Грамадства8686

Радзіна: Ціханоўская хлусіць пра абставіны выезду з Беларусі ў жніўні 2020

Галоўная рэдактарка сайта «Хартыя'97» адрэагавала на інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай BBC і пераконвае, што ўсё было не так, як расказала лідарка дэмакратычных сіл Беларусі.

Фота: сацыяльныя сеткі

Святлана Ціханоўская патлумачыла ў інтэрв'ю, што пагадзілася выехаць з Беларусі ў жніўні 2020 года, бо баялася за лёс сваіх дзяцей. Кадэбісты застрашылі яе, што арыштуюць яе саму, а дзеці ўрэшце апынуцца ў дзіцячым доме.

«Калі прыйшла ў ЦВК, мяне сустрэлі двое супрацоўнікаў КДБ. Яны адвялі мяне ў асобны пакой і пачалі размову. Яны пачалі запужваць, шантажаваць маімі дзецьмі. Казалі, што ведаюць, дзе яны знаходзяцца. Што я буду затрыманая. Што з імі зробяць у дзіцячым доме. Што я не ўбачу, як яны растуць. Я — маці. Мне дэталёва апісалі, што чакае маіх дзяцей у дзіцячым доме. А старэйшаму сыну патрэбныя спецыяльныя кахлеарныя імплантаты, батарэйкі, чыстка. Гэта было дадатковым ціскам».

Наталля Радзіна рэзка адрэагавала на гэтае выказванне і расказала сваю версію падзей:

«Словы Ціханоўскай пра дзяцей і прычыны яе выезду — гэта цынічная хлусня.

Да дня выбараў, 9 жніўня, дзеці Святланы Ціханоўскай былі ў бяспецы. Яшчэ ў сярэдзіне ліпеня разам з маці Святланы дзеці выехалі ў Вільню.

Нагадаю, што на пачатку чэрвеня, пасля арышту Сяргея Ціханоўскага, ягоная жонка звярнулася да мяне з просьбай вывезці яе разам з дзецьмі за мяжу, бо «палітыка — гэта не яе», і ёй пачалі паступаць пагрозы з-за ўдзелу ў выбарах. Я звярнулася тады ў МЗС Літвы з просьбай зрабіць літоўскія візы для Святланы, яе маці і дзяцей. Зрабіць гэта было няпроста, бо тады ішла эпідэмія каранавірусу, і беларусаў не ўпускалі ў краіны ЕС з-за адсутнасці каранціну ў краіне. Больш за тое, у літоўскіх дыпламатаў тады былі пытанні наконт самой Ціханоўскай, бо ў Літве яе ніхто не ведаў.

Тым не менш, пад мае гарантыі візы былі выдадзены, і маці Святланы з дзецьмі прыехала ў Вільню, дзе я загадзя за свае сродкі зняла для іх трохпакаёвую кватэру.

Адзначу, што сама Ціханоўская задоўга да дня выбараў неаднаразова прасіла мяне дапамагчы ёй выехаць з Беларусі. Кожны раз мне даводзілася ўгаворваць яе застацца ў краіне на час выбарчай кампаніі. Людзі з палітычным досведам разумелі, што Лукашэнка будзе фальсіфікаваць выбары, і большасць беларусаў былі настроены супрацьстаяць гэтаму. Але каб арганізаваць пратэсты, быў патрэбны хаця б адзін намінальны апазіцыйны кандыдат.

Заява Ціханоўскай пра тое, што яна з’ехала ў Вільню з-за пагрозы, што яе дзяцей могуць адправіць у дзіцячы дом, — гэта хлусня».

Радзіна падсумоўвае тым, што называе сапраўднымі лідарамі беларускай рэвалюцыі 2020 года Міколу Статкевіча, Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля, Ігара Аліневіча, Сяргея Ціханоўскага і іншыя адважных беларусаў, якія пачалі пратэсты, а пасля апынуліся ў турмах.

«Сапраўдным героем з’яўляецца беларускі народ, а не самазванцы, якія злілі рэвалюцыю», — кажа Радзіна, відавочна намякаючы на Святлану Ціханоўскую і яе атачэнне.

Каментары86

  • бабруйчанін
    07.06.2025
    Пра абставіны выезду Радзінай Наташы з Менску пасля 2010 ..толькі чуткі .Наталья у рэшце рэшт з адміністрацыі рф Суркоў ці нехта іньшы паспрыял ?? Гукі хвалі з Масква з Санікавым Халіп дагэтуль чуеце ? Неўзлін вас пасля борькі беразоўскага падхапіл??
  • даведка
    07.06.2025
    Она же сама об этом описывала, как её спасал Сурков...
  • Пігулка
    07.06.2025
    Няўжо Наташа ў суседнім кабінеце сядзела?

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць