Грамадства3232

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Насамрэч гэта грошы расійскага мільянера.

Святлана і Сяргей Ціханоўскія ў Варшаве 27 чэрвеня 2025 года. Фота: Getty Images

У сярэдзіне ліпеня 2025 года малавядомыя апазіцыйныя актывісты Руслан Хазін і Вячаслаў Япішка прапанавалі Сяргею Ціханоўскаму 200 тысяч еўра. Узамен ён мусіў даць фінансавую справаздачнасць Офіса Святланы Ціханоўскай, а таксама звесткі пра яе асяроддзе.

Хазін — колішні работнік «Гродна Азота», які пасля працаваў электрамантажнікам у Расіі. У 2020-м далучыўся да пратэстаў і ўрэшце быў вымушаны эміграваць у Польшчу. Там яму знаёмыя дапамаглі з часовым жыллём, а ён сам пачаў шукаць працу. Япішка — гісторык і дробны прадпрымальнік з Брэста.

На іх зварот прадказальна ніхто і не адрэагаваў. Зрэшты, ідэя насамрэч не выглядала сур’ёзнай — адкуль у гэтых актывістаў маглі з’явіцца такія грошы? А калі ў іх і ёсць рэсурсы на палітычную барацьбу, чаму яны іх не выкарыстоўвалі, а чакалі вызвалення Ціханоўскага.

«Наша Ніва» распытала Сяргея Ціханоўскага пра тую дзіўную сітуацыю. Аказалася, што ён усё ж сустрэўся з Хазіным — 6 жніўня ў Варшаве ў грузінскім рэстаране «Ціхары». І той прызнаўся, што гэта за грошы.

Руслан Хазін. Фота: Радыё Рацыя

«Мне сказалі, што беларускі бізнэсовец Хазін хоча са мной сустрэцца і гатовы аказаць нейкую дапамогу. Я не першы раз сустракаюся з прадстаўнікамі бізнэсу, і некаторыя сапраўды дапамагаюць.

Аднак, са слоў Хазіна, ён не з’яўляецца бізнэсоўцам (займаецца электрамантажнымі работамі і цяпер пакутуе ад недахопу заказаў) і не мае магчымасці асабіста дапамагчы мне ў нейкіх ініцыятывах. Але потым ён прапанаваў мне грошы расійскага алігарха Леаніда Неўзліна — каля 300 000 еўра без усялякіх асабістых сустрэч і абавязкаў», — расказвае Ціханоўскі.

Як аказалася, прапанова вырасла ў паўтара разу.

Леанід Неўзлін, фота Navalny.com

Хазін патлумачыў Ціханоўскаму, што грошы ў іх з Япішкам відэазвароце былі не ўласныя. Іх даў разам з машынкай для падліку грошай Неўзлін толькі для здымкі відэа.

«Ён патлумачыў, што ролік быў зроблены, каб патроліць Офіс, а да мяне асабіста ў іх ніякіх прэтэнзій няма», — працягвае Ціханоўскі.

«Я патлумачыў, што ў Офісе не працую і не магу адказваць за іх працу! Я хачу, каб беларускія справы падтрымліваў сумленны беларускі бізнэс. І мне зусім незразумелая зацікаўленасць Неўзліна ва ўсім гэтым, як і яго каманды — ваяваць супраць маёй жонкі і яе каманды, распускаць паклёп і нацькоўваць людзей паміж сабой. Таксама я чуў і пра крымінальную справу, заведзеную па факце нападу на расійскага апазіцыянера (дзе сцвярджаецца, што заказчыкам з’яўляецца Неўзлін)! Відавочна, што такая падрыўная дзейнасць выгадная толькі ФСБ і КДБ.

Я вельмі цаню сваю незалежнасць і, нават прымаючы данаты ад бізнэсу, ніколі не бяру на сябе ніякіх абавязкаў! Калі вам хтосьці скажа адваротнае — ведайце, што перад вамі дурань або падлюга!», — пераконвае ён.

Леанід Неўзлін — расійскі мільярдэр, колішні партнёр Міхаіла Хадаркоўскага па «Юкасе». Жыве ў Ізраілі, з’яўляецца зацятым крытыкам Уладзіміра Пуціна, таксама змагаўся з камандай Аляксея Навальнага. На яго грошы існуе расійская «Сота».

Неўзлін спрабуе ўплываць і на сітуацыю ў Беларусі, фінансуючы СМІ і ініцыятывы, якія выступаюць супраць Аляксандра Лукашэнкі і спрабуюць дыскрэдытаваць Святлану Ціханоўскую. У прыватнасці, ён з’яўляецца спонсарам Хартыі’97.

Чытайце таксама: Каго з беларускай апазіцыі падтрымлівае расійскі мільянер Неўзлін?

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары32

  • бабруйчанін
    12.08.2025
    В Украіне атрымал вядомасць пасля 24 лютага тзв ютюбер Шейтельман якога таксама цягают да сябе беларускія ютуб.каналы
    Першая что гэты Шейтельман разпавел аб сябе Я друг борі березоўскага Мне гэтага хапіла
    Ці Ромчік Цымбалюк які ўвесь час працавал на " уніан" каламойскага які мел акрэдытацыю у рф Масква амаль да 24 лютага 2022
    ??? Агенства каламойскага акрэдытавана у Масква амаль ..ці адзінае з Украіна пасля 2014 .
    Да Кіселева іньшага цягаеца Радіна
    С Бульба на каналы т.зв.альтэрнаціўных расіян з сумнеўнай ржпутацыей
    Лепш сення даведацца якія смі персоны з рБ фінансуюцца невзліным хадаркоўскім ці якім ...
  • Ольга калач
    12.08.2025
    Он уже в полиции вместе с другом , болтуном и панасюк ?
  • Імя
    12.08.2025
    Зразумела тады чаму Радзіна рэгулярна брэша на Ціханоўскую

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры6

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах2

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву4

«Яжмаці, яжнараджала»: дэпутат-ваенкам прайшоўся па жанчынах, якія супраць надглядаў у школах45

Мінчук хацеў перавесці без камісіі грошы і страціў 150 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры6

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць