькі вечарынка, колькі актыўны рытуал — своеасаблівы абрад уключэння ў дзень. 

@a.allinaz Morning coffee club (morning coffee rave) — это диджей-сеты, которые устраивают в кофейнях по выходным примерно в 12 утра. Отличная альтернатива для тех, кто не посещает ночные клубы, предпочитает высыпаться и пить кофе на вечеринках :) На видео кофейня Gorky park в Минске #morningcoffeeclub ♬ оригинальный звук - Alina

Мода на Morning coffee rave дайшла і да Беларусі. Першым, хто прапанаваў такі фармат, стала кавярня «Кафэ дэ Бальзак» на Даўгабродскай у Мінску. Хутка ідэю падхапілі і іншыя. Так, праз некалькі тыдняў падобны івэнт прайшоў у кавярні ў парку Горкага, кавярні «404» на праспекце Дзяржынскага і гастрапякарні «Сіняя птушка» ў Ракаўскім прадмесці. 

Выглядае на тое, што з набліжэннем лета Morning coffee rave захопіць сталіцу і перамясціцца ў іншыя гарады Беларусі.

Каментары26

  • Лявон
    17.04.2025
    А як потым на працу icьцi, калi потам сьмярдзiць?
  • Выпускной
    17.04.2025
    И выпускные в школе надо сделать днём. А то придумали старпёры делать ввыпускные вечером и ночью. Да ещё и с бухлом. А зачем выпускной ночью?
    Если можно днём отмечать. Днём линейка, школьный бал, в обед нормально поели и гулять по городу. И учителям спокойнее. И детям веселее.
    А то стой вечером голодный на линейке, потом темно, уже спина болит, голова кружится, в столовую не пускают, бесконечные фотосессии, а потом,чуть ли не полночь наконец-то запускают в столовую и начинается ночное обжорство.
    Не всем детям это нравится - ночью праздновать.
    Почему бы не перенести выпускной на дневное время.
    А кто из выпускников хочет ночью продолжить, продолжит с друзьями.
    Почему детей не спрашивают, в какое время суток они хотят праздновать выпускной?
  • Австрияк
    17.04.2025
    Ай…

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»13

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі6

«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21

У Беларусі прадаюць легендарны Rolls-Royce 1977 года. У такой версіі было выпушчана ўсяго 500 машын. Колькі просяць?2

У раёне вуліцы Каржанеўскага пабудуюць мост цераз чыгунку

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне7

Раптоўны пажар на вайсковай базе ў Канадзе: чацвёра загінулых, 19 чалавек у крытычным стане1

Трамп: Зяленскі зусім не імкнецца да завяршэння гэтай вайны10

Чаму салёны агурок свеціцца ад электрычнасці? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне4

ЗША знішчаюць судны наркагандляроў, але какаіну становіцца ўсё больш, а цэны на яго падаюць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»13

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць