Грамадства11

Памёр польскі архітэктар беларускага паходжання Міхал Балаш 

Ён пражыў 102 гады і быў дзядзькам экс-прэзідэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага.

18 ліпеня памёр польскі архітэктар беларускага паходжання Міхал Балаш.

Ён нарадзіўся 22 студзеня 1923 года ў Вільні ў сям'і настаўніка, праваслаўнага веравызнання. Яго бацькі мелі фальварак у Старым Двары ў Пастаўскім павеце

Бацька Міхала паходзіў з заможнай землеўладальніцкай сям’і, якая, аднак, фінансава пацярпела падчас Першай сусветнай вайны. Бацькі Міхала Балаша яшчэ да яго нараджэння пераехалі ў Вільню, дзе яго бацька стаў санітарным фельчарам у псіхіятрычнай бальніцы.

Міхал Балаш меў старэйшага брата Аляксандра і дзвюх малодшых сясцёр: Вераніку і Аляксандру (маці прэзідэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага). 

Падчас Другой сусветнай вайны жыў у сям’і ў Прудніках-Ямках. Скончыў гімназію ў Паставах і працаваў бухгалтарам.

У 1944 годзе далучыўся да Арміі Краёвай. Затым быў прызваны ў Чырвоную Армію, аднак пасля адмовы прыняць прысягу быў інтэрнаваны і сасланы пад Разань. Вызвалены ў 1946 годзе, з’ехаў у Польшчу, куды раней прыехала астатняя яго сям’я.

Ступень бакалаўра атрымаў у Познані. Магістратуру скончыў у Гданьскай палітэхніцы, дзе атрымаў тытул магістра інжынера архітэктуры.

У 1954 годзе атрымаў пасаду гарадскога архітэктара ў Беластоку. Яго сувязі з сакральнай архітэктурай пачаліся з рамонту царквы св. Мікалая (сёння — сабора).

Спачатку праектаваў пераважна праваслаўныя цэрквы на Падляшшы, але з цягам часу яму даручалі таксама праекты каталіцкіх храмаў.

У 80-я гады яму даручылі завяршэнне праекта рэканструкцыі царквы манастыра ў Супраслі.

Каментары1

  • JAKI TAKSAMA BIELARUS
    19.07.2025
    "Аляксандра Квасьнеўскага." JAKI TAKSAMA BIELARUS

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць