Свет55

Трох былых міністраў абароны Украіны падазраюць у дзяржаўнай здрадзе

Пра тое, што тром былым міністрам абароны Украіны выстаўлена абвінавачванне ў дзяржаўнай здрадзе, паведаміў Офіс Генеральнага пракурора краіны, піша «Економічна правда».

Міхаіль Ежэль, які пасля адстаўкі з пасады міністра абароны два гады быў паслом Украіны ў Беларусі. Фота: Wikimedia Commons

Паводле матэрыялаў следства, у перыяд з сакавіка 2010 да лютага 2014 года, калі гэтыя чыноўнікі займалі пасаду, яны прымалі рашэнні пра продаж баяздольнай зброі і вайсковай тэхнікі, якой і без таго было менш, чым патрабавалася ўкраінскай арміі.

Гаворка ідзе пра сотні адзінак бранятэхнікі, артылерыі, зенітна-ракетных комплексаў, баявых самалётаў і верталётаў, а таксама пра мільёны адзінак стралковай зброі, боепрыпасаў і ракет.

Гэтая зброя была крытычна патрэбная ўкраінскай арміі падчас пачатку расійскай агрэсіі ў 2014 годзе і застаецца неабходнай дагэтуль. Незаконныя дзеянні экс-міністраў аслабілі абароназдольнасць Украіны і нанеслі сур’ёзную шкоду бяспецы дзяржавы.

Пад падазрэнне трапілі тры міністры абароны, якія адзін за адным займалі пасаду падчас прэзідэнцтва Віктара Януковіча ў 2010-2014 гадах: Міхаіл Ежэль (2010—2012), Дзмітрый Саламацін (2012) і Павел Лебедзеў (2012—2014).

У Генпракуратуры падкрэсліваюць, што яны не толькі аслабілі абарону краіны, але і фактычна дапамагалі Расіі весці падрыўную дзейнасць супраць Украіны.

Адзін з пералічаных міністраў, Міхаіл Ежэль, у 2013-2015 гадах быў паслом у Беларусі, а пасля таго, як яго з гэтай пасады ў маі 2015 года знялі, застаўся тут жыць у якасці бежанца, хаваючыся ад крымінальнага пераследу на радзіме. Ягоны наступнік на пасадзе, Дзмітрый Саламацін, быў расіянінам, які атрымаў украінскае грамадзянства толькі ў 2006 годзе.

Каментары5

  • Спойлерыць не буду
    06.06.2025
    На фокус.уа ёсць інфаграфіка па скарачэнню ўзбраенняў пры розных прэзідэнтах Украіны. Знайсці лёгка, вы здзівіцеся. А яшчэ аб'ектыўней можаце ацаніць вышэй паданую навіну.
  • Кастусь Канапелька
    06.06.2025
    украінцам ня трэба у́сё сьпісываць на януковіча і ягоную групоу́ку , У́се іх міністры абароны дзейнічалі у́ карупцыйных схемах , прадавалі майно , зброю .
    добра супрацоу́нічалі зь Менскам і масквой ))
    рэжым там люты , нішто ім не пагражае , вайна у́сё сьпіша
  • 1
    06.06.2025
    Мацковскіе гніды

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць