Грамадства4040

Ціханоўская: Кадэбісты сказалі, што дзяцей лёгка вярнуць у Беларусь

Абставіны ад'езду дзяцей Святланы Ціханоўскай у Літву ў чэрвені 2020 года выклікалі гарачую дыскусію ў інтэрнэце.

Святлана Ціханоўская. Фота: Наша Ніва

Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв'ю BBC. Размова адбылася па-англійску і была апублікаваная ў аўдыяфармаце. А па беларускім інтэрнэце пайшоў гуляць яе пераказ, у якім адзін са сказаў быў скарочаны. Магчыма, той, хто пісаў тэкст, палічыў гэтыя словы малазначнымі, аднак менавіта іх адсутнасць справакавала дыскусію.

Ціханоўская: Калі я прыйшла ў ЦВК, людзі з КДБ сустрэлі мяне, замкнулі мяне ў асобным пакоі і пачалі размову. Сталі мне пагражаць, шантажаваць мяне дзецьмі.

BBC: Што яны сказалі пра дзяцей?

Ціханоўская: Што яны ведаюць, дзе яны знаходзяцца. І так лёгка вярнуць іх у Беларусь. Цябе затрымаюць. А ты толькі падумай, што іх чакае ў дзіцячым доме. Вы не пабачыце, як яны растуць.

Вылучанага сказу — «і так лёгка вярнуць іх у Беларусь» — у тэкставым пераказе не было. Таму некаторыя, у прыватнасці, рэдактарка «Хартыі'97» Наталля Радзіна, маглі палічыць, што Ціханоўская ўтойвае праўду і робіць выгляд, што яе дзеці на той момант знаходзіліся ў Беларусі.

Дзеці Ціханоўскай насамрэч выехалі ў Літву яшчэ да жніўня 2020 года разам са сваёй бабуляй.

Аднак, як вынікае са словаў Ціханоўскай, кадэбісты палохалі яе тым, што змогуць вярнуць іх у Беларусь і адправіць у дзіцячы дом.

Каментары40

  • Колян
    07.06.2025
    Ну пусть попробуют кгбисты как это будет у них легко получатся вернуть детей. Я не уверен что они сами останутся целы приехав сюда.
  • Žvir
    07.06.2025
    Garsia, zato dazvaliaje zrazumieć, chto jość chto. Radzina ŭskrylasia pieršaj. :))
    Na maju dumku, to bylo naŭmysnym krokam, krychu skazić tekst...
  • Барадзед
    07.06.2025
    Вот и прояснилось, а Радина в сердцах обвиняет тихановскую за то, что Тихановская не отстранила Лукашенко от власти.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць