Навука і тэхналогіі11

«Забойца смартфонаў». Гігант штучнага інтэлекту абяцае рэвалюцыю

OpenAI, распрацоўшчык ChatGPT, абвясціў пра новы праект, мэтай якога з'яўляецца стварэнне гаджэта на базе штучнага інтэлекту і замена ім звыклых смартфонаў. 

Сэм Альтман (справа) адзначае, што Джоні Айв (злева) і яго каманда дапамогуць «цалкам пераасэнсаваць, што азначае карыстацца камп'ютарам». Фота: OpenAI

Кампанія OpenAI абвясціла аб набыцці стартапа IO, заснаванага Джоні Айвам — легендарным дызайнерам Apple і суаўтарам iPhone. На гэта звяртае ўвагу выданне Rzeczpospolita.pl.

Айв назваў праект «новым дызайнерскім рухам», падкрэсліваючы яго прынцыповае адрозненне ад усяго, што існавала раней. Аднак Сэм Альтман імкнецца трымаць дэталі ў строгай таямніцы, каб не даць канкурэнтам магчымасці скрасці ідэю. Вядома толькі, што каманда ўжо вядзе перамовы з пастаўшчыкамі, рыхтуючыся да маштабавання вытворчасці.

Стваральнікі падкрэсліваюць: гэта не чарговы смартфон, а прынцыпова іншы тып прылады, асновай якой стане штучны інтэлект. Джоні Айв будзе выступаць кансультантам у OpenAI, а галоўнай мэтай праекта застаецца стварэнне цалкам новага спосабу ўзаемадзеяння з лічбавымі тэхналогіямі. Кампанія абяцае, што новая прылада будзе выпушчана ўжо ў 2026 годзе.

Гэта ўжо не першая спроба «забіць» смартфон. У 2023 годзе стартап Humane, заснаваны былым інжынерам Apple Імранам Чаудхры, выпусціў AI Pin — невялікую прыладу без экрана, якую можна было насіць на вопратцы. Кіраванне адбывалася пры дапамозе голасу і жэстаў, а малюнак праектаваўся, напрыклад, на далонь. У праект інвеставаў Сэм Альтман.

AI Pin рэкламаваўся як замена смартфонам, але не апраўдаў чаканняў. Пры цане ў $700 прылада сутыкнулася з тэхнічнымі праблемамі і негатыўнымі водгукамі. Humane спыніла вытворчасць у хуткім часе пасля пачатку продажаў. Хоць праект «памёр», ён можа быць адроджаны: стартап Humane набыла кампанія Hewlett-Packard — галоўным чынам дзеля доступу да патэнтаў.

Тым не менш, OpenAI не здаецца. Купля стартапа IO за 6,4 мільярда долараў сведчыць пра сур'ёзнасць намераў. У выпадку поспеху гаджэт можа стаць пачаткам новай эры — без традыцыйных экранаў, з больш натуральным узаемадзеяннем паміж чалавекам і тэхналогіяй.

Apple, адзін з галоўных гульцоў на рынку мабільных тэхналогій, таксама не застаецца ўбаку. Кампанія актыўна распрацоўвае ўласную платформу Apple Intelligence, удасканальвае Siri, і, паводле неафіцыйнай інфармацыі, разглядае магчымасць стварэння асобнай прылады для працы з ШІ — аналагічнай той, над якой працуюць OpenAI і Джоні Айв.

Нядаўна адзін з топ-менеджараў Apple Эдзі К’ю дапусціў, што ўжо праз дзесяць гадоў iPhone можа стаць непатрэбны.

Відавочна, што тэхналагічная індустрыя зноў на мяжы пераменаў. Але што чакае новы гаджэт: трыумф ці правал? Час пакажа.

Каментары1

  • Неверагодна
    26.05.2025
    Рэвалюцыі не абяцаюць, тым пачэ іх не робяць тыя хто ўжо наверсе, канешне гэта хайп, можа самы дарагі хайп ў гісторыі.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць