Грамадства

Памёр віцебскі журналіст і пісьменнік Сяргей Рублеўскі

З дня заснавання ў 1990 годзе і да 2008 года ён быў рэдактарам віцебскай абласной газеты «Народнае слова» — выдання, якое ў першыя гады беларускай незалежнасці падтрымлівала дэмакратычныя каштоўнасці, паведамляе БАЖ.

Сяргей Васільевіч Рублеўскі не меў прафесійнай адукацыі: ён скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Але, адпрацаваўшы настаўнікам усяго некалькі год, ён знайшоў сваё сапраўднае прызванне менавіта ў журналістыцы. Спачатку працаваў у Бешанковічах — у раённай газеце «Зара», потым у талачынскай «раёнцы» «Сцяг Ільіча». Пасля яго запрасілі ў Віцебск, у абласную газету «Віцебскі рабочы».

У 1990 годзе Віцебскам аблсаветам было заснавана новае выданне — «Народнае слова», і Сяргей Рублеўскі стаў яго галоўным рэдактарам. На гэтай пасадзе ён адпрацаваў 18 гадоў. Калегі згадваюць свайго рэдактара як прынцыповага, але «чалавечнага» кіраўніка, які заўсюды імкнуўся адстойваць інтарэсы газеты і журналістаў.

У Сяргея Рублеўскага было хворае сэрца. Магчыма, гэта стала адной з прычын прычынай сыходу з журналістыкі на больш спакойную працу. Ён перайшоў на пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама — у аддзел па архівах і справаводстве, якім кіраваў да сыходу на пенсію ў 2013 годзе.

Асноўную працу Сяргею Рублеўскаму ўдавалася выдатна спалучаць з літаратурнай творчасцю. Ён аўтар васьмі зборнікаў прозы і паэтычнага зборніка «Адам і Ева». З 2001 года Рублеўскі быў чальцом Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 2003 годзе стаў лаўрэатам абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча, у 2012 годзе атрымаў прэмію «Гліняны вялес», заснаваную Таварыствам Вольных Літаратараў, у 2020 годзе быў уганараваны прэміяй «Залаты апостраф», заснаванай рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў».

Развітацца з Сяргеем Рублеўскім сябры і калегі змогуць 13 траўня а 16 гадзіне ў рытуальнай зале «Аура» ( Вiцебск, вул.П.Броукi, 50/4). Пахаваюць Сяргея Рублеўскага 14 траўня на могілках у яго роднай вёсцы Бабча Лепельскага раёна.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»2

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі5

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць