Грамадства88

Пад Барысавам забілі другога мядзведзя пасля адкрыцця палявання на іх

У Беларусі застрэлілі ўжо другога мядзведзя пасля таго, як упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі было дазволена паляванне на іх. Гэтым разам жывёліну забілі ноччу 18 ліпеня на пшанічным полі ў Барысаўскай паляўнічай гаспадарцы, паведаміла прэс-служба Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Фота: БТПР

Паляванне адбывалася з вышкі, а ўдзельнічаў у ім паляўнічы Андрэй Русановіч з Мінска, які атрымаў дазвол праз розыгрыш, што праходзіў 15 ліпеня. Раней ён на мядзведзяў ніколі не паляваў.

У Беларусі дазвол на паляванне на мядзведзя можна атрымаць альбо праз латарэйны розыгрыш (з аплатай 500 рублёў), альбо праз аўкцыён, дзе пачатковая цана пуцёўкі складае 2 тысячы рублёў і можа павышацца.

Першага мядзведзя ў гэтым паляўнічым сезоне забілі таксама 18 ліпеня, але ў Віцебскай вобласці.

Усяго ў гэтым сезоне паляўнічым дазволена застрэліць да 20 мядзведзяў. Каля 30% пуцёвак будуць прадавацца праз аўкцыёны для павелічэння даходаў паляўнічых гаспадарак. Сезон палявання працягнецца да 31 снежня.

Каментары8

  • .
    19.07.2025
    Зам кіраўніка Мінскага ГУУС (у 2022).
    У прошлы раз мядзведзя забіў спецыяліст "Белавежскай Пушчы", але ў Віцебскай вобласці.

    Для гэтых псеўдагерояў сваю б Чорную кнігу. Праўда, зараз у іх тыпа "ўсё па законе".
  • Андрусь
    19.07.2025
    Ну вось, што і трэба было даказаць - мядзведзяў забіваюць супрацоўнікі МУС ([Рэд. Выдалена]).
    Андрэй Русановіч з Менску - чалавек з такімі імём, прозвішчам і месцам жыхарства - колішні начальнік Салігорскага РАУС і РАУС Менскага раёна, намеснік начальніка УУС Менскага гарвыканкама. І самец віду Homo sapiens на фота з левага боку ў акулярах і са стрэльбаю вельмі моцна на таго карніка падобны.
    Цяпер робіцца цалкам відавочным для каго Шуневіч лабіяваў дазвол на забойствы мядзведзяў, нягледзячы на тое, што яны ўключаныя ў Чырвоную кнігу.

    [Зрэдагавана]
  • Ян
    19.07.2025
    Легальные маньяки наслаждаются убийствами. Может у мишки мясо с листериозом и все они сдохнут?))

Цяпер чытаюць

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя з Гродна папрасіла ў сацсетках сукенку на выпускны. У адказ ёй прапанавалі цэлы гардэроб — бясплатна6

Пакуль першая сенсацыя мундыялю: Аўстралія перамагла Турцыю3

Зяленскі падпісаў закон аб скасаванні абароны рускай мовы ва Украіне. Што гэта азначае33

У Расіі гарыць буйны хімічны завод7

Лукашэнка павіншаваў Трампа з днём нараджэння. Што пажадаў?11

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў17

Чым небяспечна працяглае знаходжанне ў замкнёным невялікім калектыве1

Марока згуляла ўнічыю з Бразіліяй, Шатландыя выйграла ў Гаіці

На чэмпіянаце свету Катар вырваў нічыю ў Швейцарыі на апошніх хвілінах матчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць