Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін
У інтэрв’ю Бі-бі-сі дэмакратычная лідарка падрабязна распавяла пра момант прымусу да выезду з Беларусі ў жніўні 2020 года i размову з супрацоўнікамі КДБ. Урывак з інтэрв'ю прыводзіць яе тэлеграм-канал.

«На наступны дзень пасля выбараў я пайшла ў Цэнтральную выбарчую камісію з дакументам, дзе беларускі народ заяўляў, што ён супраць фальсіфікацый і патрабуе пераліку галасоў. Калі прыйшла ў ЦВК, мяне сустрэлі два супрацоўнікі КДБ. Яны завялі мяне ў асобны пакой і пачалі размову.
Яны пачалі запалохваць, шантажаваць маімі дзецьмі. Казалі, што ведаюць, дзе яны знаходзяцца. І так лёгка вярнуць іх у Беларусь (гэта фраза была ў інтэрв'ю, але адсутнічала ў першаснай версіі тэкставага пераказу — НН). Што я буду затрыманая. Што з імі зробяць у дзіцячым доме. Што я не ўбачу, як яны растуць.
Я — маці. Мне дэталёва апісалі, што чакае маіх дзяцей у дзіцячым доме. А старэйшаму сыну патрэбныя спецыяльныя кахлеарныя імплантаты, батарэйкі, чыстка. Гэта было дадатковым ціскам. Я размаўляла з імі тры гадзіны.
Прасіла: «Людзі хочуць перамен. Ім патрэбныя свабодныя выбары. Давайце пачнём дыялог». Але яны былі ўпэўненыя, што калі прымусяць мяне з’ехаць, людзі не выйдуць на вуліцы.
Праз тры гадзіны я паддалася, бо мая ўнутраная маці выйграла барацьбу. Гэта быў жахліва балючы выбар. Я не магла паверыць, што павінна пакінуць краіну. Мне здавалася, што людзі ўспрымуць гэта як здраду. Але я зрабіла гэты выбар.
Яны загадалі запісаць відэа — нешта абсалютна агульнае, што «не трэба праліваць кроў». І далі мне 20 хвілін сабрацца. Я ўзяла толькі маленькі заплечнік з дакументамі.
Нас адвезлі да мяжы. Я не магла паверыць, што мяне ўжо няма ў краіне. Я адразу запісала відэа: «Я выехала з краіны. Мне вельмі шкада». Шчыра кажучы, я была ўпэўненая, што людзі ўсё спыняць. Што яны мяне падтрымаюць. Я адчувала сябе здрадніцай.
Але я так удзячная беларусам, што яны сказалі: «Слухай, лепш табе быць на волі і працягваць змаганне, чым сядзець у турме». І людзі ў Беларусі самі арганізаваліся. Ім не быў патрэбны лідар. Гэта была сапраўдная народная рэвалюцыя».
-
Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ
-
Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім
-
Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Бо менавіта на міжнародным узроўні зараз вырашаецца лёс краінаў рэгіёну і выбудоўваецца новая архітэктура бяспекі і рэгіёну, і свету.