Грамадства1717

Зоаабаронцы напісалі заяву на гаспадара дома, на канапе якога памёр лось

Зоабаронцы абвінавацілі бабруйчаніна, у дом якога ўварваўся лось і памёр там, — у жорсткім абыходжанні з жывёлай.

Здарэнне адбылося 25 мая ў Бабруйску. Да мясцовага жыхара Сяргея Вароніча ў нядзелю раніцай забрыў лось, разагнаўся, прабіў акно на першым паверсе дома і пачаў кідацца па пакоях.

Ён моцна параніўся аб шкло, пазней лёг на ложак, дзе праз некалькі гадзін памёр ад страты крыві. 

Зоаабаронцы лічаць, што гаспадар жорстка абышоўся з жывёлай.

Падставай для іх заявы ў міліцыю стала відэа, якое з’явілася ў TikTok. На ім мужчына, паводле зоаабаронцаў, цягне мёртвага лася за ногі праз двор, а потым пнуў яго ў галаву (знайсці гэта відэа не ўдалося).

Аўтарка паста — карыстальніца пад нікам @priyut_dobrodetel_blr — расцаніла гэта як акт жорсткасці.

@priyut_dobrodetel_blr

♬ оригинальный звук - Приют Добродетель г.Бобруйск

Яна таксама абурылася, што ўсё адбывалася на вачах у дзяцей, што, на яе думку, можа сфармаваць у іх «мадэль жорсткіх паводзін».

Наталля, гаспадыня дома, дзе адбылося здарэнне, у каментары выданню «Сильные Новости» расказала, што яны з мужам былі шакаваныя, калі даведаліся пра заяву — да іх прыйшоў следчы на апытанне.

Само відэа ім таксама паказалі. Жанчына распавядае, што знята яно здалёк, прыкладна са 100 метраў, і падпісана як «Гаспадар дома штурхнуў мёртвага лася, але яго можна зразумець».

Наталля кажа, што шакаваная заявай. Лось важыў каля 300 кілаграмаў, і ў адзіночку яго цягнуць не змог бы нават дарослы мужчына. На відэа трапіў момант, дзе муж падцягвае яго ў брамцы, калі ўжо ўсе выйшлі.

Па галаве лася ён таксама не біў — Наталля сцвярджае, што муж адсунуў нагой камень, што звычайна падпірае дзверы.

Наконт таго, што сведкамі сітуацыі сталі дзеці, бабруйчанка тлумачыць: яе дзеці ў той момант знаходзіліся ў суседзяў. Уласна, дзеці бачылі сцэну ўварвання лася ў пакой праз акно і былі сур'ёзна напалоханыя.

Затое з усёй вуліцы збегліся суседскія дзеці — паглядзець, што адбываецца.

На думку Наталлі, гэта не віна яе сям'і, што тушу лася прыйшлося эвакуіраваць на вачах ва ўсёй вуліцы.

«Калі [зоаабаронцы] так перажываюць за лася, чаму нікуды не паскардзіліся, што ён тры гадзіны сцякаў крывёй?» — задаецца пытаннем жанчына.

Наталля з мужам нават разглядаюць, ці не падаць заяву ў адказ — за паклёп, але кажа, пакуль не да таго.

Каментары17

  • Лейцар коркавы
    12.06.2025
    Фотачкі ды відэа ні да чаго добрага не прывядуць. А хто таму аператару дазволіў здымаць асабістае жыцьцё на асабістым падворку?
  • Встречный иск обязательно
    12.06.2025
    Обязательно подавайте встречный иск на эту больную на голову "зоозащитницу", которой видимо по фиг, что лось мог затоптать детей в доме.
    По моим наблюдениям, подобным зоофиламкам обычно по фиг на людей, их жизнь и здоровье.
    Вообще, если в дом ворвалось дикое животное, хозяин мог сразу пристрелить его. Для безопасности своей семьи.
    А тут хозяин вообще не причем. Лось сам поранился о разбитое окно, в которое он вскочил, и истек кровью от ранения.

    Зоозащитница абсолютно не права. Надо подавать на неё встречный иск. И требовать моральной компенсации.
  • Нет слов
    12.06.2025
    У людей беда, разгромлен дом, мебель, дети чуть не пострадали. И вместо того, чтобы предложить помощь семье, купить новый диван детям, чтобы не спали на полу, эта тётка вызывает на пострадавшую семью ментов.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі13

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела6

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі13

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць