Свет11

Махляр пры дапамозе ШІ выдаў сябе за Марка Рубіа і звязаўся з трыма міністрамі замежных спраў

Невядомы перапісваўся ў Signal і прысылаў галасавыя паведамленні, створаныя з дапамогай нейрасетак, даведалася The Washington Post.

Марка Рубіа. Фота: Saul Loeb, Pool Photo via AP

Махляр выдаваў сябе за дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа і звязаўся з міністрамі замежных спраў, а таксама губернатарам аднаго са штатаў ЗША і членам Кангрэса.

Невядомы рассылаў галасавыя і тэкставыя паведамленні, імітаваныя з дапамогай нейрасетак, якія ўзнаўлялі голас і стыль пісьма Рубіа.

Амерыканскія ўлады пакуль не высветліілі, хто стаіць за гэтай атакай. Сілавікі лічаць, што зламыснік спрабаваў маніпуляваць высокапастаўленымі чыноўнікамі «з мэтай атрымання доступу да інфармацыі або акаўнтаў», гаворыцца ў дэпешы, накіраванай офісам Рубіа супрацоўнікам Дзярждэпартамента.

Невядомы выкарыстоўваў як тэкставыя паведамленні, так і зашыфраваны дадатак Signal, які актыўна выкарыстоўваецца адміністрацыяй Трампа. Згодна з дэпешай ад 3 ліпеня, ён «звязаўся як мінімум з пяццю асобамі, якія не ўваходзяць у структуру Дзярждэпартамента, уключаючы трох міністраў замежных спраў, аднаго губернатара і аднаго члена Кангрэса ЗША».

Кампанія па падробцы пачалася ў сярэдзіне чэрвеня, калі махляр стварыў акаўнт у Signal з іменем «[email protected]» і пачаў кантактаваць з дыпламатамі і палітыкамі, якія нічога не падазравалі — як замежнымі, так і амерыканскімі. Гэта імя не з'яўляецца яго сапраўдным электронным адрасам.

У Дзярждэпартаменце заявілі, што «правядуць дэталёвае расследаванне і працягнуць укараненне мер бяспекі, каб прадухіліць падобныя выпадкі ў будучыні». Прадстаўнікі ведамства адмовіліся раскрываць змест паведамленняў альбо імёны чыноўнікаў, якія сталі аб'ектамі атакі.

Інцыдэнт з Рубіа адбыўся на фоне іншых нядаўніх спроб махлярства, накіраваных на высокапастаўленых асоб у ЗША. У маі, па інфармацыі Wall Street Journal, хтосьці атрымаў доступ да тэлефона кіраўніцы адміністрацыі Белага дома Сюзі Уайлс і пачаў тэлефанаваць сенатарам, губернатарам і бізнэсменам ад яе імя.

Гэтая сітуацыя выклікала расследаванне з боку Белага дома і ФБР, аднак Дональд Трамп не надаў выпадку сур'ёзнага значэння, заявіўшы, што Уайлс — «дзівосная жанчына», якая «сама справіцца».

ФБР адмовілася каментаваць сітуацыю з падробным Рубіа. Падробка асобы федэральнага чыноўніка з мэтай махлярства або атрымання выгады з'яўляецца крымінальным злачынствам.

Каментары1

  • няма
    09.07.2025
    нічога новага, у пэўным сэнсе, пад Месяцам.

    У крыптааналітыка Signal згадваецца "ахілесава пята крыптаграфіі з адкрытым ключом" - культывацыя падложнага сэрціфіката публічнага ключа асобы. "Падробка асобы" іншымі словамі. Чым большая колькасць падманутых падпіша падроблены серціфікат, тым прасцей падмануць наступнага падпісанта. Часу функцыянавання падробленага сеціфіката можа хапіць для спецаперацыі. Спыняецца дзейнасць атакуючага отзывам серціфіката. 1998-мы год, прыблізна.

    Крыптааналітык адзначаў і абмежаваны час статуса кво. Новая тэхналогія можа памяняць палажэнне чаш вагоў.

    Сяргей Навумчык мае рацыю - "за чорта лысага", толькі не за чалавека, які падрывае асновы канстытуцыяналізма. Трампізм спрацаваў на шкоду ЗША.

    Хто вырошчваў бізнесмэн-прэзідэнта людзі ужо зразумелі. Ад асінкі не народзяцца апельсінкі. Фашызм, дзе б ні прарос, пачне раскідваць свае
    "не надо бросать эти семена свободы на нашу почву".

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць